Рус Бел Eng De Cn Es Ar
Ковриго Павел Антонович

 

 

Каўрыга Павел Антонавіч.

 

Дацэнт, кандыдат геаграфічных навук, куратар, член секцыі па геаграфіі і картаграфіі пры Міністэрстве адукацыі.

 

П.А. Каўрыга нарадзіўся 18 чэрвеня 1946 г. у вёсцы Кайцені Маладзечанскага раёна ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння 11-гадовай Дуброўскай СШ у 1964 г. паступіў на першы курс геаграфічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. П.А. Каўрыга паспяхова скончыў геаграфічны факультэт у 1969 г. і саветам факультэта быў рэкамендаваны для паступлення ў аспірантуру пры Белдзяржуніверсітэце. Пасля заканчэння аспірантуры ў 1972 г. быў астаўлены ў БДУ для працы ў якасці асістэнта. Пазней працаваў старшым выкладчыкам, а потым дацэнтам кафедры фізічнай геаграфіі і аховы прыроды. На цяперашні час працуе дацэнтам кафедры агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі. За перыяд навукова-педагагічнай дзейнасці скончыў ФПК пры МДУ імя М. В. Ламаносава (1977), прайшоў навуковую стажыроўку ва ўніверсітэтах Берліна і Гале (Германія) (1979–1980).

У 1970–1985 гг. пад яго кіраўніцтвам і па распрацаванай арыгінальнай методыцы сумесна з Рэспубліканскім гідраметэацэнтрам выкананы вялікі аб’ём палявых мікракліматычных і аграметэаралагічных даследаванняў асушаных тарфянікаў Прыпяцкага Палесся. Даследавана ўздзеянне розных спосабаў асушэння і арашэння на мікраклімат, радыяцыйны і цеплавы балансы тарфянікаў. Ажыццеўлена ацэнка аграметэаралагічных умоў роста, развіцця і прадукцыйнасці сельскагаспадарчых культур. Распрацаваныя рэкамендацыі паспяхова ўкаранены ў практыку Гідраметэаслужбы па аграметэаралагічнаму абслугоўванню сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, размешчаных на асушаных і асвоеных тарфяніках.

У перыяд з 1986 па 1995 гг. палявыя мікракліматычныя даследаванні працягнуты ў Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі з мэтай распрацоўкі спосабаў аптымізацыі аграметэаралагічных умоў – комплекса мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэгуляванне воднага, цеплавога і паветранага рэжымаў глебы і прыземнага слоя атмасферы ў пэўных пагодных умовах з улікам біялагічных асаблівасцей сельскагаспадарчых культур.

П.А. Каўрыга стварыў методыку пабудовы буйнамаштабных мікракліматычных карт, якія дазваляюць весці сельскую гаспадарку ў адпаведнасці з кліматычнымі і мікракліматычнымі рэсурсамі канкрэтнага поля, правільна вызначаць нормы і тэрміны правядзення меліярацыйных і агратэхнічных мерапрыемстваў. У 1974 годзе ён абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: “Меліярацыя клімату глебаў асушаемых тэрыторый”. На падставе шматгадавых матэрыялаў палявых даследаванняў выдаў манаграфію: “Мікраклімат балотных экасістэм і яго аптымізацыя” (1995).

Апошнім часам даследуе праблемы сучасных змяненняў і ваганняў клімату, яго экстрэмальныя праяўленні – засушлівасць і пераўвільготненасць, якія парушаюць устойлівае развіццё прыродных і сацыяльных сістэм Беларусі.

