Рус Бел Eng De Cn Es
Фізічны факультэт

Афіцыйны сайт www.physics.bsu.by/
Дата стварэння 1958 г.
Склад факультэта

12 кафедраў; 11 навукова-даследчых лабараторый; навучальна-навуковая абсерваторыя; міжвузаўскі цэнтр абслугоўвання навуковых даследаванняў.

Колькасць выкладчыкаў

звыш за 115 выкладчыкаў, з іх - 24 прафесары, 78 дацэнтаў

Колькасць студэнтаў звыш за 700
Гістарычная даведка

     Гісторыя развіцця фізікі ў Беларусі пачынаецца з часу адкрыцця ў 1922 г. фізіка-матэматычнага аддзялення педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1933 г. у БДУ быў арганізаваны фізіка-матэматычны факультэт. Да 1938 г. на факультэце функцыянавалі 4 фізічныя кафедры: кафедра агульнай фізікі (загадчык дацэнт І. Р. Некрашэвіч), тэарэтычнай фізікі (дацэнт Ф. І. Фёдараў), рэнгенафізікі (дацэнт І. П. Шапіра), электрамагнітных ваганняў (прафесар Я. В. Сняткоў).

У гады Вялікай Айчыннай вайны шмат каго з выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў і студэнтаў факультэта сышло ў Чырвоную Армію ў партызанскія атрады. Аднак ужо з верасня 1943 г. на станцыі Сходня пад Масквой у ліку іншых факультэтаў пачаў сваю працу і фізіка-матэматычны.

У пасляваенны перыяд адбывалася актыўнае пашырэнне факультэта. Да 1953 г. на ім было ўжо 7 кафедраў: агульнай фізікі, тэарэтычнай фізікі, электрафізікі, матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў, геаметрыі, алгебры. У 1957 г. была створана кафедра фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў

Корпус физико-математического факультета. 1946 г. Современный факультет

     Самастойнае функцыянаванне фізічнага факультэта пачалося ў 1958 г., калі фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены на фізічны і матэматычны. Працягвалася праца па адкрыцці новых кафедраў. У 1961 г. адкрылася кафедра ядзернай фізікі і мірнага ўжывання атамнай энергіі (загадчык дацэнт А. М. Пісарэўскі). Для мэтанакіраванай матэматычнай падрыхтоўкі ў 1961 г. ствараецца кафедра вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі (загадчык прафесар А. Х. Турэцкі).

Нароўні з пашырэннем старых і адкрыццём новых кафедраў на факультэце ўвесь час вялася праца па стварэнні навукова-даследчых цэнтраў: лабараторыі спектраскапіі (1956 г.) і лабараторыя пры кафедры эксперыментальнай фізікі і фізічнай оптыкі (1960 г.) , НДІ прыкладных фізічных праблем (1971 г.), НДЛ электроннай спектраскапіі і оптыкі (1985 г.), НДІ ядзерных праблем (1986 г.), Нацыянальны цэнтр па фізіцы часціц і высокіх энергій (1993 г.).

Спецыяльнасці

     Фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта - адзін з вядучых навучальных і навуковых цэнтраў у Рэспублікі Беларусь. За 50 гадоў свайго існавання факультэт падрыхтаваў звыш за 10 тыс. спецялістаў. З гэтых сцен выйшлі выдатныя навукоўцы і арганізатары фізічнай навукі ў Беларусі, кіраўнікі шматлікіх навуковых і навучальных устаноў, прамысловых прадпрыемстваў і фірмаў. Дасягненні ў навуковай і педагагічнай дзейнасці дазволілі факультэту атрымаць міжнароднае прызнанне.

На фізічным факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасці 1-31 04 01 – «Фізіка». У рамках спецыяльнасці вылучаны пяць кірункаў: навукова-даследчае (выпускнік атрымлівае кваліфікацыю «Фізік. Даследнік»), навукова-педагагічнае (кваліфікацыя «Фізік. Выкладчык фізікі і інфарматыкі»), вытворчае (кваліфікацыя «Фізік. Інжынер»), кіраўнічае (кваліфікацыя «Фізік. Кіраўнік»), ядзерныя фізіка і тэхналогіі (кваліфікацыя «Фізік. Інжынер»)

Тэрмін падрыхтоўкі дыпламаванага спецыяліста на факультэце складае 5 гадоў (10 семестраў), а па кірунку 1-31 04 01-05 (ядзерныя фізіка і тэхналогіі) - 5 гадоў і 6 месяцаў. Размеркаванне студэнтаў па спецыялізаваным кафедрам праводзіцца ў канцы другога курсу, спецыяльная падрыхтоўка пачынаецца з трэцяга курсу. Спецыялізаваная падрыхтоўка ажыццяўляецца на 11 кафедрах па 33 спецыялізацыям.

