Рус Бел Eng De Cn Es
Інстытут журналістыкі
Дата стварэння
1944 г. (з 1 верасня 2008 г. факультэт журналістыкі ператвораны ў Інстытут журналістыкі БДУ).
Колькасць кафедраў
9
Колькасць выкладчыкаў
78 штатных выкладчыкаў (у тым ліку 7 прафесараў, 39 дацэнтаў), а таксама 50 журналістаў, якія працуюць на ўмовах штатнага сумяшчальніцтва
 
больш за 1550 студэнтаў (у тым ліку каля 1000 на дзённым і 470 на завочным аддзяленні, 70 замежных студэнтаў, 29 студэнтаў па праграме перападрыхтоўкі)
Гістарычная даведка
Факультэт журналістыкі БДУ быў створаны 1 лістапада 1944 года. Пазней ён стаў аддзяленнем пры філалагічным факультэце са сваім вучэбным планам, калектывам выкладчыкаў журналісцкіх дысцыплін.
У верасні 1967 г. аддзяленне журналістыкі было ператворана ў самастойны факультэт. У 1978 г. на факультэце створана аддзяленне для навучання замежных грамадзян.
Дэканамі факультэта ў розны час былі такія вядомыя беларускія грамадскія і культурныя дзеячы як Р.В. Булацкі, А.Г. Слука, П.І. Ткачоў, В.П. Вараб'ёў.
З 1 верасня 2008 г. факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ператвораны ў Інстытут журналістыкі БДУ. Дырэктар Інстытута журналістыкі БДУ -- дацэнт Сяргей Валянцінавіч Дубовік
Спецыяльнасці
• Журналістыка (друкаваныя СМІ)
• Журналістыка (аўдыёвізуальная)
• Журналістыка (вэб-журналістыка)
• Журналістыка (менеджмент СМІ)
• Інфармацыя і камунікацыя (тэхналогіі камунікацыі)
• Міжнародная журналістыка
• Літаратурная работа (рэдагаванне)
• Літаратурная работа (творчасць)
Абитурыенту
Інстытут сёння
У лістападзе 2009 года журфак адзначыў сваё 65-годдзе. Ён з'яўляецца адзінай у краіне школай журналісцкіх кадраў, якая забяспечвае класічную адукацыю па дадзеным профілі.
 За час свайго існавання журфак стаў адным з найбольш прэстыжных навучальных падраздзяленняў БДУ і вышэйшай школы краіны. Сёння ў Інстытуце журналістыкі БДУ навучаецца 1566 студэнтаў (у тым ліку 1000 на дзённым і 467 на завочным аддзяленні, 70 замежных студэнтаў, больш за 60 слухачоў па спецыяльнасцях перападрыхтоўкі).
Высокі ўзровень падрыхтоўкі будучых журналістаў забяспечваюць 9 кафедраў: тэорыі і метадалогіі журналістыкі; перыядычнага друку; тэлебачання і радыёвяшчання; замежнай журналістыкі і літаратуры; тэхналогій камунікацыі; стылістыкі і літаратурнага рэдагавання; гісторыі журналістыкі і літаратуры; літаратурна-мастацкай крытыкі; сацыялогіі журналістыкі. 
З 1 верасня 2008 года пры Інстытуце журналістыкі БДУ створаны факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, дзе праходзяць павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку журналісты сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
За час працы факультэта ў адукацыйных праграмах прынялі ўдзел каля 2000 прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, выдавецтваў, ВНУ і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь. За час працы факультэта дыпломы аб перападрыхтоўцы атрымалі больш за 50 асоб. У цяперашні час каля 50 слухачоў навучаецца па спецыяльнасцях перападрыхтоўкі 1-23 01 73 “Сродкі масавай інфармацыі” (ліцэнзія №02100/0533101 ад 02.06.2009), 1-23 01 74 “Літаратурна-мастацкая творчасць” (ліцэнзія №02100/0558628 ад 28.06.2010) і 1-23 02 74 “Камунікацыя ў сферы грамадскіх сувязей” (ліцэнзія №02100/0558722 ад 29.12.2010).
Павышэнне кваліфікацыі 2011/2012: прэзентацыя новых праграм!
Запрашаем на перападрыхтоўку па спецыяльнасцях: 1-23 01 73 “Сродкі масавай інфармацыі”, 1-23 02 74 “Камунікацыя ў сферы грамадскіх сувязей”, 1-23 01 74 “Літаратурна-мастацкая творчасць”. Падрабязнасці!
Фотагалерэя
Фотагалерэя Інстытута журналістыкі (больш за 6500 фота) Глядзець!
Асноўныя накірункі дзейнасці
Падрыхтоўка журналісцкіх кадраў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. На факультэце створаны Вучэбны цэнтр камунікацыйных тэхналогій, у склад якога ўваходзяць тры камп'ютэрных класы, лабараторыі аўдыёвізуальных тэхналогій, інфарматыкі і мультымедыя, фотажурналістыкі, а таксама вучэбна-выдавецкая лабараторыя.
