|
Гістарычны факультэт
Аб факультэце
Абiтурыенту
Персаналii

- Найбуйнейшы цэнтр гістарычнай адукацыі ў Беларусі.
- Тут выкладаюць вядомыя навукоўцы-гісторыкі, медыевісты, антыказнаўцы, мастацтвазнаўцы, этнолагі, культуролагі, археолагі, музеолагі, архівісты, а таксама спецыялісты ў галіне дакументацыйнага забеспячэння кіравання Беларусі.
- Актыўнае ўкараненне інфармацыйных тэхналогій і інавацый: стварэнне ўнікальных навуковых цэнтраў, мноства семінараў, дэбат-клубаў і канферэнцый, майстар-класы вядучых дзеячаў навукі, культуры, мастацтва.
- Міжнародны абмен з універсітэтамі Польшчы, Літвы, Чэхіі, Германіі, Расіі і Украіны, супрацоўніцтва з брытанскімі ўніверсітэтамі Кента і Кембрыджа, стажыроўкі студэнтаў і магістрантаў.
- Праграма двайных дыпломаў БДУ і МДУ ў рамках сумеснай магістратуры.
- Удзел студэнтаў і выкладчыкаў у экспертызе пры падрыхтоўцы тэлевізійных праграм, гістарычных, дакументальных фільмаў.
- Вялікая колькасць студэнцкіх клубаў, аб’яднанняў (Museum, Scriptorium, “Радавод”, унікальны клуб экскурсаводаў IN VIA), свая галерэя славы, арыгінальны ведамасны музей.
- Этнаграфічныя экспедыцыі і археалагічныя раскопкі (адкрыццё паселішча старажытных славян канца II – першай пал. V ст., раскопкі Кардона Віцебскага Падзвіння і шматлікае іншае).
- Гістарычны факультэт БДУ – шанец назаўжды ўпісаць сваё імя ў гісторыю і стаць паспяховым.

4
спецыяльнасці
|

9
кафедраў
|
82
дацэнты
|

18
прафесараў
|

4
лабараторыя
|
 |
Дэкан
Каханоўскі Аляксандр Генадзьевіч, доктар гістарычных навук, прафесар тэл.: +375 17 209-55-98 email: hist@bsu.byадрас: г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6, 16
|
 |
Намеснік дэкана па вучэбнай і выхаваўчай рабоце
Бярэйшык Лілія Уладзіміраўна, кандыдат гістарычных навук тэл.: +375 17 209-55-98 email: hist@bsu.byадрас: г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6, 16
|
 |
Намеснік дэкана па навуковай рабоце і міжнародным супрацоўніцтве
Малюгін Алег Іванавіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт тэл.: (+375 17) 2095598 email: Maliugin@bsu.byадрас: г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6, 36
|
 |
Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях
Бурачонак Аляксандр Вячаслававіч, кандыдат гістарычных навук тэл.: (+375 17) 327-71-00 адрас: вул. Чырвонаармейская, 6, 41
|
СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ (напрамак) | КВАЛІФІКАЦЫЯ | Гісторыя (айчынная і ўсеагульная гісторыя) | Гісторык. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін | Гісторыя (археалогія) | Гісторык-археолаг. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін | Гісторыя (гісторыя мастацтваў) | Гісторык-мастацтвазнавец. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін | Гісторыя (паліталогія) | Гісторык-палітолаг. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін | Гісторыя (гісторыя рэлігіі) | Гісторык-рэлігіязнавец. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін | Гісторыя (гістарычная інфарматыка) | Гісторык-аналітык. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін | Гісторыя (міжнародных адносін) | ИсторикГісторык-міжнароднік. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін | Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (гісторыя і музеалогія) | Гісторык-музеолаг. Выкладчык | Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (мастацтвазнаўства і музеалогія) | Мастацтвазнавец-музеолаг. Выкладчык | Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (культурная спадчына і турызм) | Менеджар па культурнай спадчыне і турызме | Гісторыка-архівазнаўства | Гісторык-архівіст. Выкладчык | Дакументазнаўства (дакументацыйнае забеспячэнне кіравання) | Дакументазнавец. Арганізатар дакументацыйнага забеспячэння кіравання | Дакументазнаўства (інфармацыйнае забеспячэнне кіравання) | Дакументазнавец. Арганізатар інфармацыйнага забеспячэння кіравання |  | «Цяпер навучальны план прадугледжвае выкладанне новых дысцыплін. Сярод іх ёсць курс «Улада і грамадства ў Беларусі ў новы і найноўшы час» ці курсы, звязаныя з працэсамі міграцыі, напрыклад. У духу часу на гістфаку з’явіўся такі курс, як «Музейная анімацыя». Сучасныя музеі патрабуюць ад супрацоўнікаў арыгінальных падыходаў, і зараз прафесіяналы будуць вучыць гэтаму ў БДУ. У рамках сумеснай праграмы па падрыхтоўцы магістраў вядучых універсітэтаў Расіі і Беларусі рыхтуюць адзінкавых спецыялістаў. Навучанне вядуць выкладчыкі МДУ і БДУ. Магістранты слухаюць курсы, якія распрацаваны ў двух універсітэтах».©sputnik.by Аляксандр Генадзьевіч КАХАНОЎСКІ Дэкан гістарычнага факультэта БДУ, прафесар. | «Мая першая археалагічная экспедыцыя была ў 2009: паехаў першакурснікам на абавязковую практыку пасля сесіі – і зацягнула. Гэта як адпачынак, толькі замест мора – лапата, шуфлік і вялікі раскоп. Увогуле, ужо цяпер навіна пра тое, што Палессе магло быць калыскай славян, абмяркоўваецца ў многіх краінах. Калі гаварыць пра атмасферу ўнутры экспедыцыі, то чымсьці кампанія ў экспедыцыі нагадвае сям’ю. Тут практычна няма выпадковых людзей – усе валанцёры так ці інакш звязаны з археалогіяй, і ўсе разумеюць, куды едуць. У гэтай кампаніі прыемна працаваць і не менш прыемна адпачываць». | Аляксей НОРМАН Выпускнік гістарычнага факультэта, старшы валанцёр раскопак у вёсцы Яскавічы Салігорскага раёна Мінскай вобласці. | «З гісторыкаў атрымліваюцца найлепшыя эканамісты. Гісторык проста думае шырока, разумее прычынна-выніковыя сувязі, чаму адна падзея ідзе за іншай».© infobank.by Ігар БІЧЭЛЬ Начальнік дэпартамента крэдытавання бізнесу “РРБ-Банка”. Выпускнік гістфака БДУ. | Крыніца фота: infobank.by | «Я паступіла на гістфак БДУ, атрымала добрую, фундаментальную адукацыю. І вось ужо 10 гадоў я вяду праграму «Нашы навіны» на АНТ».© zviazda.by Наталля НЕМАГАЙ Адна з самых вядомых беларускіх тэлевядучых. Выпускніца гістарычнага факультэта па спецыяльнасці “выкладчык гісторыі”. |  | - органы дзяржаўнага кіравання;
- міжнародныя арганізацыі;
- установы розных формаў уласнасці;
- турыстычныя арганізацыі;
- установы вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і сярэдняй адукацыі;
- музеі і іншыя культурна-асветніцкія ўстановы;
- кампаніі ў сферы IT;
- банкі;
- архівы;
- дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі;
- навукова-даследчыя акадэмічныя інстытуты.
|