Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Ходзін Сяргей Мікалаевіч, прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі, доктар гістарычных навук, дацэнт.
Нарадзіўся ў 1963 годзе ў в. Путчына Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.
 
Адукацыя:
1980 г. – скончыў з залатым медалём Краснаслабадскую СШ Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Падчас вучобы ў школе ўдзельнічаў у раённых і абласных алімпіядах па рускай і беларускай мовах, па матэматыцы. 1980 г. – паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў як выдатнік вучобы ў 1985 годзе. Працаваў настаўнікам, дырэктарам Доктаравіцкай СШ Капыльскага раёна.
 
Кар’ера:
1986 г. – паступіў завочна ў аспірантуру.
1988 г. – пераведзены працаваць на гістарычны факультэт (кафедра гісторыі БССР).
1990 г. – абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай вёскі ў 1920-я гг. (навуковы кіраўнік – І.В. Царук).
1992 г. – дацэнт, член Вучонага Савета гістарычнага факультэта.
1993 г. – на Усебеларускай канферэнцыі прадставіў канцэпцыю развіцця крыніцазнаўства гісторыі Беларусі.
1995 г. – пераведзены на кафедру крыніцазнаўства і музеязнаўства гістарычнага факультэта (заснавальнік У.Н. Сідарцоў).
2000 г. – абраны дэканам гістарычнага факультэта ( быў абраны яшчэ і ў 2009 г., і ў 2014 г.)
2001 г. – узначаліў кафедру крыніцазнаўства, якая ўтварылася ў сувязі з адасабленнем кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў.
2011 – 2016 гг. – Вучоны сакратар Савета (Вучонага Савета) БДУ.
2017 г. – абараніў доктарскую дысертацыю па тэме « Беларуская вёска: савецкая мадэрнізацыя ў 1921 – 1939 гг.» (навуковы кансультант, доктар гістарычных навук, прафесар Брыгадзін П.І.).
 
Дадатковая адукацыя:
Спецфакультэт замежных моў па перападрыхтоўцы кіраўнікоў і спецыялістаў народнай гаспадаркі РБ пры МДЛУ, перападрыхтоўка па англійскай мове (1994 – 1995 гг.).
1996 г. – паспяхова закончыў Маскоўскую летнюю школу «Гістарычная інфарматыка: еўрапейская мадэль» па курсу д-ра Стэфана Аўмана.
Павышэнне кваліфікацыі на базе РІВШ «Асновы камп’ютэрнай тэхнікі і камп’ютэрных тэхналогій і адукацыі», «Двухэтапная падрыхтоўка спецыялістаў: сутнасць, змест, вопыт», «Структурна-змястоўныя асновы кіравання адукацыйным працэсам у вышэйшай школе», «Актуальныя праблемы вывучэння і выкладання гісторыі», «Замежная мова (англ.) як аснова сацыяльнай дзелавой камунікацыі сучаснага спецыяліста», «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі забеспячэння кіруючай дзейнасці», «Замежная мова як сродак павышэння прафесійнай кампетэнтнасці сучаснага спецыяліста», «Экспартныя стратэгіі ва ўстойлівым сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь».
ДУА «Універсітэт грамадзянскай абароны МНС РБ», «Абарона ў надзвычайных сітуацыях».
Стажыроўкі: Расійскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт. Універсітэт Кента,
г. Кент, Велікабрытанія.
 
Вобласць навуковых даследаванняў: тэорыя і гісторыя крыніцазнаўства, крыніцазнаўства гісторыі Беларусі, гісторыя Беларусі ХХ ст., гісторыя кіраўніцтва, сацыяльная псіхалогія, эканамічныя паводзіны.
 
С.М. Ходзін непасрэдна ўдзельнічаў у распрацоўцы новых вучэбных планаў і праграм па пераходу на шматузроўневую сістэму навучання на гістарычным факультэце. Прымаў актыўны ўдзел у рабоце арганізацыйна-метадычнага цэнтра па выданні гісторыка-дакументальных хронік «Памяць» Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь у друку.
 
Падтрымлівае ўстойлівыя навуковыя сувязі з Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам, Кіеўскім, Харкаўскім, Днепрапятроўскім, Вроцлаўскім, Цюбінгемскім, Сіньцзянскім і іншымі замежнымі ўніверсітэтамі.
 
Працаваў у якасці эксперта Зальцбургскага семінара (Аўстрыя). Адзначаны лістом з падзякай Расійскай Федэральнай бюджэтнай установы «Нацыянальнае акрэдытацыйнае агенства ў сферы адукацыі».
 