Студэнты забяспечваюцца вучэбнай і метадычнай літаратурай. Фонд чытальнай залы факультэцкай бібліятэкі складае больш за 13,5 тыс. асобнікаў. Пераважна гэта літаратура па журналістыцы, выдадзеная ў апошнія гады. Бібліятэка выпісвае 53 найменні газет і 46 найменняў часопісаў.
Кафедрамі выконваюцца планавыя навуковыя тэмы, дзяржаўныя навуковыя заданні, распрацоўваюцца праграмы, праводзяцца навукова-практычныя канферэнцыі. Выкладчыкі рэгулярна супрацоўнічаюць з рэдакцыямі СМІ, праходзяць творчыя стажыроўкі, арганізуюць майстар-класы і заняткі па прафесійным майстэрстве.
На кафедрах факультэта працуюць студэнцкія навуковыя гурткі, лабараторыі і клубы, літаратурныя аб'яднанні. Студэнты могуць паспрабаваць сябе ў якасці журналістаў у вучэбнай газеце, а таксама паўдзельнічаць у выпуску вучэбнай тэле- і радыёперадачы.
Вучэбны працэс
Дысцыпліны, выкладаемыя на факультэце, размеркаваны ў адпаведнасці з вучэбным планам кожнай спецыяльнасці і падзелены на пяць блокаў: сацыяльна-гуманітарныя, прыродазнаўчыя, агульнапрафесійныя і спецыяльная, дысцыпліны спецыялізацый (курсы па профілі, курсы па выбары студэнта), дадатковыя віды навучання.
Профільнымі дысцыплінамі
У адпаведнасці з праграмай навучання студэнты II-IV курсаў праходзяць вучэбна-азнаямленчую і вытворчую практыку на базе рэгіянальных і шматтыражных СМІ, у цэнтральных газетах і на тэлерадыёканалах, у прэс-цэнтрах, прэс-службах, інфармацыйных і рэкламных агенцтвах, у дзяржаўных выдавецтвах. У рэдакцыях дзяржаўных рэспубліканскіх СМІ створана сістэма філіялаў кафедраў журфака.
на факультэце журналістыкі з'яўляюцца: асновы журналістыкі, асновы творчай дзейнасці журналіста, прафесійная этыка журналіста, эканоміка і менэнэджмент СМІ, дызайн газеты, журналісцкае майстэрства, прававое рэгуляванне дзейнасці СМІ, літаратурнае рэдагаванне, паліталогія, сацыялогія і псіхалогія журналістыкі і інш. Студэнты таксама паглыблена вывучаюць сучасную рускую, беларускую і замежную мову, стылістыку. Вялікая ўвага надаецца вывучэнню гісторыі беларускай, рускай і замежнай журналістыкі. 
Новыя тэхналогіі
Навучальны працэс на факультэце журналістыкі БДУ спалучае класічную форму выкладання з новымі адукацыйнымі тэхналогіямі. Па кожнай са спецыяльнасцяў прапануецца шэраг дысцыплін спецыялізацыі, курсаў па профілі, спецкурсаў і спецсемінараў.
Размеркаванне выпускнікоў факультэта журналістыкі штогод ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі міністэрстваў інфармацыі і адукацыі, а таксама з запытамі рэдакцый. Попыт на журналісцкія кадры ў краіне сёння застаецца вельмі высокім.
Інстытут журналістыкі БДУ -- адзін з вядучых вучэбных і навуковых цэнтраў у сферы мас-медыя на постсавецкай прасторы. Мы валодаем высокім навукова-педагагічным патэнцыялам і здольныя паспяхова рыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў для сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, блізкага і далёкага замежжа.
Афіцыйны сайт Інстытута журналістыкі БДУ
Сайт факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі БДУ
Сайт кафедры тэхналогій камунікацыі
Кантакт
Дырэктар Інстытута журналістыкі
Дубовік Сяргей Валянцінавіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
тэл.: тэл.: 259-74-01
адрас: адрас: г. Мінск, вул. Кальварыйская, 9, пакой 403
Намеснік дырэктара
Самусевіч Вольга Міхайлаўна , кандыдат філалагічных навук, дацэнт
тэл.: тэл.: 259-74-02
адрас: адрас: г. Мінск, вул. Кальварыйская, 9, пакой 402
Намеснік дэкана
Зубчонак Наталля Анатольеўна , кандыдат філалагічных навук, дацэнт
тэл.: тэл.: 259-70-32
адрас: адрас: г. Мінск, вул. Кальварыйская, 9, пакой 301
Намеснік дэкана
Курэйчык Ганна Віктараўна, старшы выкладчык
тэл.: тэл.: 259-70-17
адрас: адрас: г. Мінск, вул. Кальварыйская, 9, пакой 416