Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Упраўленне выхаваўчай работы з моладдзю
Дата стварэння  1 снежня 1994 г.
Гістарычная даведка                  

Упраўленне выхаваўчай работы з моладдзю было створана з мэтай рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі ў галіне выхавання і сацыяльнай абароны студэнцкай моладзі, развіцця студэнцкага самакіравання ўніверсітэта, захавання лепшых традыцый моладзевага руху.

Асноўныя напрамкі дзейнасці

  • падтрымка развіцця студэнцкага самакіравання і студэнцкіх арганізацый універсітэта, такіх як Савет стараст універсітэта, Савет па матэрыяльным стымуляванні і аказанні матэрыяльнай дапамогі, Савет па якасці адукацыі, Моладзевая Ліга Нацый;
  • падтрымка дзейнасці Студэнцкага Саюза і БРСМ БДУ;
  • арганізацыя вучобы студэнцкага актыву, лідэраў моладзевых грамадскіх арганізацый і саюзаў універсітэта ў «Школе стараст», «Школе студэнцкага актыву» і «Школе студэнцкай журналістыкі»;
  • садзейнічанне павышэнню кваліфікацыі супрацоўнікаў БДУ, якія маюць дачыненне да выхаваўчага працэсу;
  • развіццё сувязяў з рэспубліканскімі і замежнымі структурамі па рабоце з моладдзю, універсітэтамі і моладзевымі грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямі.самарэалізацыя моладзі і раскрыццё яе творчага патэнцыялу;
  • культурна-асветніцкая дзейнасць: сумесна з упраўленнем па справах культуры арганізацыя і правядзенне агульнаўніверсітэцкіх культурна-забаўляльных мерапрыемстваў, такіх як Дзень ведаў, Дзень заснавання БДУ, Дзень студэнта, святкаванне Новага года, ушаноўванне ветэранаў і інш., што садзейнічае развіццю і ўмацаванню студэнцкіх традыцый і ўцягванню студэнтаў у грамадскае жыццё ўніверсітэта;
  • распрацоўка канцэптуальных пытанняў выхаваўчай работы і сацыяльнай палітыкі ва ўніверсітэце;
  • аналіз стану выхаваўчай работы, узаемадзеянне з кіраўнікамі факультэтаў і структурных падраздзяленняў па планаванні і рэалізацыі інфармацыйна-выхаваўчай і сацыяльна-бытавой работы для падрыхтоўкі спецыялістаў з высокай культурай, маральнымі і духоўнымі якасцямі, грамадзянскай актыўнасцю;
  • каардынацыя дзейнасці па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні студэнтаў універсітэта, прапаганда здаровага ладу жыцця;
  • правядзенне прафілактычнай работы па праблемах правапарушэнняў сярод студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, супрацоўнікаў універсітэта і своечасовае рэагаванне на факты правапарушэнняў.
  • Адрас: 220030, г. Мінск, пр-т Незалежнасці 4, Галоўны вучэбны корпус БДУ, кабінеты 102, 104, 108, 111, 112, 113.
    Начальнік упраўлення
    Багамазаў Аляксей Пятровіч
    тэл.: 209-52-77
    email: bahamazau@bsu.by
    адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 4, к. 113
    Намеснік начальніка ўпраўлення па інфармацыйна-ідэалагічнай рабоце
    Лебедзь Дзмітрый Васільевіч
    тэл.: 209-52-61
    email: lebedz@bsu.by
    адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 4, к. 104
    Начальгік аддзела сацыяльнай работы
    Шчатко Алена Сяргееўна
    тэл.: 209-52-75, унутр. 53-44
    email: satkoa@bsu.by
    адрас: г. Мінск, пр.Незалежнасці,4, каб. 102
    Начальнік аддзела моладзевых праграм і праектаў
    Капацэвіч Наталля Анатольеўна
    тэл.: 209-53-12
    email: kapatsevich@bsu.by
    адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 4, к. 108
    © Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
    Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.