Рус Бел Eng De Cn Es
Філалагічны факультэт
Сайт факультэта http://www.philology.bsu.by/
Дата стварэння 1939 г.
Колькасць кафедраў Навучальны працэс забяспечваюць 16 кафедраў, навучальна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору, лабараторыя тэхнічных сродкаў навучання, 8 спецыялізаваных кабінетаў, кабінет-музей беларускай народнай культуры. Акрамя таго, на базе факультэта функцыянуе Цэнтр філалагічных паслуг, які ажыццяўляе падрыхтоўку абітурыентаў да ўступных экзаменаў па беларускай, рускай і замежнай мовах, літаратурам, а таксама арганізуе курсы па вывучэнню замежных моў для студэнтаў універсітэта.
Колькасць выкладчыкаў 237 выкладчыкаў, з іх больш за 30 прафесараў, дактароў навук і звыш 120 дацэнтаў, кандыдатаў навук.
Колькасць студэнтаў На філалагічным факультэце навучаецца больш за дзве тысячы студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў з Беларусі, а таксама з краін блізкага і далёкаг а замежжа.
Гістарычная даведка Падрыхтоўка спецыялістаў-філолагаў ва ўніверсітэце пачалася ў першы год яго заснавання (12 жніўня 1921 г.) на этнолага-лінгвістычным аддзяленні факультэта грамадскіх навук БДУ, затым працягвалася на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта. На ім працавалі такія знакамітыя вучоныя-філолагі, як акадэмік АН БССР І.І. Замоцін, прафесары Я.І. Барычэўскі, А.М. Вазнесенскі, М.М. Піятуховіч, П.А. Бузук. З восені 1923 г. лекцыі на беларускай мове і методыке яе выкладання распачаў чытаць выдатны педагог, класік беларускай літаратуры Якуб Колас.
Годам нараджэння самастойнага філалагічнага факультэта стаў 1939 год. Першым дэканам факультэта быў прызначаны выдатны вучоны-лінгвіст Т.П. Ломцеў.
Асновай філалагічнага факультэта да сярэдзіны 90-х гадоў былі два аддзяленні беларускай мовы і літаратуры і рускай мовы і літаратуры (з восені 1947 па восень 1967 г. ў склад факультэта ўваходзіла яшчэ і аддзяленне журналістыкі). У свой час студэнтамі факультэта, а некаторыя пазней і выкладчыкамі, былі народныя пісьменнікі Беларусі Кандрат Крапіва, Іван Мележ, Ніл Гілевіч, Іван Навуменка, Рыгор Барадулін, акадэмікі АН Беларусі А.І. Падлужны, А.І. Жураўскі, член-карэспандэнт АН Беларусі А.М. Булыка.
У сярэдзіне 90-х пачынаецца актыўная перабудова факультэта. Акрамя традыцыённых беларускай і рускай філалогіі пачынаецца набор на новыя спецыяльнасці: класічнай, славянскай (польскай, украінскай, балгарскай, чэшскай, сербскай), рамана-германскай (англійскай, нямецкай, французскай, італьянскай), усходняй філалогіі.
Дэканамі факультэта ў свой час працавалі прафесары Т.П. Ломцеў, М.А. Жыдовіч, М.Р. Ларчанка, дацэнт А.А. Волк, прафесары, член-карэспандэнт АН Беларусі А.А. Лойка і член-карэспандэнт Акадэміі адукацыі Л.А. Мурына. Цяпер дэканам з'яўляецца доктар філалагічных навук, прафесар І.С. Роўда.
Спецыяльнасці

Спецыяльнасць "Беларуская філалогія"
Напрамкі:
-Літаратурна-рэдакцыённая дзейнасць
- Камп'ютарнае забеспячэнне
- Дзелавая камунікацыя
Спецыяльнасць "Руская філалогія"
Напрамкі:
-Літаратурна-рэдакцыённая дзейнасць
- Камп'ютарнае забеспячэнне
- Дзелавая камунікацыя
- Руская мова як замежная
Спецыяльнасць "Славянская філалогія"
-польская,
-балгарская,
-чэшская,
-сербская,
-украінская.
Спецыяльнасць "Класічная філалогія"
Спецыяльнасць "Рамана-германская філалогія"
-англійская,
-нямецкая,
-французская,
-італьянская
Спецыяльнасць "Усходняя філалогія"
-кітайская.

