Рус Бел Eng De Cn Es Ar
Радыно Александр Яковлевич

Радыно Александр Яковлевич

Радыно Александр Яковлевичкандидат физ.-мат. наук, доцент

 Нарадзіўся 26 лістапада 1973 года ў Мінску. 

Скончыў школу № 1 г.Мінска з сярэбраным медалём у 1990 годзе. З 1990 па 1995 вучыўся на механіка-матэматычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. 

Па заканчэнні два месяцы працаваў у Інстытуце статыстыкі і аналізу пры міністэрстве статыстыкі РБ. З 1995 па 1998 у аспірантуры БДУ, з лютага 1998 года працаваў асістэнтам кафедры функцыянальнага аналізу, у снежні 1999 абараніў кандыдацкую дысэртацыю “Некаторыя ацэнкі хуткасці апраксімацыі аналітычных функцый” (спецыяльнасць 01.01.01 – матэматычны аналіз). З 1999 года працуе на кафедры тэорыі функцый. У 2004 годзе атрымаў званне дацэнта матэматыкі. 

Стажыраваўся ў Універсітэце Вэкш’ё, г. Вэкш’ё, Швецыя.

  •  Навуковыя інтарэсы:
    • Дастасаванні ланцугоў Маркава ў даследваннях урбанізацыі,
    • р-Адычны і адэлічны функцыянальны аналіз, інтэрпаляцыя і набліжэнні ў неархімедавых прасторах,
    • набліжэнне рацыянальнымі функцыямі ў камплекснай плоскасці,
    • артаганальныя мнагасклады.
  •  Выкладаемыя дысцыпліны:
    •  Матэматычны аналіз,
    • Тэорыя функцый камплекснай зменнай,
    • Функцыянальны аналіз,
    • Тэорыя імавернасцей,
    • спецкурс “Уводзіны ў р-адычны аналіз”.
Аўтар 17 навуковых артыкулаў, 6 вучэбных дапаможнікаў, 30 тэзаў канферэнцый.
Асноўныя публікацыі:
 
1.      А.Я. Радына, Я.В. Радына. Элементарныя ўводзіны ў р-адычны аналіз. Мінск, БДПУ, 2006, 82 с.
2.      А.Я. Радыно, Е.М. Радыно, Я.В. Радыно, р-Адическое исчисление Микусинского //Актуальные проблемы современного анализа, сборник научных трудов// ГрГУ им. Я. Купалы, Гродно, с. 131 – 143. http://elib.bsu.by/handle/123456789/10912
3.      A.Radyna, Ya.Radyno, Ya.Radyna, Unbounded Transforms And Approximation of Functions over p-adic Fields // Proceedings of the Steklov Institute of Mathematics, 2009, Vol.265, pp. 208 – 216.
4.      А.Я. Радыно, Связь р-адических сплайнов с потенциалом Рисса-Волкенборна. Интегральное представление локально-постоянных функций потенциалами Рисса-Волкенборна // Актуальные проблемы математики. Сборник научных трудов. – Гродно. – ГрГУ им. Я.Купалы. – 2008, с.140 –146
5.      А. Радына, Інтэрпаляцыя і набліжэнне р-адычнымі лінейнымі сплайнамі функцыі класа C(Zp; R). Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 2004. №2. С. 21—24.
6.      A. Radyna m-Adic Multivariate Linear Splines and their Applications to Approximation Theory// Proceedings of the International Conference on Functional Analysis and its Applications. Dedicated to the 110-th Anniversary of Stefan Banach, May 28-31, 2002, Lviv, Ukraine. North-Holland Mathematics Studies 197, Functional Analysis and its Applications. Elsevier, 2004. pp. 257--266.
7.      A. Khrennikov, A. Radyna, Eigenvalues and Invertibility of Parisi Matrices. Ultramentric Group Point of View// Advanced Studies in Contemprorary Mathematica, 8, 2004, No. 2, pp. 95--102.
8.      A.Khrennikov, A. Radyna, p-Adic Interpolation and Approximation of a Continuous Function by Linear Combinations of Shifts of p-adic Valuations// Journal of Approximation Theory. – 2003. – Vol. 120, issue 1, – P. 124-135.
)