Версия для слабовидящих
Рус Бел Eng De Cn Es
Дзень нараджэння механіка-матэматычнага факультэта
Механіка-матэматычны факультэт БДУ святкаваў свой
Дзень нараджэння ажно 3 дні!
 
  Усё пачалося з більярду і мафіі паміж выкладчыкамі і студэнтамі, а скончылася спаборніцтвам джыдаеў і загсам для супергерояў.
 Ужо 5 год студэнты-мехматаўцы выбіраюць асаблівую тэму для свайго дня нараджэння. У гэтым былі КОМІКСЫ.
 27 красавіка быў афіцыйным днём свята. І адначасова выходны для ўсіх мехматаўцаў.
Асноўныя мерапрыемствы гэтага дню пачаліся з “аўкыёну балаў”. Самы дарагі лот – залік па праграмаванню сыйшоў за 1300000 беларускіх рублёў. Далей - урачыствае адкрыццё свята і канцэрту адначасова, якое вельмі ўразіла студэнтаў. І гэта нездарма, бо ўдзельнічаў у ім сам дэкан механіка-матэматычнага факультэту.
Канцэрт жа наладзілі амаль поўнасцю сіламі студэнтамі факультэту. Некалькі музычных груп забаўлялі студэнтаў разам з танцавальнымі калектывамі. І, негледзячы на тое, што шмат было праблем з тэхнікай, ўсё атрымалася на высокім узроўні. Дзякуй арганізатрам ;)
З 13.00 працавалі “атракцыёны”: покер, квасны бой, загс, караоке. Можна было патанчыць на спецыяльных дыванах і паспаборнічаць у лепшым улоўліванні руху.
 
Адной з самых цікавых частак мерапрыемства стала “адчыненная” канферэнцыя з выкладчыкамі. Пытанні неверагодна разнастайнымі:
• Ці магчыма зрабіць продаж сасісак у цесце больш маштабнай?
• - Я вельмі добранькі. Ці магу я прэтэндаваць на 4 аўтаматам? І… Ці будзеце Вы сёння ў клубе? - У клубе я сёння буду. Добранькі – прыходзь. Ёсць шанец.
• - А у нас заўтра будуць лекцыі? - Я не ведаю, ці будзе ў вас заўтра...
• А праца ў вас на дачы будзе лічыцца летняй практыкай?
• Як вядома ММФ мужчынскі факультэт, але я і 5 маіх сябровак адзінокія. Як нам быць?
• Канец святу гэты паважлівы чыннік для нез'яўлення на занятак?
• - Як вы ставіцеся да праблемы эрозіі глеб? - Клянуся, я не пры чым.
• -Дзяўчынам лепш вучыць праграмаванне або выйсці замуж за праграміста?
• Мера – шклянка. Норма – літр. А як вы тлумачыце матэматычныя тэрміны?
• - На што вы патрацілі сваю першую стыпендыю? - Вы што з падатковай?
• -Як запраграмаваць жыццё? - Сапраўды не ведаю, але ММФ – гэты добры пачатак праграмы.
І канешне, стала вельмі цікава,як да такіх мерапрыемстваў ставіцца прафесарска-выкладчыцкі састаў. Зрузумела, што пасля такога актыўнага ўдзелу дэкана ў мерапрыемстве наўрад ці можна сказаць што-небудзь дрэннае пра гэта свята мехмату.  
Але, каб не быць галаслоўнымі, вось вам меркаванне намесніка дэкана па навучальна-выхаваўчай працы Курсава Валерыя Ўладзіміравіча: “Я навучаўся ў БДУ на гэтым факультэце ў мінулым стагоддзі. Калі студэнтам быў я, то такога роду мерапрыемстваў я ставіўся халаднавата. Я быў сярод тых студэнтаў, якія больш вучацца, чым забаўляюцца. Я не надаваў ім значэння і лічыў, што гэта не самае галоўнае ў жыцці. І ніколі не мог выказаць здагадку, што прыйдзе час і я буду займацца такога роду святамі і мерапрыемтсвамі разам са студэнтамі. Вось вам і іронія лёсу. І я пераацаніў сваё стаўленне да гэтага. Я зразумеў, што шмат чаго цікавага ў студэнцкім жыцці прайшло міма мяне. У гэтым актыўным жыцці яны сябе адкрываюць, і ў іх павінна быць гэта свята.
Таму мы ставімся толькі станоўча і ўсяляк заахвочваем дзейнасць студэнтаў.”
Вы таксама лічыце, што дзень коміксаў на мехмаце атрымаўся?
P.S. дзякуй Аляксандру Буйкевічу за пытанні.)
студэнтка 1 курса Iнстытута журналiстыкi Вікторыя Віцюгова
Фота: студэнта 2 курса ФПМI Антона Шункова
© Белорусский государственный университет
Адрес: пр. Независимости, 4, 220030, г. Минск, Республика Беларусь.
Тел. + 375 17 209 50 44. Факс. + 375 17 226 59 40. Url: .