Рус Бел Eng De Cn Es
Эканамiчны факультэт

Дата стварэння

1 сакавiка 1999 г.

Колькасць кафедраў

5

Колькасць выкладчыкаў

Больш за 60 штатных выкладчыкаў, з якіх 8 прафесараў і дактароў навук, 35 дацэнтаў і кандыдатаў навук. На факультэце па сумяшчальніцтву працуе шэраг выдомых вучоных-практыкаў, кіраўнікоў і вядучых спецыялістаў міністэрств, банкаў, дзяржаўных устаноў, кансалтынгавых фірмаў.

Колькасць студэнтаў

Сёння на факультэце на ўсіх формах навучання навучаецца звыш 1800 студэнтаў, аспірантаў, дактарантаў. Вучацца не толькі беларусы, але і замежныя (каля 200 чалавек) грамадзяне Арменіі, Балгарыі, В'етнама, Грэцыі, Грузіі, Іарданіі, Кітая, Лівана, Літвы, Малдовы, Манголіі, Расіі, Сірыі, Украіны.

Гістарычная даведка

Упершыню ў межах сваёй тэрыторыі эканамічную адукацыю беларусы змаглі атрымаць у Віленскім універсітэце (адкрыты ў 1578 г.), калі ў 1783 г. прафесар права Іеранім Страйноўскі пачаў чытаць студэнтам асобныя раздзелы палітычнай эканомікі. У 1810 г. тут па парадзе швейцарскага эканаміста Сісманда дэ Сісмондзі (1773-1842) была створана кафедра палітычнай эканоміі. Пасля паўстання 1830-1831 гг., універсітэт у 1832 г. быў зачынены царом Мікалаем I.

З 1834 па 1921 год базавым універсітэтам для Беларускай навучальнай акругі становіцца Кіеўскі ўніверсітэт святога Уладзіміра, куды былі пераведзены з Віленскага ўніверсітэта кафедры эканамічнага профіля. Акрамя таго, беларусы вывучалі эканоміку ў Санкт-Пецярбургскім і Маскоўскім універсітэтах.

 

У лютым 1925 г. БДУ выпусціў першых 34 эканамістаў вышэйшай кваліфікацыі. Першая дыпломная работа была абаронена выпускніком эканамічнага аддзялення ФГН Б.М. Каракулькам. Яму быў выдадзены дыплом БДУ пад №1

Увосень 1925 г. ФГН быў рэарганізаваны. З яго вылучыўся факультэт гаспадаркі і права. У 1929 г. ён падзяліўся на факультэт народнай гаспадаркі ў складзе чатырох аддзяленняў: адміністратыўна-прамысловага, кааператыўнага, планава-статыстычнага і фінансавага. У 1931 г. на гэтым факультэце навучалася 700 студэнтаў. У тым жа годзе на базе факультэта народнай гаспадаркі былі створаны тры эканамічныя інстытуты: планава-эканамічны, фінансава-эканамічны і інстытут спажывецкай кааперацыі. А 20 мая 1933 г. яны былі аб'яднаны ў Інстытут народнай гаспадаркі (цяпер БДЭУ), куды перайшлі працаваць шматлікія выкладчыкі БДУ.

З заснаваннем Беларускага інстытута народнай гаспадаркі эканамічнае жыццё БДУ на пэўны час замерла. Аднак, у 1938 г. кафедру палітычнай эканоміі ўзначаліў прафесар А.І. Лур'е (1895-1948). Да 1940 г. кафедра аформілася як самастойная навучальная і навуковая адзінка. Пачалася падрыхтоўка аспірантаў па палітычнай эканоміі.

Пасля вызвалення Мінска ад фашысцкіх войскаў у снежні 1944 г. БДУ пераехаў з Маскоўскай вобласці, дзе ён функцыянаваў падчас вайны, у Мінск. У канцы 1947 Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР дало права прымаць да абароны дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук. З 1948 па 1965 кафедру палітычнай эканоміі ўзначальваў дацэнт У.А. Тамашэвіч (1899-1983), які з'яўляўся ў 1946-1948 гг. рэктарам БДУ.

З 1965 па 1969 год кафедру палітэканоміі ўзначальваў дацэнт С.Я. Янчанка (1924-1999). Яго стараннямі ў 1966 г. пры юрыдычным факультэце ў БДУ была адкрыта падрыхтоўка прафесійных палітэканомаў, востра неабходных Беларусі. У 1969 г. загадчыкам кафедры стаў прафесар С.М. Малінін (1907-1972). У 1971 г. адбыўся першы выпуск 25 палітэканомаў з вышэйшай адукацыяй.

У 1972 г. кафедра палітычнай эканоміі была падзелена на дзве: кафедру палітычнай эканоміі натуральных факультэтаў і кафедру палітычнай эканоміі гуманітарных факультэтаў. Першай стаў загадваць прафесар С.Н. Малінін, другі - дацэнт В.К. Драчоў. Кафедра палітычнай эканоміі гуманітарных факультэтаў курыравала навучальны працэс на аддзяленні палітычнай эканоміі, якое было пераведзена з юрыдычнага на гістарычны факультэт.

