Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Упраўленне па справах культуры
Дата стварэння
1924г.
Гістарычная  даведка
 Гісторыя ўпраўлення па справах культуры бярэ свой пачатак ад студэнцкага клуба БДУ і звязана з зараджэннем першых калектываў аматарскай творчасці на рабфаку нашага ўніверсітэта яшчэ ў пачатку 1920-х гг. Бо менавіта там і тады былі арганізаваны першыя гурткі мастацкай самадзейнасці, а менавіта: харавы, танцавальны і гурток мастацкага чытання. Там жа, на рабфаку, праходзілі і першыя канцэрты.
 Кропкай адліку прынята лічыць лістапад 1924 года, калі быў створаны гурток беларускай культуры, якім кіраваў пісьменнік, навукоўца Максім Іванавіч Гарэцкі.
 Наступнымі знакавымі гадамі сталі 1945–1946, звязаныя з заснаваннем чатырох найстарэйшых калектываў БДУ: Народны ансамбль танца «Крыжачок», Народны аркестр народных інструментаў, Народны студэнцкі драматычны тэатр, Народная харавая капэла БДУ.
 Да творчага і культурнага жыцця ўніверсітэта маюць дачыненне шматлікія выбітныя дзеячы беларускай і сусветнай культуры: балетмайстар Беларускага тэатра (цяпер тэатра імя Я. Купалы) Л.К. Алексютовіч, вядомы хормайстар Леўчанка, віртуоз-балалаечнік Захар, рэжысёр Л.М. Ліцвінаў, Народны артыст СССР У.І. Уладамірскі, артыст Рускага драматычнага тэатра К.Л. Кулакоў, І. Кліёнскі, А. Балцевіч, Заслужаны артыст А. Білібін, Заслужаны работнік культуры БССР М.А. Лісіцын, Заслужаны артыст Латвійскай ССР А.М. Озераў, Заслужаны работнік культуры БССР М.В. Лапша
.
 
Асноўныя напрамкі дзейнасці
- Каардынацыя культурна-асветніцкай работы ў структурных падраздзяленнях БДУ.
- Рэалізацыя сумесна са структурнымі падраздзяленнямі і грамадскімі арганізацыямі БДУ дзяржаўнай моладзевай палітыкі ў галіне адукацыі, выхавання і культурна-асветніцкай дзейнасці.
- Арганізацыя працы па эстэтычным і духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў, далучэнні іх да культурных каштоўнасцяў.
- Падтрымка і развіццё самадзейнай творчасці.
- Стварэнне ўмоў для сацыялізацыі, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы навучэнцаў.
- Развіццё навыкаў здаровага ладу жыцця, эстэтычнай і экалагічнай культуры навучэнцаў.
- Арганізацыйна-метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне культурна-асветніцкай працы ва ўніверсітэце.
- Вывучэнне перадавога досведу і інавацый у галіне культурна-асветніцкай працы і ўкараненне іх у практыку.
- Узаемадзеянне з рэспубліканскімі і замежнымі арганізацыямі і ўстановамі культуры .
 
Адрас:
220030, г. Мінск, пр-т Незалежнасці 4, Галоўны вучэбны корпус БДУ, кабінеты 209, 211.
Начальнік упраўлення
Макарэвіч Уладзімір Міхайлавіч
тэл.: 209-52-59 (факс)
адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 4, к. 209
Намеснік начальніка упраўлення:
Рында Андрэй Сяргеевіч
тэл.: 209-54-69 (факс) унутр.: 63-73
адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 4, к. 211
Заг. культурна-масавага аддзела
Ігнатчык Аляксандр Іванавіч
тэл.: 209-54-69 (факс)
адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 4, к. 211
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт