Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі
Аб факультэце Абiтурыенту Персаналii

  • Фундаментальны, адзін з найстарэйшых факультэтаў БДУ, з багатай гісторыяй і традыцыямі.
  • Адзіны ў краіне навучальна-навуковы цэнтр па падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне геаінфарматыкі, касмааэракартаграфіі, геадэмаграфіі, гідраметэаралогіі, геаэкалогіі, найбуйнейшы цэнтр па навучанні геолагаў і географаў у Беларусі. 
  • Удзел у найлепшых праектах краіны (распрацоўка Нацыянальнага атласа Беларусі, аналіз дадзеных перапісаў насельніцтва, абгрунтаванне выбару месцазнаходжання адказных інжынерных збудаванняў, распрацоўка геапарталаў і шматлікае іншае).
  • Супрацоўніцтва з вядучымі навуковымі, адукацыйнымі і вытворчымі арганізацыямі ў Беларусі і за мяжой.
  • Заняткі на базе ўнікальных аб'ектаў (геастанцыя, аранжарэя, адзіны ў Беларусі музей землязнаўства з найбуйнейшымі ў краіне мінералагічнай і петралагічнай калекцыямі, мамантавай фаўнай і г. д.), 6 камп'ютарных класаў са спецыялізаваным геаінфармацыйным забеспячэннем і шматлікае іншае.
  • Студэнцкая навукова-даследчая ГІС-лабараторыя факультэта пяць гадоў прызнавалася найлепшай ва ўсім БДУ.
  • Цікавыя навучальныя практыкі ў палявых умовах, вытворчыя і пераддыпломныя практыкі на базе вядучых прадпрыемстваў і кампаній Рэспублікі Беларусь, замежныя гранты і стажыроўкі.
  • Распрацоўка больш чым 100 навукова-даследчых праектаў у год (у т. л. і на аказанне розных навукаёмістых паслуг) – вынікі ўкараняюцца ў вытворчасць з прыцягненнем студэнцкага актыву.
  • На факультэце створаны ўсе ўмовы для вучобы і творчага развіцця яго студэнтаў. Валодаць геаграфіяй – значыць ведаць многае пра таямніцы Зямлі, дзеяць і чытаць карту нашага свету!  

 

6

спецыяльнасцяў

 

7

кафедраў  

 

 

2

лабараторыі

 

6

студэнцкіх супольнасцяў

 

больш за 70

выкладчыкаў
з навуковай
ступенню

 
 

 

              

 

Кантакты

 

Афіцыйны сайт:
https://geo.bsu.by


Наш адрас:

г. Минск, ул. Ленинградская, 16


e-mail:

 geo@bsu.by


 Тэл./факс:

  +375 17 209-52-57

 
 

 

        

Дэкан
Курловіч Дзмітрый Міраслававіч, кандыдат геаграфічных навук
тэл.: 209-52-63
email: kurlovich@bsu.by
адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 16, каб. 225
Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце
Кальмакова Алена Генадзьеўна, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт
тэл.: 209-53-50
адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 16, к. 220
Намеснік дэкана па навуковай рабоце
Карпічэнка Аляксандр Аляксандравіч, дацэнт кафедры глебазнаўства і геаінфармацыйных сістэм, кандыдат геаграфічных навук
тэл.: (8017) 209 50 25
email: karpi@bsu.by; karpichenka@gmail.com
адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 16, к. 218
Намеснік па вучэбнай і выхаваўчай рабоце
Махнач Уладзімір Віктаравіч, старшы выкладчык кафедры фізічнай геаграфіі свету і адукацыйных тэхналогій
тэл.: 209-54-78
адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 16, к. 314

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ (напрамак)

КВАЛІФІКАЦЫЯ

Геаграфія (навукова-педагагічная
дзейнасць)
Географ. Выкладчык геаграфіі
Геаграфія (геадэмаграфія) Географ. Геадэмограф
Гідраметэаралогія Географ. Гідраметэаролаг
Касмааэракартаграфія Географ. Спецыяліст
па картографа-геадэзічнай дзейнасці
Геаэкалогія Географ-эколаг. Выкладчык геаграфіі і экалогіі
Геалогія і разведка радовішчаў
карысных выкапняў
Інжынер-геолаг
Геаінфармацыйныя сістэмы (зямельна-кадастравыя) Спецыяліст па кадастры і геаінфармацыйных сістэмах
 

ФАКУЛЬТЭТ У АСОБАХ

 

Дзмітрый Міраслававіч КУРЛОВІЧ

Дэкан факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт.