У 1978 г. кафедру палітычнай эканоміі гуманітарных факультэтаў ўзначаліў прафесар С.Я. Янчанка. У 1989 г. аддзяленне палітычнай эканоміі ўвайшло ў склад зноў створанага філасофска-эканамічнага факультэта. У 1990 г. загадванне палітычнай эканоміі перайшло да дацэнту М.М. Дразду, а ў 1991 г. кафедра палітычнай эканоміі гуманітарных факультэтаў была перайменавана ў кафедру эканамічных навук БДУ. Яе ўзначаліў прадстаўнік першага выпуску аддзялення палітэканоміі, прафесар Л.М. Давыдзенка. Аддзяленне палітычнай эканоміі было пераназвана ў аддзяленне эканомікі. Адначасова ў складзе філасофска-эканамічнага факультэта адкрылася аддзяленне менеджменту.

За 1966-1999 гг. аддзяленне палітычнай эканоміі падрыхтавала 869 спецыялістаў з вышэйшай эканамічнай адукацыяй: з іх 135 спецыялістаў для краін Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, 11 - для краін Балтыі, 49 - для краін СНД.

Першага сакавіка 1999 г. рашэннем Вучонага Савета БДУ створаны эканамічны факультэт як самастойнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. (Подробнее см.: Вклад ученых БГУ в развитие экономического образования и экономической мысли Беларуси // Под общей редакцией М.М. Ковалева. Минск: БГУ, 2002. – 218 с. ISBN 985-445-704-4)

30 кастрычніка 1930 г. быў адкрыты Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У яго складзе пачал дзейнічаць факультэт грамадскіх навук (ФГН), які ўключаў у сябе і эканамічнае аддзяленне. Кафедраў спачатку не было. Уся навуковая, навукова-метадычная і навучальная работа накіроўвалася Эканамічнай прадметнай камісіяй, якую ўзначальваў рэктар БДУ, прафесар У.І. Пічэта(1878-1947).

Факультэт сёння

Абітурыенты паступаюць на чатыры аддзяленні: эканамічная тэорыя (спецыялізацыя "Эканамічная палітыка", кваліфікацыя "Эканаміст. Выкладчык эканамічных дысцыплін"), эканоміка (спецыялізацыя "Аналітычная эканоміка», кваліфікацыя «Эканаміст-аналітык"), фінансы і крэдыт (спецыялізацыя «Банкаўская справа» , кваліфікацыя "Эканаміст") і менеджмент (спецыялізацыя "Міжнародны менеджмент", кваліфікацыя "Эканаміст-менеджэр».)

Студэнты першыя тры гады незалежна ад спецыяльнасці вывучаюць эканамічную тэорыю (макра-, мікра-, агра-, міжнародная, рэгіянальная эканоміка) і фінансавую тэорыю (бухулік і аўдыт, карпаратыўныя фінансы, бізнэс-планаванне, інвестыцыі), а таксама атрымліваюць інструментальную падрыхтоўку (матэматыка , інфарматыка, базы дадзеных, статыстыка, эканаметрыка, прыняцце рашэнняў, лагістыка)

Паглыбленая прафесійная падрыхтоўка пачынаецца з 3-га курса ў адпаведнасці з абранай пры паступленні спецыяльнасцю, калі шмат увагі надаецца спецыяльным прадметах і прадметах па выбары)

З дыпломам спецыяліста магчыма працягнуць вучобу і на працягу года (вочна) або паўтары гадоў (завочна) атрымаць дыплом магістра. Некаторыя аддаюць перавагу вучыцца па магістарскіх праграмах за мяжой - факультэт мае магчымасць накіроўваць у магістратуру ў многія еўрапейскія ўніверсітэты.

Выпускнікі факультэта з дыпломам магістра могуць працягнуць вучобу ў аспірантуры, абараніць дысертацыю і тым самым папоўніць эліту нацыянальнай эканамічнай навукі. На факультэце існуе аспірантура па трох спецыяльнасцях: эканамічная тэорыя, эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай, матэматычныя і інструментальныя метады ў эканоміцы.

Па спецыяльнасцях "эканамічная тэорыя", "менеджмент", "фінансы і крэдыт" існуе завочнае аддзяленне. На завочным аддзяленні па скарочанай праграме вучацца таксама тыя, хто хоча атрымаць другую вышэйшую адукацыю, у тым ліку паралельна.

На эканамічным факультэце шмат увагі надаецца вывучэнню англійскай мовы як асноўнай мовы міжнародных эканамічных адносін, хоць, зразумела, жадаючым прадастаўлена магчымасць вывучаць нямецкую мову як мову краін ФРГ і Аўстрыі - нашых найважнейшых гандлёвых партнёраў. Асобныя студэнты навучаюцца адзін ці два семестры за мяжой, прымаюць удзел у сумесных праектах: «Нямецкія інвестыцыі ў Беларусі», «Беларусь - Галандыя: знешнеэканамічнае супрацоўніцтва", "Лёсы французскага бізнесу ў Беларусі", а таксама ў праекце ERASMUS-MUNDUS з універсітэтамі Магдэбурга , Лейпцыга (Германія), Трэнта (Італія), Малага (Іспанія).

Па заказах шэрагу фірмаў, банкаў, прадпрыемстваў на факультэце актыўна займаюцца навукова-практычнай працай па бізнес-планаванню, кансалтынгу, электроннаму бізнэсу, маркетынгавых даследаваннях, праектнаму менеджменту, бізнес-інфарматыцы. Студэнты арганізавалі карпункты часопісаў «Веснік Асацыяцыі беларускіх банкаў», «Банкаўскі веснік», «Фінансы, улік, аўдыт».

Нават выдатныя тэарэтычныя веды не гарантуюць выпускнікам магчымасць лёгка адаптавацца да практычнай працы. Таму прадугледжана вучэбная і вытворчая практыка: па статыстыцы, фінансах, макра-і мікраэканоміцы, міжнародным менеджменце як у дзяржаўных установах, так і на лепшых айчынных і замежных прадпрыемствах, фірмах, у банках. Такое ўзаемадзеянне з рэальным сектарам эканомікі дазваляе яшчэ задоўга да заканчэння універсітэта наладзіць кантакт і знайсці месца працы, якое найбольш адпавядае характару і здольнасцям выпускніка. Добра падрыхтаванаму эканамісту не цяжка знайсці працу, але мы ставім больш складаную задачу: дапамагчы нашым выпускнікам знайсці добрую, цікавую, высокааплатную працу. З гэтай мэтай функцыянуе Рэйтынгавае агенцтва на факультэце.

Адным словам, эканамічны факультэт - сучасны элітарны факультэт для здольных і энергічных выпускнікоў школ.

Лозунг факультэта: "Мы разумных робім багацей, а багатых - разумней»

Спіс спецыяльнасцяў

Дзённае аддзяленне:
  • 1-25 01 01 Эканамічная тэорыя (спецыялізацыя "Эканамічная палітыка", кваліфікацыя "Эканаміст. Выкладчык эканамічных дысцыплін ").
  • 1-25 01 02 Эканоміка (спецыялізацыя "Аналітычная эканоміка», кваліфікацыя «Эканаміст-аналітык").
  • 1-25 01 04 Фінансы і крэдыт (спецыялізацыя «Банкаўская справа», кваліфікацыя «Эканаміст»).
  • 1-26 02 02 Менеджмент (спецыялізацыя «Міжнародны менеджмент», кваліфікацыя «Эканаміст-менеджэр").
Завочнае аддзяленне:
  • 1-25 01 01 Эканамічная тэорыя (спецыялізацыя "Эканамічная палітыка", кваліфікацыя "Эканаміст. Выкладчык эканамічных дысцыплін").
  • 1-25 01 04 Фінансы і крэдыт (спецыялізацыя «Банкаўская справа», кваліфікацыя «Эканаміст»).
  • 1-26 02 02 Менеджмент (спецыялізацыя «Міжнародны менеджмент», кваліфікацыя «Эканаміст-менеджэр")

Магістратура:

  • 1-25 80 01 Эканамічная тэорыя (спецыялізацыі «Эканамічная палітыка», «Інстытуцыянальная эканоміка», «Міжнародная эканоміка»).
  • 1-25 80 03 Фінансы, грашовае абарачэнне і крэдыт (спецыялізацыя «Банкаўская справа»).
  • 1-25 80 04 Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай (спецыялізацыі «Міжнародная гандаль», «Інавацыйны менеджмент»).
  • 1-25 80 08 Матэматычныя і інструментальныя метады ў эканоміцы (спецыялізацыі «Эканамічная інфарматыка», «Эканаметрыка і прагназаванне", "Аналітычная эканоміка»).

Адрас

г.Мiнск 220050, вул. К. Маркса 31

Тэлефон

(017) 217-83-52

Дэкан
Каралёва Ганна Анатольеўна, дацэнт, кандыдат фізіка-матэматычных навук
тэл.: 222-39-96
email: koroleva@bsu.by
адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 31 -64
Метадыст (магістратура)
Радзiванауская Ірына Віктараўна
тэл.: 227-60-25
адрас: 220050, г. Мінск, вул. К.Маркса, 31, к. 65
Намеснік дэкана па навуковай рабоце
Палонік Сцяпан Сцяпанавіч, прафесар, доктар эканамічных навук
тэл.: 217-83-52
адрас: 220050, г. Мінск, вул. К.Маркса, 31, к. 70
Метадыст (дзённая форма навучання)
Мельгуй Алеся Аляксандраўна
тэл.: 227-60-25
адрас: 220050, г. Мінск, вул. К.Маркса, 31, к. 65
Метадыст (завочная форма навучання)
Худніцкая Зоя Іванаўна
тэл.: 226-12-92
адрас: 220050, г. Мінск, вул. К.Маркса, 31, к. 44