Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Галоўнае ўпраўленне навукі
Гістарычная даведка Навукова-даследчая частка - галоўнае ўпраўленне навукі (НДЧ-ГУН) з'яўляецца структурным падраздзяленнем БДУ, якое аб'ядноўвае і каардынуе навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць факультэтаў, кафедр, навукова-даследчых лабараторый (НДЛ), цэнтраў, часовых навуковых калектываў (ЧНК) і іншых структурных падраздзяленняў БДУ і падведамасных яму арганізацый, якія выконваюць і забяспечваюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі.
Утворана ў адпаведнасці з загадам Міністра вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі БССР № 717 ад 14 лістапада 1963 г. і загадам па БДУ ім. У.І.Леніна № 501 ад 18 лістапада 1963 г.
Мэты
  • арганізацыя, упраўленне, каардынацыя і развіццё навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ, навукова-адукацыйнай дзейнасці па найбольш актуальных праблемах навукі, тэхнікі і вытворчасці, развіццё адпаведнай матэрыяльна-тэхнічнай базы і навуковых даследаванняў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, унітарных прадпрыемствах і ўстановах, якія ўваходзяць у структуру адзінага комплексу БДУ;
  • забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы навукова-інавацыйнай дзейнасці шляхам выкарыстання прынцыпу непарыўнага функцыянавання навукі, адукацыі і вытворчасці ў рамках універсітэта;
  • арганізацыя і каардынацыя ў рамках адукацыйнага працэсу навукова-даследчай работы студэнтаў, першай і другой ступені вышэйшай адукацыі і аспірантаў у падраздзяленнях і юрыдычных асобах БДУ;
  • ажыццяўленне навуковых даследаванняў у галіне ўпраўлення і развіцця навуковай і навукова-педагагічнай дзейнасці.
Задачы
  • вызначэнне стратэгіі і перспектыўнае планаванне развіцця навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці БДУ, а таксама ў сферы падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі;
  • правядзенне фундаментальных і прыкладных даследаванняў, накіраваных на атрыманне і ўжыванне новых ведаў, якія з'яўляюцца асновай падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі;
  • прыярытэтнае развіццё навуковых даследаванняў, накіраваных на ўдасканаленне сістэмы адукацыі ўсіх узроўняў, шырокае выкарыстанне новых адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій, удасканаленне навукова-метадычнага забеспячэння навучальнага працэсу;
  • ажыццяўленне нарматыўна-метадычнага, інфармацыйна-аналітычнага і метралагічнага суправаджэння навуковых даследаванняў і распрацовак;
  • забеспячэнне непарыўнай цеснай сувязі навуковай, навукова-тэхнічнай дзейнасці і вучэбнага працэсу;
  • арганізацыя цэласнай, эфектыўнай сістэмы ўпраўлення, каардынацыі і развіцця навукова-даследчай працы асоб, што навучаюцца ў БДУ, а таксама навукова-даследчай работы студэнтаў (НДРС) ВНУ Рэспублікі Беларусь; метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне НДРС;
  • распрацоўка, арганізацыя і рэалізацыя сістэмы рэспубліканскіх і мерапрыемстваў вышэйшых навучальных устаноў, якія спрыяюць развіццю і ўдасканаленню навукова-адукацыйнай сферы, а таксама выяўленню і падтрымцы таленавітых студэнтаў;
  • каардынацыя ўдзелу студэнтаў, аспірантаў, дактарантаў, прафесарска-выкладчыцкага саставу і іншых педагагічных і навуковых работнікаў БДУ ў рабоце міжнародных навуковых, адукацыйных і інфармацыйных мерапрыемстваў;
  • садзеянне развіццю даследчага прынцыпу навучання студэнтаў і аспірантаў, прыцягненне асоб, што навучаюцца ў БДУ ў навукова-інавацыйны цыкл даследаванняў; рэалізацыя працэсу бесперапыннага навучання на этапе "вышэйшая адукацыя-аспірантура" шляхам удасканалення НДРС;
  • каардынацыя працэсу паслявузаўскай адукацыі ў падраздзяленнях БДУ пры падрыхтоўцы навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру і дактарантуру;
  • метадычнае і тэхнічнае забеспячэнне працэсу паслявузаўскай адукацыі пры падрыхтоўцы і абароне дысертацый сушукальнікамі навуковых ступеняў, а таксама пры ўяўленні іх да прысваення навуковых званняў;
  • каардынацыя ўзаемадзеяння адукацыйных, навукова-даследчых падраздзяленняў БДУ ў навуковай сферы;
  • развіццё і актывізацыя ўзаемадзеяння БДУ з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і арганізацыямі розных формаў уласнасці;
  • усталяванне, развіццё і каардынацыя навуковых і навукова-адукацыйных сувязяў БДУ з замежнымі партнёрамі; прыцягненне падраздзяленняў БДУ да міжнароднага супрацоўніцтва ў галінах, што знаходзяцца ў рамках кампетэнцыі НДЧ-ГУН;
  • рашэнне арганізацыйна-кіраўніцкіх праблем у навукова-даследчай і навукова-педагагічнай сферах дзейнасці ўніверсітэта.
Кантакты Тэл.: (017) 209-52-38 (прыёмная)
Факс: (017) 200-74-65
(017) 209-53-92 (аддзел навукова-тэхнічнай інфармацыі)
Нам. прарэктара па навуковай рабоце - начальнік ГУН
Кутавичюс Віталь Пранасович, кандыдат фізіка-матэматычных
тэл.: 209-52-62
email: Kutavichus@bsu.by
адрас: вул. Бабруйская, 9, к. 405
Зам. начальника ГУН
Янкоўскі Алег Мікалаевіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук
тэл.: 209-54-66
email: Yanko@bsu.by
адрас: вул. Бабруйская, 9, к. 404
Нам. начальніка ГУН
Захараў Аляксандр Георгіевіч, кандыдат фізіка-матэматычных
тэл.: 209-54-23
email: ZakharovAG@bsu.by
адрас: вул. Бабруйская, 9, к. 420
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.