Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Рэктар
Рэктар
Кароль Андрэй Дзмiтрыевiч
Школа эўрыстычнага дыялогу ў адукацыі

ВОЧНА-ДЫСТАНЦЫЙНЫ АРГДЗЕЙНАСНЫ КУРС “МЕТОДЫКА НАВУЧАННЯ ПРАЗ АДКРЫЦЦЁ: ЯК НАВУЧАЦЬ УСІХ ПА-РОЗНАМУ, АЛЕ АДНОЛЬКАВА”

Гродна, красавік-май 2017

 

Падчас першага семінара ўдзельнікі авалодалі методыкай складання адкрытых заданняў, якія з’яўляюцца найважнейшым кампанентам зместу эўрыстычнага навучання, “адкрытыя” для любога вучня, бо не маюць адназначных “правільных” адказаў. У адкрытасці задання закладзена магчымасць для вучня здзяйсняць уласныя адкрыцці. Атрыманы вучнем вынік заўсёды ўнікальны і адлюстроўвае ступень яго індывідуальнага творчага самавыяўлення, а не чаканы “правільны” адказ.

 

Чаканым прадуктам другога семінара “Як распрацаваць і правесці занятак эўрыстычнага тыпу” стала стварэнне кожным удзельнікам плана-канспекта эўрыстычнага занятку па сваім прадмеце. Эўрыстычнае навучанне – навучанне праз адкрыццё. Паводле метадалогіі эўрыстычнага навучання навучэнец на першым этапе пазнання вывучае фундаментальны адукацыйны аб'ект – галіну рэальнасці. Вынікам падобнай дзейнасці з’яўляецца створаны вучнем першасны (суб’ектыўны) адукацыйны прадукт. Затым, на другім этапе эўрыстычнай дзейнасці, суб’ектыўны прадукт супастаўляецца з культурна-гістарычным аналагам. На трэцім у дыялогу “свайго” з “чужым” адукацыйны прадукт вучня выбудоўваецца да абагульненага адукацыйнага прадукту, які складаецца з асобаснага і сацыякультурнага кампанентаў. У параўнанні “свайго” з “чужым” вучань пазнае сябе самога. Усяленне вучня ў навакольны свет ёсць яго шлях да сябе. У эўрыстычным навучанні пазнанне вучнем аб’ектаў навакольнага свету ёсць адкрыццё самога сябе.

 
Трэці семінар “Як спраектаваць і правесці эўрыстычны інтэрнэт-занятак” дапамог удзельнікам асвоіць тэхналогію распрацоўкі інтэрнэт-заняткаў, арыентаваных на самарэалізацыю вучня, адказаць на пытанне, як ажыццявіць сінтэз адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій. Чалавекаадпаведны сэнс тэлекамунікацый у навучальным працэсе – падаць навучэнцу магчымасць самарэалізацыі, якая немагчымая без “люстэрка” – атрымання “сігналу” ад іншых пра тое, які яго адукацыйны прадукт. Калі сэнсы і мэты адукацыі – “выгадаваць”, а не “даць”, то інфарматызацыя – сродак для дэманстрацыі і параўнання адукацыйных праектаў вучняў, супастаўлення “свайго” з “чужым”. Сродак для самарэалізацыі вучня. Тады тэхніка і чалавек маюць агульны шлях.
 

Па выніках аргдзейнаснага курса ўдзельнікі атрымалі метадычныя рэкамендацыі па распрацоўцы адкрытых заданняў, вочных і дыстанцыйных заняткаў эўрыстычнага тыпу па прадмеце, уласныя практычныя распрацоўкі ў адпаведнасці з тэматыкай семінара для іх прымянення на занятках, а таксама вопыт распрацоўкі метадычных комплексаў і жывыя зносіны з педагогамі, калегамі-аднадумцамі.

 
 

Мiнск, БДУ, люты-сакавік 2018 г.

Правядзенне дадзенага курса накіравана на развіццё эўрыстычных якасцяў асобы педагога, здольнага індывідуалізаваць працэс навучання школьнікаў і студэнтаў.

Упершыню ў сістэме вышэйшай адукацыі была рэалізавана міжсеткавая форма павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў у галіне крэатыўнай адукацыі. Удзельнікамі сталі каля 150 педагогаў і выкладчыкаў БДУ, ГрДУ імя Янкі Купалы, РІВШ, Ліцэя БДУ і чатырох каледжаў. Зносіны, дыскусіі і абмеркаванні праходзілі ў рэжыме анлайн. Адначасовае павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў усіх ступеняў адукацыі – агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай – праходзіла ў міжсеткавым рэжыме ўпершыню ў сістэме адукацыі.