Ім выдадзены рад вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, пастаўлены і ўведзены ў навучальны працэс на гістарычным факультэце БДУ новыя практыкумы і электронны вучэбна-метадычны комплекс па крыніцазнаўству, кіраўніцтву персаналам, распрацоўцы рашэнняў па кіраўніцтву і інш. Распрацаваныя і выкладаюцца для студэнтаў па спецыяльнасці «Гісторыя» спецкурсы па гісторыі беларускай вёскі 20 – 30-х гг. ХХ ст., па метадалогіі гісторыі.
 
Пад яго навуковым кіраўніцтвам былі падрыхтаваны і абаронены
3 кандыдацкія дысертацыі (спецыяльнасці «крыніцазнаўства, гісторыяграфія і метадалогія гісторыі, дакументазнаўства, дакументалістыка і архівазнаўства»).
 
Узнагароды:
Навуковая, педагагічная, адміністратыўная і грамадская работа С.М. Ходзіна адзначана ўзнагародамі: Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001 г.); Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2005 г.); Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006 г.); нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009 г.); нагрудным знакам «Ганаровы архівіст Беларусі» (2001 г.); Падзякай Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2011 г.); Ганаровай Граматай Прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (2015 г.), медалём Францыска Скарыны, медалём праваслаўнай царквы Свяціцеля Кірыла Тураўскага (2011 г.)
 
Дадатковая інфармацыя:
С.М. Ходзін – старшыня вучэбна-метадычнага аб’яднання па гуманітарнай адукацыі на базе БДУ, актыўна працуе ў розных камісіях БДУ:
– Агульнаўніверсітэцкая камісія па прапановах аб прызначэнні штомесячных даплат за вучоныя ступені і званні.
– Камісія па прысваенні прэмій імя У.І. Пічэты і А.Н. Сеўчанка.
– РВСа БДУ – Рэдакцыйна-выдавецкі Савет (старшыня).
– Камісія БДУ па разгледжанні пытання аб перадачы аўтарскіх правоў і павелічэнні тыражоў выданняў БДУ (старшыня)
– Камісія БДУ для вызначэння кошту ўласнага права на службовыя творы (старшыня)
– Член Савета па правядзенні экспертызы і прыёмцы вынікаў навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ Міністэрства юстыцыі (з 2017 г.)
 
С.М. Ходзін удзельнічае ў рэдкалегіях навуковых часопісаў:
1. Гісторыя: часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
2. Беларускі гістарычны часопіс
3. Гісторыя і грамадазнаўства
4. Архівы і справаводства
5. Веснік Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта
6. Человеческий капитал (Расія).
 
 
Удзел у арганізацыі міжнародных канферэнцый:
– Міжнародная навуковая канферэнцыя «ХХІ стагоддзе: актуальныя праблемы гістарычнай навукі» (Мінск, 15–16 красавіка 2004 г.).
– Міжнародная навуковая канферэнцыя «Індустрыяльная спадчына» (Саранск, 23–25 чэрвеня 2005 г.).
– Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Этнакультурнае развіццё Беларусі ў ХІХ – ХХІ ст.» (Мінск, 19–20 мая 2010 г.)
– Міжнародная навуковая канферэнцыя «Гістарычная спадчына Беларусі: выяўленне, захаванне і вывучэнне» (Мінск, 17–18 мая 2012 г.).
– Міжнародная навуковая канферэнцыя «Гістарычная спадчына Беларусі: выяўленне, захаванне і вывучэнне» (да 90-годдзя Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь; 85-годдзя Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь; 20-годдзя кафедры крыніцазнаўства БДУ)» (Мінск, 17– 18 мая 2012 г.).
– Міжнародная навуковая канферэнцыя «Pogranicza w perspektywie badawczej historiografii Europy środkowo-wschodniej» Вроцлаў, 11–12 красавіка 2013 г.
– Міжнародная навуковая канферэнцыя «Першая сусветная вайна ў гістарычных лёсах Еўропы», (Вілейка, 18 кастрычніка 2014 г.).
– Міжнародная навуковая канферэнцыя «Працэсы мадэрнізацыі, канвергенцыі дывергенцыі ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: гісторыя, сучаснасць і перспектывы» (Мінск, 12–13 мая 2016 г.).
– Міжнародная навуковая канферэнцыя «1917 год у гістарычных лёсах Беларусі» (г. Мінск, 30 лістапада – 1 снежня 2017 г.).
 
 
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.