Навуковыя кірункі

 

    Сярод асноўных навуковых кірункаў можна вылучыць наступныя:

• Фізіка фундаментальных узаемадзеянняў. Квантавая тэорыя поля, тэорыя гравітацыі і касмалогіі, тэорыя самаарганізацыі.
• Фізіка кандэнсаваных асяроддзяў са складанай структурай. Фізічныя асновы атрымання, дыягностыкі і выкарыстання нанаструктураваных матэрыялаў. Распрацоўка энергаэфектыўных матэрыялаў і тэхналогій.
• Мадыфікацыя паверхні матэрыялаў і прыпаверхнёвых пластоў іённай імплантацыяй, плазменным, тэрмічным і радыяцыйным уздзеяннем. Новыя высокаэнергетычныя тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў.
• Аптычныя метады даследавання структуры і ўласцівасцяў рэчыва, атамна-малекулярныя працэсы для атрымання новых матэрыялаў і стварэння навукаёмістых тэхналогій.
• Узаемадзеянне лазернага выпраменьвання з кандэнсаванымі асяроддзямі і развіццё фізічных асноў стварэння новых лазерных тэхналогій і тэхнікі.
• Распрацоўка і стварэнне электронных і аптычных прыбораў і абсталявання. Опта-, мікра- і нанаэлектронныя прыборы і прыстасаванні.
• Біяфізіка рэгулятарных працэсаў. Малекулярна-мембранныя механізмы функцыянавання біясістэм. Распрацоўка і стварэнне нейраэлектронных і біяэлектронных прылад.
• Біяфізічныя асновы фотадынамічнай тэрапіі злаякасных наватвораў.

Спіс дысцыплін

       Навучальны план падрыхтоўкі на фізічным факультэце складаецца з цыклаў матэматычных, фізічных і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

                 Матэматычная падрыхтоўка мяркуе вывучэнне:

• матэматычнага аналізу;
• аналітычнай геаметрыі;
• тэорыі верагоднасці;
• матэматычнай статыстыкі;
• асноў вектарнага і тэнзарнага аналізу;
• дыферэнцыяльных і інтэгральных раўнанняў;
• метадаў матэматычнай фізікі. 
    Фізічная цыкл складаецца з падрыхтоўкі па наступных дысцыплінах:

• агульнай фізіцы (механіка, малекулярная фізіка, электрычнасць, оптыка, атамная і ядзерная фізіка);
• тэарэтычнай фізіцы (тэарэтычная механіка, квантавая механіка, электрадынаміка, тэрмадынаміка і статыстычная фізіка, тэорыя рэлятыўнасці);
• спецыяльным часткам (фізіка цвёрдага цела, фізіка лазераў, фізіка кандэнсаваных асяроддзяў, узаемадзеянне выпраменьвання з рэчывам, фізіка біясістэм, астраномія і астрафізіка, радыёэлектроніка, тэорыя груп сіметрыі і да т.п.). 
   Абавязковай часткай падрыхтоўкі кваліфікаванага спецыяліста-фізіка з'яўляецца кампутарнае навучанне:

• вывучэнне моў праграмавання;
• метадаў матэматычнага мадэлявання;
• ужыванне кампутараў у фізічным эксперыменце, тэхніцы.
        Блок сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі ўключае:

• гісторыю Беларусі;
• філасофію;
• асновы педагогікі і псіхалогіі;
• эканоміку;
• замежная мова.

 Занятия
Кантакты

Адрас: 220030 Мінск,
пр-т. Незалежнасці, 2

Тэл.: +375 (17) 209-52-67

Факс: +375 (17) 209-52-67

Email: anishchik@bsu.by

Афіцыйны сайт: www.physics.bsu.by

Физфак БГУ

Дэкан
Анішчык Віктар Міхайлавіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар
тэл.: (375-17)-209-52-50, 209-52-67, факс: 209-54-45
email: anishchik@bsu.by
адрас: вул. Бабруйская, 5, аўд. 315
Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце
Хмяльніцкі Аляксандр Ільіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт
тэл.: (375-17)-209-55-06
email: Khmelnitsky@bsu.by
адрас: вул. Бабруйская, 5, аўд. 315
Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце
Гарбачук Мікалай Іванавіч , кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт
тэл.: (375-17)-209-50-67
email: Gorbachuk@bsu.by
адрас: вул. Бабруйская, 5, аўд. 332
Намеснік дэкана па навуковай рабоце
Ціваноў Міхаіл Сяргеевіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт
тэл.: (375-17)-209-51-20
email: Tivanov@bsu.by
адрас: вул. Бабруйская, 5, аўд. 334
Метадыст
Валюкевіч Святлана Васільеўна
тэл.: 209-55-07
email: Valiukevich@bsu.by
адрас: вул.Бабруйская, 5, аўд.313
старшы інспектар
Мазай Наталля Генадзьеўна
тэл.: 209-52-67
email: Mazai@bsu.by
Метадыст (дыспетчар)
Драб Галіна Фёдараўна
тэл.: 209-51-15
адрас: вул. Бабруйская, 5, аўд 328