Рус Бел Eng De Cn Es
Музей юридического факультета

     

5 мая 1986 г. быў адкрыты музей гісторыі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

 

 Яго заснавальнікі – выкладчыкі факультэта ў начале з прафесарам І. І. Гарэлікам, дацэнтам кафедры крымінальнага права М. А. Бабіем  і студэнцкай групай «Пошук».

 

Яны па крупінках збіралі матэрыял, архіўныя дакументы, фотаздымкі, якія адносяцца да далёкіх дваццатых, трыццатых, саракавых, пяцідзесятых, шасцідзесятых, сямідзесятых гадоў.

 

 

Стэнды музея ў храналагічнай паслядоўнасці раскрываюць гісторыю юрыдычнага факультэта.

Першы з іх прысвечаны гісторыі ўзнікнення і пачатку функцыяніравання факультэта ў якасці прававога аддзялення факультэта грамадскіх навук, затым прававога факультэта права, пазней факультэта савецкага будаўніцтва і права. Усе гэтыя падзеі складаюць гісторыю 1921–1931 гг.

 
Наступны стэнд (1932–1941 гг.) адлюстроўвае перыяд станаўлення і дзейнасці Беларускага дзяржаўнага юрыдычнага інстытута. На стэндзе першае выданне «Ученых записок» інстытута.

«Яны змагаліся ў дзеючай арміі. У інстытут не вярнуліся» – надпіс на наступным стэндзе, і далей спіс студэнтаў, якія скончылі інстытут у 1941 г., пад назвай «Агнявы выпуск». Матэрыялы стэнда апавядаюць аб студэнтах, якія з універсітэцкай аўдыторыі ступілі ў агонь вайны і аддалі жыццё за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы. Наведвальнікі музея заўсёды затрымліваюцца каля стэнда, дзе змешчаны напісаныя родным першыя пісьмы з фронту.
 
Ёсць у музеі і матэрыялы, прысвечаныя пасляваенным выпускнікам, аднаўленню разбураных вучэбных будынкаў, студэнцкім будаўнічым атрадам, дзяржаўным і грамадскім дзеячам.
 

У музеі адлюстравана дзейнасць дэканата, дзеcяці кафедр факультэта і лабараторый.

 

 

Менавіта з наведвання музея па традыцыі пачынаецца на юрфаку кожны новы навучальны год. 

Такая сустрэча з мінулым дае магчымасць кожнаму непасрэдна дакрануцца да старонак летапісу юрфака, адчуць дух, атмасферу мінулых гадоў, даведацца аб тых, хто «рабіў» гэту гісторыю, «пісаў» гэты каштоўны летапіс і пакінуў у ёй свой след. Гэта дае кожнаму новаму студэнту юрфака дадатковы імпульс, настройвае на сур’ёзныя адказныя адносіны да вучобы па абранай спецыяльнасці, выклікае пачуццё гонару за сваіх папярэднікаў, пачуццё патрыятызму, любові да сваёй альма-матэр, жаданне працягваць і памнажаць закладзеныя папярэднімі пакаленнямі студэнтаў і выкладчыкаў юрфака добрыя традыцыі і славу факультэта.
 
У цяперашні час загадчыкам музея з’яўляецца Л.В. Бяляева. Сустрэчы з мінулым у сцянах музея ладзіць менавіта яна. У кнізе водгукаў шмат цёплых словаў у адрас музея.
 
Заведующий музеем юридического факультета
Беляева Лилия Витальевна
тел.: 209-55-80
адрес: г. Минск, ул. Ленинградская, 8, к. 220