П.А. Каўрыга – аўтар каля 200 навуковых і вучэбна-метадычных работ у галіне кліматалогіі, агракліматалогіі, мікракліматалогіі і сучасных змяненняў клімату, у тым ліку трох манаграфій, шасці вучэбных дапаможнікаў і двух падручнікаў, выдадзеных пад грыфам Міністэрства адукацыі, а таксама 50-ці арыгінальных кліматычных і феналагічных карт, што ўвайшлі ў «Атлас Рэспублікі Беларусь» (1990, 1998, 2004), «Нацыянальны атлас Беларусі» (2002), «Атлас настаўніка» (2016) і «Энцыклапедыі Беларусі». Акрамя таго, распрацаваў арыгінал-макеты чатырох насценных кліматычных карт, выдадзеных пад грыфам Міністэрства адукацыі. Па свайму зместу распрацаваныя і выдадзеныя карты можна аб’яднаць у шэраг тэматычных груп: кліматычныя, агракліматычныя, феналагічныя, рэсурсна-кліматычныя і мікракліматычныя. Усе карты знаходзяць самае шырокае выкарыстанне ў навучальным працэсе – ад сярэдніх школ да ВНУ.

П.А. Каўрыга ўнёс значны уклад у распрацоўку вучэбнага плана і праграм для падрыхтоўкі спецыялістаў у вобласці гідраметэаралогіі. Стварыў вучэбна-метадычныя комплексы па важнейшых, цяпер чытаемых курсах «Метэаралогія і кліматалогія», «Аграметэаралогія» і «Метады дыстанцыйных даследаванняў ў гідраметэаралогіі». Раней ім былі распрацаваныя і паспяхова чыталіся такія спецыфічныя гідраметэаралагічныя курсы як “Клімат Беларусі”, “Клімат і кліматычныя рэсурсы”, “Аэралогія” і “Сінаптычная метэаралогія”. Выдадзены і ўкаранёны ў вучэбны працэс «Беларуска-руска-англійскі тлумачальны слоўнік па метэаралогіі і кліматалогіі» (2011). Выданне даведніка на конкурснай аснове прафінансавана Рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў.

П.А. Каўрыга ў сваёй вучэбна-педагагічнай працы выкарыстоўвае сучасныя навуковыя распрацоўкі ў вобласці гідраметэаралогі з выкарыстаннем СДО-University, мульты-медыйных сістэм, прэзентацый і анімацый. Ім распрацавана і эфектыўна выкарыстоўваецца тэставая сістэма кантроля ведаў студэнтаў.

Распрацаваныя і ўкаранёныя ў вучэбны працэс ВМК па дысцыплінам адпавядаюць тэндэнцыі рэфармавання ўніверсітэцкай адукацыі ў цэлым і ў сувязі з пераходам на 2-х ступенную сістэму падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай адукацыі.

 

Курсы, якія чытаюцца: метэаралогія і кліматалогія, метады дыстанцыйных даследаванняў, аграметэаралогія.

  

Вобласць навуковых інтарэсаў: метэаралогія, кліматалогіі, агракліматалогіі, мікракліматалогіі, змяненні сучаснага клімату.

Кантактная інфармацыя: 220050, Беларусь, Мінск, геаграфічны факультэт БДУ, Ленінградская 16, кафедра агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі (к. 207), tel.: +375292095321; e-mail: Pavel_Kauryha@tut.by

 

                                                                

I. Манаграфіі
 
1. Ковриго П.А. Микроклимат болотных экосистем и его оптимизация / П. А. Ковриго. Минск, БДУ. 1985. 154 с.
2. Ковриго П. А. Изменения климата и использование климатических ресурсов / П. А. Ковриго, В. Ф. Логинов, Я. К. Еловичева и др. Минск, БДУ. 2001. 262 с.
 
