Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Факультэт фiласофii i сацыяльных навук
Аб факультэце Абiтурыенту Персаналii

  • Сучасны падыход да фундаментальных ведаў у галіне філасофіі, псіхалогіі, сацыялогіі, камунікацый.
  • Вывучэнне фандрэйзінгу, псіхалогіі рызыкі, рэкламнай справы, PR, менеджменту інавацый, IT, web-дызайну.
  • Першая і адзіная ўніверсітэцкая праграма падрыхтоўкі спецыялістаў па напрамку “сацыяльнае праектаванне” ў Рэспубліцы Беларусь!
  • Высокая грамадская і творчая актыўнасць: спартыўныя гульні, турзлёты, фэсты і вечарынкі, магчымасць сыграць на сцэне ці правесці акцыю.
  • Шырокія магчымасці самарэалізацыі: карпаратыўныя СМІ, добраахвотніцкі цэнтр “Дарога надзеі”, праекты “Бацькоўскі ўніверсітэт”, “Майстэрня сацыякама” і шматлікія іншыя.
  • Міжнародны абмен: супрацоўніцтва з вядучымі замежнымі навуковымі, навучальнымі цэнтрамі, удзел у канферэнцыях, стажыроўкі.
  • Мноства клубаў па інтарэсах: філасофскі кінаклуб “Насарог Вітгенштэйна”, Workshop Philosophy і інш., выязныя заняткі, экскурсіі, трэнінгі, квест-семінары па псіхалогіі, майстар-класы.
  • Унікальнае спалучэнне класічных ведаў і сучасных тэндэнцый – магутны падмурак будучага поспеху выпускнікоў!

 

5

спецыяльнасцяў

 

7

кафедраў

 

 

2

лабараторыі

 

2

члены-карэспандэнты
НАН Беларусі

 
  

         

 

Кантакты


Афіцыйны сайт:

https://ffsn.bsu.by/


Наш адрас:

г. Мінск, вул. Кальварыйская, 9, каб. 520 (дэканат)


e-mail:

 phse@bsu.by


 Тэл.:

+375 17 259-70-47

+375 17 259-70-45

Дэкан
Гігін Вадзім Францавіч, кандыдат гістарычных навук
тэл.: (+375-17) 259-74-05
email: phse@bsu.by
адрас: 220004 г. Мінск, вул. Кальварыйская, 9, к. 521
Намеснік дэкана па вучэбнай і выхаваўчай рабоце
Бобр Аляксандр Міхайлавіч, дацэнт кафедры філасофіі і метадалогіі навукі, кандыдат філасофскіх навук
тэл.: (+375-17) 259-74-06
email: bobram@bsu.by
адрас: 220004 г. Мінск, вул. Кальварыйская, 9, к. 518
Намеснік дэкана па навуковай рабоце
Фафанава Галіна Аляксандраўна, дацэнт кафедры псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук
тэл.: (+375-17) 259-74-07
email: gfofanova@gmail.com, FofanovaG@bsu.by
адрас: 220004, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 9, к. 424
Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце
Зуева Кацярына Мікалаеўна, старшы выкладчык кафедры агульнай і клінічнай псіхалогіі
тэл.: (+375-17) 259-70-71
email: kafedrapsi@tut.by
адрас: 220004 г. Мінск, вул. Кальварыйская, 9, 7 паверх, к. 731

 

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ (напрамак)

КВАЛІФІКАЦЫЯ

Філасофія Філосаф. Выкладчык філасофіі і сацыяльна-гуманітарных
дысцыплін
Сацыялогія Сацыёлаг. Выкладчык сацыялогіі і сацыяльна-палітычных
дысцыплін
Сацыяльныя камунікацыі Спецыяліст па сацыяльных камунікацыях
Псіхалогія Псіхолаг. Выкладчык псіхалогіі
Сацыяльная праца (па напрамках): сацыяльна-псіхалагічная дзейнасць Спецыяліст па сацыяльнай працы —
псіхолаг
Сацыяльная праца (па напрамках): сацыяльна-рэабілітацыйная дзейнасць Спецыяліст па сацыяльнай працы — рэабілітолаг
Сацыяльная праца (па напрамках): сацыяльнае праектаванне Спецыяліст па сацыяльнай працы і
кіраванні праектамі
 

ФАКУЛЬТЭТ У АСОБАХ

Кацярына КУРЗІНЕР

Выпускніца ФФСН БДУ.

«Нягледзячы на ўсе складанасці, навука тым не менш сёння мае шмат кропак судакранання з камунікацыйным светам. Медыя ўвесь час патрабуюць ад навукоўцаў гарачых навін, таму што гэтага патрабуе аўдыторыя медыя. Мы жывём у тым свеце, у якім жывём. І навука павінна адказваць і на такія запыты медыя і навакольнага свету».

 

Кацярына – кніжны блогер, PR-менеджар і суарганізатар мінскага кніжнага фэсту “Горад і Кнігі”, аўтар блога Haveaniceread.com, літаратурны калумніст партала “Аргументы і Факты”.

 



Прафесійную кар’еру пачаў у сферы кансалтынгу, займаўся камерцыйнымі праектамі ў сферах брэнд-менеджменту і PR, працаваў у інфармацыйным агенцтве “Інтэрфакс-Захад” у якасці эксперта па арганізацыі PR-мерапрыемстваў і ўзаемадзеянні са СМІ. У 2013 годзе распачаў працу ў камандзе аддзела карпаратыўных камунікацый Velcom, затым заняўся развіццём кірунку ўнутраных камунікацый кампаніі, прапрацаваўшы на пасадзе кіраўніка падраздзялення больш за 5 гадоў. З мая 2018 г. узначаліў аддзел карпаратыўных камунікацый кампаніі Velcom.

 

Мікалай БРЭДЗЕЛЕЎ

Выпускнік ФФСН БДУ 2009 г.

Начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый Velcom.



«Майстэрня сацыякама – гэта праект нашай кафедры. Яго галоўная мэта – прафарыентацыя нашых студэнтаў. Адказ на пытанне студэнтаў: “А дзе я змагу працаваць пасля заканчэння ўніверсітэта?” Мы хацелі паказаць на прыкладзе нашых выпускнікоў, дзе магчыма сябе рэалізаваць. Мы вельмі ўдзячныя нашым спікерам за тое, што яны заўсёды нас падтрымліваюць і ніколі не адмаўляюцца прыйсці, выдаткаваць свой час і распавесці пра свой досвед, новыя тэндэнцыі ў галіне камунікацыі і шматлікае іншае».


КУПЧЫНАВА Таццяна Уладзіміраўна  

кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай камунікацыі. Працуе на ФФСН з 2000 года і па сёння. Выдатна валодае іспанскай мовай і выдатна вучыць студэнтаў.

 

БУДУЧАЯ КАР’ЕРА

   
  • установы сістэмы адукацыі і выхавання;
  • установы сістэмы аховы здароўя і адукацыі, установы МУС;
  • навукова-даследчыя, інфармацыйна-аналітычныя, адукацыйныя, аздараўленчыя цэнтры;
  • тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання;
  • органы дзяржаўнага кіравання;
  • грамадскія і недзяржаўныя арганізацыі і аб’яднанні;
  • сацыялагічныя, маркетынгавыя, сацыяльна-педагагічныя і прафесійна-арыентацыйныя службы;
  • рэкламныя, кадравыя агенцтвы і аддзелы па сувязях з грамадскасцю;
  • СМІ;
  • IT-кампаніі і інш.
   

ДАДАТКОВАЯ АДУКАЦЫЯ

 

Магістратура па спецыяльнасцях:

 

- 1-21 80 12 Філасофія;

- 1-23 80 04 Сацыялогія;

- 1-23 80 03 Псіхалогія (прафілізацыі: Псіхалагічнае кансультаванне і псіхакарэкцыя, Сацыяльная псіхалогія, Псіхалогія ў бізнесе);

-  1-23 80 11 Камунікацыі (прафілізацыі: Медыякамунікацыі, Медыядаследаванні і сацыяльная аналітыка).
 

 

Аспірантура па спецыяльнасці: 

 

- 09.00.00 Філасофскія навукі;

- 19.00.00 Псіхалагічныя навукі;

- 22.00.00 Сацыялагічныя навукі.

 

СУВЯЗЬ З ФАКУЛЬТЭТАМ

 

Старонка факультэта на сайце “Абітурыент БДУ”: https://abiturient.bsu.by/ffsn-fak.html


Тэл.: прыёмная дэкана+375-17 259-74-04, факс: +375 17 259-70-47.


E-mail: phse@bsu.by

 

© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.