За гады навучання ва ўніверсітэце студэнты-філолагі атрымліваюць глубокія веды па гісторыі нацыянальнай і сусветнай літаратуры, культуры, вывучаюць працэсы гістарычнага развіцця моў, даследуюць іх сучасны стан, а таксама спасцігаюць сакрэты літаратурна-мастацкай дзейнасці, метадаў аўтаматычнай апрацоўкі тэкстаў, тэорыі і практыкі перакладу, камп'ютарных тэхналогій выкладання мовы. Студэнты славянскай, рамана-германскай, усходняй філалогіі праходзяць моўную практыку ў краінах вывучаемай мовы: Польшчы, Чэхіі, Германіі, Кітаі і інш. Для студэнтаў і магістрантаў арганізавана больш за 80 навуковых спецсемінараў па актуальных праблемах сучаснага мовазнаўства і літаратуразнаўства, створаны ўмовы для вольнага выкарыстання ў навуковых мэтах рэсурсаў Internet - абсталяваны 3 камп'ютарныя класы на факультэце і 3 міжфакультэцкія медыятэкі.
На вячэрніх курсах студэнты па жаданню вывучаюць дадаткова адну з славянскіх або заходнееўрапейскіх моў, па заканчэнні якіх атрымліваюць адпаведнае пасведчанне. Акрамя таго, нашым студэнтам даецца магчымасць паралельнага навучання на любым факультэце БДУ дзеля атрымання другой вышэйшай адукацыі, напрыклад, юрыста, псіхолага, эканаміста і інш.

Магістратура

Спецыяльнасці

1-08 80 02 Тэорыя і методыка навучання і выхавання
1-21 80 02 Славянскія мовы
1-21 80 03 Германскія мовы
1-21 80 04 Раманскія мовы
1-21 80 05 Тэорыя мовы
1-21 80 07 Прыкладная і матэматычная лінгвістыка
1-21 80 09 Літаратура народаў краін замежжа
1-21 80 10 Літаратуразнаўства
1-21 80 11 Мовазнаўства

Аспірантура

Спецыяльнасці

10.01.00 Літаратуразнаўства

10.01.01 Беларуская літаратура
10.01.02 Руская літаратура
10.01.03 Літаратура народаў краін замежжа (з указаннем канкрэтнай літаратуры)
10.01.08 Тэорыя літаратуры. Тэксталогія
10.01.09 Фалькларыстыка

10.02.00 Мовазнаўства

10.02.01 Беларуская мова
10.02.02 Руская мова
10.02.03 Славянскія мовы
10.02.19 Тэорыя мовы
10.02.21 Прыкладная і матэматычная лінгвістыка 

13.00.00 Педагагічныя навукі

13.00.02 Тэорыя і методыка навучання і выхавання (па галінах і ўзроўнях адукацыі)

Кантактная інфармацыя 220030, Беларусь, Мінск,
вул. К. Маркса 31
тэл./факс: +375 17 222-34-21
E-mail: phyl@bsu.by
Дэкан
Роўда Іван Сямёнавіч, доктар філалагічных навук, прафесар
тэл.: (+37517)222-34-21, 227-65-83
email: RovdoIS@bsu.by
адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 31-31
Намеснік дэкана па навуковай рабоце
Навойчык Павел Іванавіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
тэл.: 222-34-21, 227-85-38
email: Navoich@bsu.by
адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 31-31
Намеснік дэкана па навучальна-метадычнай рабоце
Хмяльніцкі Мікалай Мікалаевіч , кандыдат філалагічных навук, дацэнт
тэл.: 227-63-78
email: KhmelnickiNN@bsu.by
адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 31-28
Намеснік дэкана па навучальна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях
Важнік Сяргей Аляксандравіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
тэл.: 222-36-02
email: Wazhnik@bsu.by
адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 31-35