«Шматлікія студэнцкія распрацоўкі і методыкі выкарыстоўваюцца ў розных арганізацыях і на прадпрыемствах. Напрыклад, РУП «Белкартаграфія» прымяняе распрацаваныя намі спосабы стварэння глебавых картаў, а геаінфармацыйныя сістэмы выкарыстоўваюць нават сілавыя структуры для планавання аперацый у ваеннай сферы, аналізу злачыннасці, прагнозах для МНС. Навуковыя знаходкі студэнтаў таксама прымяняюцца і ў навучальным працэсе ў ВНУ – на лекцыях, пры выкананні лабараторных, практычных прац і г. д.».

 

 


«Мне падабаюцца самі адчуванні палёту!»

 

Юлія – адна з нешматлікіх уладальніц такой рэдкай для дзяўчыны спецыяльнасці, якая прадугледжвае рэгулярную працу ў небе. Супрацоўнік спецыялізаванага прадпрыемства “БелПСГАГП”, дзе праходзяць вытворчую практыку студэнты факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ і з дапамогай аэрафотаздымак і ўнікальнага лічбавага авіяцыйнага сэнсара ADS100 ствараюцца высокадакладныя мастацкія фота і лічбавыя карты Рэспублікі Беларусь, знятыя з вышыні птушынага палёту!

Юлія САРОКА

Фота Віктара Талачко, Sputnik.by

 

Усевалад ГЕНІН

Выпускнік 2015 года. 
Заснавальнік кампаніі OneSoil.

 

«У 2010 годзе я паступіў на геаграфічны факультэт БДУ на спецыяльнасць «Геаінфармацыйныя сістэмы». І ўжо да 2015 года мы з партнёрам пачалі развіваць уласны праект, які да 2016 года здабыў форму і атрымаў назву OneSoil. Гэта кампанія, якая займаецца распрацоўкай платформы і інструментаў для дакладнага земляробства з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту. Геаграфічны факультэт даў мне ў першую чаргу магчымасць пазнаёміцца з надзвычай разумнымі людзьмі, якія дапамагалі ў маіх навуковых пошуках, што, у сваю чаргу, вельмі спатрэбілася ў працы нашай кампаніі. Веды ў большасці выпадкаў даводзілася здабываць самастойна, але выкладчыкі на факультэце паказалі мне напрамкі, куды трэба капаць у прамым і пераносным сэнсе».

 

БУДУЧАЯ КАР’ЕРА

   
  • прадпрыемствы і арганізацыі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь (Нацыянальнае кадастравае агенцтва, РУП “Праектны інстытут «Белдзіпразем»”, РУП “Белгеадэзія”, РУП “Белкартаграфія”, РУП “БелПСГАГП” і інш.);
  • структурныя падраздзяленні абласных і раённых выканаўчых камітэтаў;
  • падраздзяленні Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (РУП “БелНДЦ «Экалогія»”, ДП “Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя”, ДУ “Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя”, РУП “Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў”, ДП “Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі”, РУП “Беларускі дзяржаўны геалагічны цэнтр” і інш.);
  • Нацыянальны статыстычны камітэт, ДНУ “Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь”, ДНУ “Навукова-даследчы інстытут працы” Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
  • ААТ “Беларуськалій”, ДВА “Беларуснафта”, ААТ “Белгархімпрам”, УП “Геасэрвіс”, ААТ “Аграхіпраект”, РУП “Беларускі дарожны інжынерна-тэхнічны цэнтр”, ДП “Белдзіпрадар”, Цэнтр навукова-тэхнічнай інфармацыі Беларускай чыгункі, РУП “Белдзяржлес”, УП “БелНДІПгорадабудаўніцтва”, УП “Мінскгорада”;
  • профільныя навукова-даследчыя інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: Інстытут эканомікі, Інстытут глебазнаўства і аграхіміі, Інстытут меліярацыі, Інстытут пладаводства, Інстытут прыродакарыстання, Інстытут эксперыментальнай батанікі, РУП “Геаінфармацыйныя сістэмы”, ДУ “Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў”, ДУ “Цэнтр геафізічнага маніторынгу” і інш.;
  • установы сярэдняй і вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
  • прыватныя прадпрыемствы геалагічнага профілю, транспартныя, лагістычныя, эканоміка-статыстычныя, турысцкія, экскурсійна-краязнаўчыя кампаніі і арганізацыі, рэзідэнты Парка высокіх тэхналогій, IT-кампаніі, рыэлтарскія агенцтвы, прыватныя прадпрыемствы геадэзічнай і геаінфармацыйнай скіраванасці.     
   

СУВЯЗЬ З ФАКУЛЬТЭТАМ

 

Старонка факультэта на сайце “Абітурыент БДУ”: https://abiturient.bsu.by/geo-fak.html


Тэл.: +375 17 209 52 57, факс: +375 17 209 50 15.


E-mail: geo@bsu.by

 

© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.