Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Упраўленне арганізацыйнай работы і дакументацыйнага забеспячэння
 

     Паважаныя госці і калегі! 

            Рады вітаць Вас на старонцы УАРіДЗ сайта БДУ.  Адной з галоўных задач нашага ўпраўлення з'яўляецца належнае і своечасовае выкананне ўскладзеных на яго задач і функцый.

У.В.Свяцкі

Дата стварэння  Красавік 2000 года                            (загад № 102-АД ад 17.04.2000)

Мэта стварэння

Удасканаленне арганізацыі і каардынацыя працы па дакументацыйным забеспячэнні кіраўнічай дзейнасці, стварэнне адзінай сістэмы працы з дакументамі ў адміністрацыі і структурных падраздзяленнях БДУ.                                                   

Агульныя палажэнні   

1.Упраўленне арганізацыйнай работы і дакументацыйнага забеспячэння з'яўляецца самастойным падраздзяленнем Беларуcкага дзяржаўнага ўніверсітэта і падпарадкоўваецца непасрэдна першаму прарэктару БДУ.          

2. Управление в своей деятельности руководствуется:  

  • заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • Статутам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
  • арганізацыйна-распарадчымі і нарматыўнымі дакументамі БДУ;
 
  • правіламі, інструкцыямі, метадычнымі рэкамендацыямі ўстаноў Дзяржаўнай архіўнай службыі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь; 
  • іншымі дзеючымі нарматывамі па пытаннях дакументазвароту;
  • палажэннем "Аб упраўленні арганізацыйнай работы і дакументацыйнага забеспячэння".   

3. Дзейнасць супрацаўнікоў упраўлення рэгламентуецца службовымі інструкцыямі, якія прадугледжваюць размеркаванне прац у залежнасці ад складанасці выканання і кваліфікацыі выканаўцаў.   

4.Упраўленне мае круглую пячатку з пазначэннем свайго наймення, а таксама пячаткі і штампы для ажыццяўлення аперацый, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Асноўныя напрамкі дзейнасці

1.Прыём, апрацоўка, рэгістрацыя, улік, давядзенне да кіраўніцтва і падраздзяленняў БДУ уваходных дакументаў, кантроль за іх выкананнем, адпраўка выходных дакументаў.

2.Распрацоўка і ўкараненне інструкцый, палажэнняў і іншых нарматыўных і метадычных дакументаў, якія рэгламентуюць справаводства ў БДУ.

3.Распрацоўка і вядзенне табеля ўніфікаваных форм распарадчых і іншых дакументаў, унясенне ў яго змяненняў.

 

 4.Разгляд арганізацыйна-распарадчых дакументаў, якія прадстаўляюцца на подпіс кіраўніцтву, з мэтай кантролю за правільнасцю іх афармлення.

5.Кантроль змяненняў структуры БДУ, аптымізацыя сістэмы кадзіравання выходнай дакументацыі, удзел у стварэнні даведнікаў БДУ, у тым ліку тэлефонных.

6.Распрацоўка зводнай наменклатуры спраў БДУ.

7. Распрацоўка і праектаванне бланкаў дакументаў і ўдзел у распрацоўцы пячатак БДУ.

 

8. Кантроль за працай з дакументамі ў структурных падраздзяленнях БДУ, у тым ліку з правам юрыдычнай асобы. Арганізацыя працы па павышэнні кваліфікацыі ў пытаннях справаводства супрацаўнікоў структурных падраздзяленняў, адказных за вядзенне справаводства. Правядзенне нарад і кансультацый па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі ўпраўлення.

   
 

 9. Арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва і кантроль за правільнасцю афармлення і фарміравання структурнымі падраздзяленнямі спраў, якія падлягаюць перадачы ў архіў.

10. Арганізацыя і забеспячэнне працы архіва ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па архіўнай справе, правіламі, інструкцыямі, метадычнымі рэкамендацыямі Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь.

 

11. Арганізацыя працы са зваротамі грамадзян у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян".

12. Прастаўленне пячатак і штампаў на дакументах ва ўсіх выпадках, прадугледжаных інструкцыямі па працы з дакументамі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Асноўныя вынікі працы  1. Рэгістрацыя і сканаванне ўваходнай, выходнай і ўнутранай карэспандэнцыі ў колькасці не меней за 1100 дакументаў на месяц.
 

2. Штодзённае атрыманне і разбор карэспандэнцыі, апрацоўка і адпраўка лістоў, заказных лістоў і бандэроляў на суму паштовых выдаткаў 6 млн. рублёў на месяц.

3. Праведзены аналіз тэхналагічнай схемы кіраўніцкага дакументазвароту БДУ і распрацавана схема і алгарытм апрацоўкі дакументаў.

 

4. Укаранёна сістэма аўтаматызацыі справаводства і электроннага дакументазвароту "Дело 8.9" , усталявана 61 ліцэнзійнае працоўнае месца. Распрацаваны інструкцыі для ўсіх катэгорый карыстальнікаў і праведзена навучанне карыстальнікаў.                            

  5. Выкананне задач дзейнасці кіравання здзяйсняецца ў поўным аб'ёме.
   
Упраўленне мае права

1. Кантраляваць і патрабаваць ад кіраўнікоў структурных падраздзяленняў БДУ выканання ўсталяваных правіл працы з дакументамі.

2. Запытваць ад структурных падраздзяленняў БДУ звесткі, неабходныя для працы ўпраўлення ў межах сваёй кампетэнцыі.

3. Праводзіць праверкі працы з дакументамі ў структурных падраздзяленнях БДУ.

4. Ставіць на кантроль выконваемыя ў БДУ дакументы, вызначаць неабходныя кантрольныя тэрміны выканання.

5. Прыцягваць ва ўсталяваным парадку спецыялістаў структурных падраздзяленняў да падрыхтоўкі праектаў арганізацыйна-распарадчых дакументаў па даручэнні кіраўніцтва.

6. Прадстаўляць кіраўніцтву БДУ прапановы аб прымяненні дысцыплінарных спагнанняў у дачыненні службовых асоб структурных падраздзяленняў, адказных за парушэнне ўсталяваных правіл працы з дакументамі.

   
Адрас вул. Бабруйская, 7 (каб. 100, 114, 115, 317)
 Тэлефон  209-50-44, факс  226-59-40  
   209-50-08, 209-54-19, 209-52-58  
     
 
Начальнік упраўлення
Чаркаская Наталля Барысаўна
тэл.: 209-52-58
email: cherkasskaya@bsu.by
адрас: г. Мінск, вул. Бабруйская, 7, к. 214
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт