Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Факультэт даўніверсітэцкай адукацыі
Аб факультэце Абiтурыенту Персаналii

  • Падрыхтоўка да паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі Беларусі. Прафесійная арыентацыя моладзі.
  • Навучанне па профільных прадметах на платнай аснове, праца летняй школы абітурыента і летняй школы рускай мовы, рэпетыцыйныя тэсціраванні і рознага роду курсы.
  • Кваліфікаваныя выкладчыкі, якія маюць вялікі вопыт працы ў сістэме даўніверсітэцкай падрыхтоўкі (60 спецыялістаў з базавых кафедраў БДУ).
  • Навучанне замежных грамадзян рускай мове (8 тысяч замежных выпускнікоў з 98 краін свету).
  • Заглыбленне замежных слухачоў у сацыякультурнае і моўнае асяроддзе Беларусі (пазааўдыторныя лінгвакраіназнаўчыя мерапрыемствы, “клуб рускай мовы”, экскурсіі па Беларусі, конкурсы творчых прац, навукова-практычная канферэнцыя “Праз церні – да зорак!”, сацыякультурнае мерапрыемства “Рускі чай”).
  • Адаптацыя да будучага жыцця студэнтаў, удзел у культурна-масавых мерапрыемствах: тыдні прафарыентацыі, дні адчыненых дзвярэй БДУ, “Малыя алімпійскія гульні”, фэст факультэтаў, Дзень ФДА і інш.
  • Сустрэчы з псіхолагамі і трэнінгі інтэлектуальнай лабільнасці і каштоўнасных арыенціраў слухачоў; наведванне тэатраў, выстаў і музеяў.
  • Інавацыйныя тэхналогіі навучання (поліфарматнасць урокаў, праблемнае і праектнае навучанне, інтэрактыўныя гульні).
  • 90% слухачоў ФДА становяцца студэнтамі БДУ, а астатнія 10% – студэнтамі іншых устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.
  • Факультэт даўніверсітэцкай адукацыі БДУ – найлепшы выбар будучага студэнта.

 

2

навучальныя цэнтры

 

2

кафедры  

 

 

8

тысяч замежных выпускнікоў

 

9

выкладчыкаў з навуковай ступенню

 

Кантакты

 
 

Афіцыйны сайт:

https://fpuedu.bsu.by/

 

Наш адрас:

г. Мінск, вул. Акадэмічная, 25


e-mail:

 fpuedu@bsu.by


 Тэл.:

  +375 17 2840002,
+375 17 2842682

 

 

        

Дэкан
Малафееў Вячаслаў Міхайлавіч
тэл.: +375 (17) 284 26 82; +375 (17) 292 74 67
email: molofeev@bsu.by; fpuedu@bsu.by
адрас: вул. Акадэмічная, 25, к. 308
Метадыст I катэгорыі
Завадская Ніна Уладзіміраўна
тэл.: +375 (17) 284 00 02
email: zawadskaja@bsu.by
адрас: вул. Акадэмічная, 25, к. 301
Спецыяліст I катэгорыі
Дзянісава Наталля Аляксееўна
тэл.: +375 (17) 284 00 02
email: dzianis@bsu.by
адрас: вул. Акадэмічная, 25, к. 301
Старшы інспектар
Дарожкіна Вольга Леанідаўна
тэл.: +375 (17) 284-26-82, +375 (17) 284-00-04
email: fpuedu@bsu.by
адрас: вул. Акадэмічная, 25, к. 306
Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце
Кішкевіч Алена Валянцінаўна, дацэнт
тэл.: +375 (17) 284-18-00, 284-15-70
email: кichkevisch@bsu.by
адрас: вул. Акадэмічная, 25, к. 307
Старшы выкладчык, намеснік дэкана па ідэйна-выхаваўчай рабоце
Дземідовіч Святлана Уладзіміраўна
тэл.: +375 (17) 284-00-09
email: bararka@mail.by
адрас: вул. Акадэмічная, 25, к. 305

ПАДРЫХТОЎЧАЕ АДДЗЯЛЕННЕ ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ ГРАМАДЗЯН

Навучанне арганізуецца па рускай/беларускай мове і профільных прадметах: матэматыка, фізіка, біялогія, хімія, геаграфія, гісторыя Беларусі, грамадазнаўства, замежная мова, сусветная гісторыя найноўшага часу, руская/беларуская літаратура, творчасць (профіль “журналістыка”).

Падрыхтоўка вядзецца па дзённай форме навучання: 204 акадэмічныя гадзіны на кожную дысцыпліну.

Тэрмін навучання – 9 месяцаў. Навучанне на падрыхтоўчым аддзяленні платнае.

ПАДРЫХТОЎЧАЕ АДДЗЯЛЕННЕ ДЛЯ ЗАМЕЖНЫХ ГРАМАДЗЯН

Вядзецца падрыхтоўка па двух навучальных планах: для грамадзян СНД і для грамадзян далёкага замежжа. У структуры навучальнага плана, агульны аб’ём якога складае 1224 акадэмічныя гадзіны, руская мова (60–75% гадзін) і два профільныя прадметы. Навучанне вядзецца па гуманітарным, эканамічным, хіміка-біялагічным, фізіка-матэматычным профілях.Форма навучання – дзённая, навучанне платнае.

Пры падрыхтоўчым аддзяленні працуюць таксама курсы рускай мовы для замежных спецыялістаў, на якіх даецца магчымасць вывучаць рускую мову па розных праграмах з аб’ёмам гадзін ад 80 да 720.

НАВУЧАЛЬНЫ ЦЭНТР ПАДРЫХТОЎЧЫХ КУРСАЎ ФДА БДУ

Навучальныя дысцыпліны, па якіх вядзецца падрыхтоўка будучых абітурыентаў: матэматыка, беларуская мова, руская мова, беларуская літаратура, руская літаратура, фізіка, хімія, творчасць (профіль “журналістыка”), грамадазнаўства, геаграфія, біялогія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя найноўшага часу, англійская мова, нямецкая мова.

НАВУЧАЛЬНЫ ЦЭНТР ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ ФДА БДУ

Вячэрнія і завочныя (з аўдыторнымі заняткамі) падрыхтоўчыя курсы па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання, а таксама па паглыбленым вывучэнні агульнаадукацыйных дысцыплін для навучэнцаў 10-х класаў агульнаадукацыйных навучальных устаноў.

Навучанне на падрыхтоўчых курсах платнае і ажыццяўляецца на дамоўнай аснове.

Падрабязней на сайце:https://fpuedu.bsu.by

ФАКУЛЬТЭТ У АСОБАХ

«Адзін з нашых асноўных плюсаў – гэта магчымасць падрыхтоўкі да атрымання адукацыі па практычна любой спецыяльнасці, якую можна потым асвоіць у любой установе вышэйшай адукацыі Беларусі. Далейшая паспяховасць у кар’еры і ў бізнесе выпускнікоў факультэта, якія працуюць у 164 краінах свету, пацвярджае якасць нашай адукацыі».

Вячаслаў Міхайлавіч МАЛАФЕЕЎ

Дэкан ФДА БДУ.

«У канцы 11 класа я зразумеў, што хачу вывучаць інжынерныя дысцыпліны. На жаль, ЦТ здаў вельмі дрэнна і не ведаў, што рабіць. У каледж ісці не хацелася, таму што не стаў бы спецыялістам такога ўзроўню, як марыў. У канцы жніўня даведаўся пра ФДА і паступіў на факультэт, абраў з прадметаў фізіку, матэматыку і рускую мову. Скончыў ФДА і паступіў у вышэйшую навучальную ўстанову, таму магу дакладна сказаць, што ФДА не толькі даў мне неабходныя для паступлення веды, але і пазнаёміў з сённяшнімі сябрамі. ФДА дае ўсім шанец на ажыццяўленне сваёй мары. Навучанне сапраўды было цікавым. Акрамя таго, навучанне на ФДА – гэты час зразумець, што менавіта вам трэба ў жыцці».

Уладзімір АНІСІМАЎ

Выпускнік 2017 года.

«На ФДА створана прыемная атмасфера для таго, каб добра падрыхтавацца да цэнтралізаванага тэсціравання. Заняткі праводзяць кваліфікаваныя выкладчыкі. Яны зразумела і даступна тлумачаць усе тэмы. На факультэце да слухачоў ставяцца з разуменнем і падтрымкай, што вельмі важна».

Юлія ГОРАВА

Выпускніца 2017 года.

СПОСАБ ЗВЯЗАЦЦА

Падрыхтоўчае аддзяленне для беларускіх грамадзян: (+37517) 284-00-09, (+37517) 284-00-83,
(+37517) 284-26-82.


Падрыхтоўчае аддзяленне для замежных грамадзян: +375 17 2840002; +375 17 2842682.


УЦПК ФДА БДУ: + 375-17-284-00-08.


УЦДА ФДА БДУ: (017) 284-00-18; (017) 284-00-19.


E-mail: fpuedu@bsu.by

© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.