II. Артыкулы ў навуковых часопісах
 
2. Каўрыга П. А. Гідраметэаралагічны феномен Ла-Нін’я – Эль-Нін’ё / П. А. Каўрыга // Геаграфія: праблемы выкладання. № 6, 2009. С. 10–15.
3. Ковриго П. А. Возможности использования возобновляемых источников энергии в Беларуси / Г. А. Василенко, П. А. Ковриго // Магілёўскі мерыдыян. Т. 7, № 1–2, 2007. С. 18–25.
4. Каўрыга П. А. Трапічныя цыклоны / П. А. Каўрыга // Магілёўскі мерыдыян. Т. 7, № 3–4, 2007. С. 45–49.
6. Ковриго П. А. Анализ пространственно-временной динамики опасных для авиации атмосферных явлений в Центральной части Беларуси на основе радиолокационных наблюдений / П. А. Ковриго, О. В. Давыденко // Вестник БГУ. Сер. 2, № 1, 1997. С. 96–99.
7. Каўрыга П. А. Спадарожнікавая інфармацыя ў сінаптычным аналізе / П. А. Каўрыга // Тэорыя і практыка ўстойлівага развіцця: геаграфічнае забеспячэнне. Магілёў, 2008. С. 60–64.
8. Ковриго П.А. В Беларуси будут кактусы цвести / П.А. Каўрыга // Наука и инновации.  № 4 (98), 2011. С. 16–21.
9. Ковриго П.А. Климат / П.А. Ковриго // Природа Беларуси. Минск, БелЭн. Т. 3. 2011. С. 234–238.
10. Ковриго П.А. Парниковый эффект / П.А. Ковриго // Природа Беларуси. Минск, БелЭн. Т. 3. 2011. С. 345–349.
11. Ковриго П.А. Климатические исследования в Беларуси / П.А. Ковриго // Природа Беларуси. Минск, БелЭн. Т. 3. 2011. С. 257–260.
12. Каўрыга П.А. Характарыстыка клімату Зямлі / П.А. Каўрыга // Магілёўскі мерыдыян, 2011. т. 10–11, вып. 1–2, № 1–2. С. 28–34.
12. Каўрыга П.А. Магчымасці беларускага спадарожніка ў вызначэнні прыродных рэсурсаў і прагназаванні стыхійных бедстваў / П.А. Каўрыга //Геаграфія: праблемы выкладання. 2012, № 1. С. 32–36.
13. Каўрыга П.А. Як нараджаюцца «малочныя рэкі» / П.А. Каўрыга // Родная прырода. № 2, 2013. С. 33–39.
14. Ковриго П.А. Антициклоническая деятельность и ее влияние на погодно-климатические аномалии территории Беларуси / П.А. Ковриго, Е.А. Феськов// Вестник БГУ, сер. 2. 2013. С. 46–50.
15. Ковриго П.А.Агрометеорологические условия полегания посевов зерновых культур на территории Беларуси / П.А. Ковриго. // Магілёўскі мерыдыян. Т. 13, вып. 3–4, № 3–4. (23–24). 2013. С. 46–52.
16. Ковриго П.А., The state and development of climatic cartography in Belarus / П.А. Ковриго, Е.В. Логинова //     Збірник матеріалів V Всеукраïнськоï науково-практичноï конференцïï. Киïв, Картографія, 2012. С. 78–84.
17. Каўрыга П.А. Мікракліматычны эфект землявання і тарфавання асушаных глебаў / П.А. Каўрыга // Почвенно-земельные ресурсы: оценка, устойчивое использование, геоинформационное обеспечение. Минск, БГУ. 2012. 84–88.
18. Каўрыга П.А. Гідраметэаралогія – яе прадмет, прыкладны і навучальны аспект / П.А. Каўрыга // Актуальные проблемы естественных наук и их преподавание. Магілёў, МГУ. 2013. С. 46–50.
19. Каўрыга П.А. Жыццёвы і навуковы шлях прафесара А.Х. Шкляра – да 105 годдзя з дня нараджэння / П.А. Каўрыга // Проблемы гидрометеорологического обеспечения хозяйственной деятельности в условиях изменяющегося климата. Минск, БДУ. 2015. С. 39–44.
 
III. Падручнікі, выданыя под грыфом Міністэрства адукацыі
 
1. Каўрыга П.А. Метэаралогія. Мінск, РІВШ. 2015. 235 с.
2. Каўрыга П.А. Кліматалогія. Мінск, РІВШ. 2015. 223 с.
 
IV. Вучэбныя дапаможнікі, выданыя пад грыфам Міністэрства адукацыі
 
3. Каўрыга П. А. Лабараторны практыкум па метэаралогіі і кліматалогіі /
П. А. Каўрыга. Мінск, Ураджай. 1997. 152 с.
4. Каўрыга П.А. Метэаралогія і кліматалогія. Практыкум. Мінск, вышэйшая школа. 2011. 221 с.
5. Каўрыга П.А. Кліматычная карта Свету. Мінск, Белкартаграфія. 2014. 6 д. а.
6. Каўрыга П.А., Мельнік В. І. Кліматычныя рэсурсы Беларусі. Мінск, Белкартаграфія, 75 с. 4 д. а.
10. Каўрыга П.А. Аграметеэаралогія. Практыкум. Мінск. БДУ. 2017, 91. с.
V. Вучэбна-метадычныя дапаможнікі
 
1. Каўрыга П. А. Геаграфія кліматаў Зямлі / П. А. Каўрыга. Мінск, Метэа, 2007. 172.
2. Каўрыга П. А. Практыка па метэаралогіі / П. А. Каўрыга // Учебные полевые практики на географической станции «Западная Березина». Мінск: БДУ, 2007.С. 218–237.
3. Каўрыга П. А. Кліматычныя паясы і вобласці клімату зямнога шара / П. А. Каўрыга. М 1:20000000 Мінск, Белкартаграфія. 2005. 5 д. а.
4. Каўрыга П. А. Кліматычная карта свету / П. А. Каўрыга. М 1:20000000. Мінск, Белкартаграфія. 2008. 5 д. а.
5. Каўрыга П. А. Праграмны комплекс “Аўтаматызаванае рабочае месца АРМ-Метэаролаг” і яго выкарыстанне ў вучэбным працэсе / П. А. Каўрыга // Система географического образования Беларуси в условиях инновационного развития. Минск, БГУ. 2010. С. 242–244.
6. Каўрыга П. А. Характарыстыка клімата. Метадычны дапаможнік па выкананню самастойнай работы / П. А. Каўрыга. Мінск, БДУ. Мінск: БДУ, 2006. 52 с.
7. Каўрыга П. А. Метадычныя ўказанні для студэнтаў завочнага аддзялення па курсе “Метэаралогія і кліматалогія” // П. А. Каўрыга. Мінск: БДУ, 2006. 58 с.
8. Каўрыга П.А.  Метэаралогія і кліматалогія. Беларуска-руска-англійскі тлумачальны даведнік.       Мінск, Чатыры чвэрці. 2011. 385 с.
9. Метэаралогія і кліматалогія. Беларуска-руска-англійскі тэрміналагічны слоўнік. Мінск: БДУ, 2011. 87 с.
 
VI. Узнагароды:
 
1. Медаль ВДНГ СССР. Павільён “Ахова прыроды”. Экспазіцыя “Аптымізацыя меліярыраваных глебаў і іх ахова”. 1985.
2. Медаль ВДНГ СССР. Павільён “Меліярацыя і водная гаспадарка”. Экспазіцыя “Эфектыўнае выкарыстанне меліярыраваных глебаў Беларусі”. 1986.
3. Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. 1987.
4. Ганаровая грамата Прэзідыума Геаграфічнага таварыства АН СССР. 1987.
5. Ганаровая грамата Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза працаўнікоў геалогіі, геадэзіі і картаграфіі. 2001.
6. Ганаровая грамата Рэспубліканскага гідраметэацэнтра. 2006.
7. Ганаровая грамата Беларускага геаграфічнага таварыства. 2006.
8. Дыплом у намінацыі “Сляды ў гісторыі” геаграфічнага факультэта БДУ. 2006.
9. Дыплом Таварыства беларускай школы з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. 2007.
10. Лаўрэат прэміі імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. 2007.
11. Дыплом і медаль Аркадзія Смоліча “За шанаванне роднага краю” грамадскага аб’яднання “Спадчына”. 2008.
12. Ганаровая грамата Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. 2009.
13. Ганаровая грамата Рэспубліканскага гідраметэацэнтра. 2014.
)