Версия для слабовидящих
Рус Бел Eng De Cn Es
Биография
ПЛАВІНСКІ Аляксандр Мікалаевіч, (н. 9.1.1952, Мінск), беларускі археолаг. Скончыў БДУ (1976), дзе працуе з 1975. У 1987–1993 дырэктар музея гісторыі ун-та, у 1993–2001 – загадчык вучэбнай лабараторыі музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ. Прымаў удзел у раскопках Мінска, Рагачова, гарадзішча Вішчын, археал. помнікаў каля в. Кавальцы. Сумесна з В.Н. Рабцэвічам праводзіў раскопкі курганных могільнікаў Ветачка, Гадзілавічы, Каласы, Мадора, Цагельня, Юдзічы Гомельскай вобл., Гаравец, Навасёлкі, Наўры, Нагаўкі, Мілты, Таўкачэвічы 1-я, Харчычы Мінскай вобл., Ахрэмаўцы, Опса, Укля Віцебскай вобл. Вывучае пахавальныя помнікі 9–13 ст., раннекругавую кераміку, займаецца кансервацыяй і рэстаўрацыяй археал. знаходак. Адзін з аўтараў навучальнага дапаможніка «Гістарычнае краязнаўства Беларусі».
© Белорусский государственный университет
Адрес: пр. Независимости, 4, 220030, г. Минск, Республика Беларусь.
Тел. + 375 17 209 50 44. Факс. + 375 17 226 59 40. Url: .