СІДАРОВІЧ Віталь Міхайлавіч, (н. 28.10.1973, Прыазёрск, Казахстан), беларускі археолаг. Скончыў БДУ (1996). У 1995–2008 працаваў у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, з 2001 – загадчык вучэбнай лабараторыі музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ. Сааўтар выстаў «Ля вытокаў беларускай археалогіі», «Шляхамі ў вечнасць», «Вікінгі на Усходзе», «Касцярэзнае рамяство Беларусі». Укладальнік і намеснік галоўнага рэдактара навуковага выдання па археалогіі Беларусі і сумежных краін «Acta archaeologica Albaruthenica». Прымаў удзел у раскопках гарадзішчаў Зазоны, Рацюнкі, селішча Пруднікі, археал. помнікаў каля в. Кавальцы. Праводзіў раскопкі паселішчаў Грыўковічы-2, Дакудава-5, Кавальцы-4 і Кавальцы-5 (1-ГЭС). Вывучае тапаграфію знаходак антычных манет на тэрыторыі Беларусі.