У рамках курса прайшлі тры семінары.

Першы семінар “Ці можна навучаць усіх па-рознаму, але аднолькава? Як распрацаваць адкрытае (эўрыстычнае) заданне?”. Удзельнікі авалодалі методыкай складання адкрытых заданняў. Адкрытае (эўрыстычнае) заданне – найважнейшы кампанент зместу эўрыстычнага навучання – “адкрытае” для любога навучэнца, г. зн. не мае адназначных “правільных” адказаў. У адкрытасці задання закладзена магчымасць для вучня здзяйсняць уласныя адкрыцці. Атрыманы вучнем вынік заўсёды ўнікальны і адлюстроўвае ступень яго індывідуальнага творчага самавыяўлення, а не меркаваны “правільны” адказ.

Другі семінар “Як распрацаваць і правесці занятак эўрыстычнага тыпу” дазволіў кожнаму ўдзельніку распрацаваць план-канспект эўрыстычнага занятку па сваім прадмеце. Эўрыстычнае навучанне – навучанне праз адкрыццё. Паводле метадалогіі эўрыстычнага навучання, навучэнец на першым этапе пазнання вывучае фундаментальны адукацыйны аб’ект – галіну рэальнасці. Вынікам падобнай дзейнасці з’яўляецца створаны вучнем першасны (суб’ектыўны) адукацыйны прадукт. Затым, на другім этапе эўрыстычнай дзейнасці, суб’ектыўны прадукт супастаўляецца з культурна-гістарычным аналагам. На трэцім этапе эўрыстычнай дзейнасці вучня, у дыялогу “свайго” з “чужым” адукацыйны прадукт вучня выбудоўваецца да абагульненага адукацыйнага прадукта, які складаецца з асобаснага і сацыякультурнага складнікаў. У параўнанні свайго з чужым вучань пазнае сябе самога. Усяленне вучня ў навакольны свет ёсць яго шлях да сябе. У эўрыстычным навучанні пазнанне вучнем аб’ектаў навакольнага свету ёсць адкрыццё самога сябе.

Трэці семінар “Як спраектаваць і правесці эўрыстычны інтэрнэт-занятак” спрыяў засваенню ўдзельнікамі тэхналогіі распрацоўкі інтэрнэт-заняткаў, арыентаваных на самарэалізацыю вучня, даў адказ на пытанне, як ажыццявіць сінтэз адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій. Чалавекаадпаведны сэнс тэлекамунікацый у навучальным працэсе – падаць навучэнцу магчымасць самарэалізацыі, якая немагчымая без “люстэрка” – атрымання “сігналу” ад іншых пра тое, які яго адукацыйны прадукт. Калі сэнсы і мэты адукацыі – “выгадаваць”, а не “даць”, то інфарматызацыя – сродак для дэманстрацыі і параўнання адукацыйных праектаў вучняў, супастаўлення “свайго” з “чужым”. Сродак для самарэалізацыі вучня. Тады тэхніка і чалавек маюць агульны шлях.
Па выніках аргдзейнаснага курса ўдзельнікі атрымалі метадычныя рэкамендацыі па распрацоўцы адкрытых заданняў, вочных і дыстанцыйных заняткаў эўрыстычнага тыпу па прадмеце, вопыт распрацоўкі метадычных комплексаў і жывыя зносіны з педагогамі, калегамі-аднадумцамі.

Па выніках завяршэння курса пасведчанні пра павышэнне кваліфікацыі ў галіне крэатыўнай адукацыі былі ўручаны 67 супрацоўнікам БДУ, Ліцэя і Юрыдычнага каледжа ВНУ. Сертыфікаты аб удзеле ў вочна-дыстанцыйным аргдзейнасным курсе атрымалі таксама 17 выкладчыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Плануецца рэалізацыя ў навучальным працэсе найлепшых інавацыйных распрацовак, якія прадставілі ўдзельнікі курса, стварэнне навукова-метадычнай базы, якая змяшчае прыклады адкрытых заданняў, эўрыстычных заняткаў, інтэрнэт-заняткаў. Таксама плануецца фарміраванне працоўнай групы па арганізацыі нарматыўна-прававой базы. Вынікамі яе працы стануць рэкамендацыі і прапановы для РІВШ і Міністэрства адукацыі, якія тычацца пытанняў стандартаў, праграм, а таксама правядзення дыстанцыйнага навучання ў БДУ.

 
 
Аўтар і вядучы семінараў: Кароль А. Д., доктар педагагічных навук, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт