Рус Бел Eng De Cn Es
Ваенны факультэт
 

ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ВАЕННЫ ФАКУЛЬТЭТ БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА УНІВЕРСІТЭТА

 Ваенны факультэт пачынаўся з ваеннай кафедры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, заснаванай 4 лістапада 1926 г, згодна з загадам Рэвалюцыйнага ваеннага савета.

 


 

Першым кіраўніком ваеннай кафедры БДУ, прызначаным для правядзення ваеннага навучання пралетарскага студэнцтва быў палкоўнік Пятроў М.М.

У 1926-1931 гадах курс "Вышэйшая дапрызыўная ваенная падрыхтоўка студэнтаў" выкладаў камандзір 39 Мелякеска - Пугачоўскага кавалерыйскага палка, пасля чатыры разы Герой Савецкага Саюза, Маршал Савецкага Саюза Жукаў Г.К., які ў той час праходзіў службу ў Беларускай ваеннай акрузе.

Пачынаючы з 1936 года, асноўнай формай працы са студэнтамі на ваеннай кафедры былі практычныя заняткі ў спецыялізаваных аўдыторыях, цірах і ў полі.
У 1941 годзе, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, заняткі па ваеннай падрыхтоўцы былі прыпыненыя і аднавіліся ў 1943 годзе.

У пасляваенныя і наступныя гады ваенная кафедра працягвала рыхтаваць афіцэраў запасу з ліку студэнтаў па неабходных ваенна-ўліковых спецыяльнасцях.

На ваеннай кафедры БДУ праходзілі службу Героі Савецкага Саюза:
палкоўнік Патрын А.Ф. - Начальнік вучэбнай часткі з 1952 па 1955 г.г.
генерал-маёр Кірсанаў А.В. - Начальнік спецкафедры з 1955 па 1960 г.г., пасля з 1960 па 1974 г.г. - Прарэктар БДУ.

На ваеннай кафедры і на ваенным факультэце БДУ служылі і служаць афіцэры, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак і ўзнагароджаныя за свае ратныя справы ордэнамі і медалямі СССР, Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў.

За час свайго існавання, да 2003 года, ваенная кафедра падрыхтавала тысячы афіцэраў запасу па 13 ваенна-ўліковых спецыяльнасцях.

 У 2003 годзе ваенная кафедра была рэарганізавана ў ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Асноўнымі задачамі ваеннага факультэта БДУ з'яўляюцца:
падрыхтоўка: курсантаў па праграмах кадравых афіцэраў для Узброеных Сіл і іншых воінскіх фарміраванняў, студэнтаў універсітэта па праграмах малодшых ваенных спецыялістаў і афіцэраў запасу;
правядзенне навуковых даследаванняў;
распрацоўка вучэбна-метадычнай дакументацыі;
стварэнне і ўдасканаленне вучэбна-матэрыяльнай базы;
выхаванне патрыятызму, высокага пачуцця адказнасці за выкананне службовага абавязку, патрабаванняў Ваеннай прысягі і агульнавайсковых статутаў Узброеных Сіл;
арганізацыя абароны дзяржаўных сакрэтаў, яе забеспячэнне і кантроль ва ўласнай дзейнасці.

 

 

 

 На цяперашні час ваенны факультэт БДУ ўключае ў сябе:
кафедру баявога прымянення артылерыі;
кафедру супрацьпаветранай абароны;
агульнавайсковую кафедру ў складзе двух цыклаў: цыклу агульнавайсковых дысцыплін і цыкла ваенна-спецыяльных дысцыплін;
кафедру радыяцыйнай, хімічнай, біялагічнай абароны.


Падрыхтоўка студэнтаў на факультэце вядзецца:
па праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу - па 9 спецыяльнасцях;
па праграмах падрыхтоўкі малодшых ваенных спецыялістаў - па 15 спецыяльнасцях.

Падрыхтоўка курсантаў на ваенным факультэце вядзецца па 6 спецыяльнасцях:

Псіхалогія (спецыялізацыя - маральна-псіхалагічнае забеспячэнне воінскай дзейнасці);

Хімія (накірунак - радыяцыйная, хімічная і біялагічная абарона);

Журналістыка (накірунак - друкаваныя СМІ спецыялізацыя - ваенная журналістыка);

Правазнаўства (спецыялізацыя - юрысконсульцкая праца ў ваеннай сферы);

Міжнародныя адносіны (спецыялізацыя - міжнародныя адносіны ў ваеннай сферы);

 

 Геаграфія (накірунак спецыяльнасці - геаінфармацыйныя сістэмы, спецыялізацыя - ГІС ваеннага прызначэння).

 

 

Будучаму курсанту 

 Пражыванне курсантаў на ваенным факультэце арганізавана:
для курсантаў 1 і 2 курс - у казарме па вул. Славінскага ў ваенным гарадку № 2 Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь;
для курсантаў 3-5 курсаў - у інтэрнаце БДУ і ў г. Мінску (якія маюць жыллё).

 

Харчаванне курсантаў ажыццяўляецца:
1 і 2 курсы снедаюць і вячэраюць у сталовай Ваеннай акадэміі (бескаштоўна); абедаюць ў сталовых факультэтаў БДУ за наяўны разлік (курсанту выдаецца грашовая кампенсацыя за абед);
3-5 курсы - за наяўны разлік у сталовай БДУ (выдаюцца талоны на харчаванне).

Звальненне курсантаў з размяшчэння ў горад ажыццяўляецца ў выхадныя і святочныя дні ў парадку чаргі.
У перыяд правядзення пачатковай ваеннай падрыхтоўкі (у жніўні) звальненне курсантам не прадастаўляецца. У гэты час дазволена наведванне курсантаў сваякамі і знаёмымі ў выхадныя дні ва ўсталяваны час.
У дзень прыняцця ваеннай прысягі ўсім курсантам будзе прадастаўлена звальненне.

Навучальныя заняткі з курсантамі праводзяцца 6 дзён на тыдзень па 6-10 гадзін у дзень у 1-ю ці 2-ю змену:
па ваенных дысцыплінах - на ваенным факультэце (вул. Кастрычніцкая, 4 і пр-т Пераможцаў, 9а);
па агульнаспецыяльных дысцыплінах - на адпаведных факультэтах БДУ ў складзе студэнцкіх груп (сумесна).
У перыяд навучання курсанты прыцягваюцца (удзельнічаюць) у правядзенні практык, стажыровак ў войсках і на прадпрыемствах г. Мінска і Рэспублікі Беларусь; канферэнцыях; навукова-даследчай працы; ваенных вучэннях; ваенных парадах; спартыўных спаборніцтвах.

Вакацыйны адпачынак прадстаўляецца 2 разы на год:
ў зімовы час (студзень-люты) - 2 тыдні;
ў летні час (ліпень-жнівень) - 4 тыдні.

Адлічэнне курсантаў з ваеннай навучальнай установы можа быць па наступных прычынах:
па ўласным жаданні;
па недысцыплінаванасці;
па непаспяховасці.
У 1-м і 2-м выпадках курсант будзе выплачваць грашовую кампенсацыю за пражыванне і навучанне.

Начальнік ваеннага факультэта
Новікаў Ігар Анатольевіч, Палкоўнік
тэл.: 209-52-80
Намеснік начальніка факультэта па ідэалагічнай рабоце
Салаўёў Аляксандр Мікалаевіч, Палкоўнік
тэл.: 209-52-82
Намеснік начальніка факультэта па матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню
Раманаў Мікалай Васільевіч, Палкоўнік
тэл.: 209-52-86