Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Кафедра фізвыхавання і спорту
Дата стварэння 1948 г.
Колькасць супрацоўнікаў
116
З іх:
- 2 доктара навук
- 3 прафесары
- 5 кандыдатаў навук
- 11 дацэнтаў
- 10 заслужаных трэнераў БССР і Рэспублікі Беларусь
- Заслужаны дзеяч фізічнай культуры і спорту БССР В.М. Кісялёў
Колькасць студэнтаў
12 301
Асноўныя напрамкі дзейнасці

Кафедра фізічнага выхавання і спорту, з'яўляючыся агульнаўніверсітэцкай, вырашае наступныя задачы: умацаванне здароўя студэнтаў і супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, развіццё іх функцыянальных магчымасцяў, забеспячэнне ўмоў для рэалізацыі патэнцыялу ў галіне спорту высокіх дасягненняў.
Умоўна дзейнасць кафедры можна падзяліць на тры накірункі: навуковы, педагагічны і спартова-масавы.

Намаганнямі навуковага і выкладчыцкага складу кафедры сістэматычна публікуюцца зборнікі навуковых артыкулаў і зборнікі «ЗОЖ», якія адлюстроўваюць тэндэнцыі ў галіне развіцця фізічнай культуры ў рамках вышэйшай школы. За апошнія 5 гадоў выдадзена манаграфія, 2 дапаможнікі для студэнтаў і 2 навучальныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі.

Правядзенне практычных заняткаў са студэнтамі 1–4 курсаў з дыферэнцыяваным фарміраваннем навучальных груп у залежнасці ад узроўня фізічнай падрыхтоўкі і стану здароўя – асноўны прыярытэт педагагічнага аспекту дзейнасці кафедры.

Спартова–масавая работа ажыццяўляецца спартовым клубам. Яго дзейнасць забяспечвае магчымасць фізічнага ўдасканалення для ўсіх жадаючых, па-за навучальным працэсам.
Штогадовыя агульнаўніверсітэцкія спартакіяды, спартыўныя святы і іншыя масавыя фізкультурныя мерапрыемствы сярод супрацоўнікаў і студэнтаў, выяўляюць лепшых сярод тых, хто імкнецца да фізічнай дасканаласці, стымулююць развіццё спаборніцкага руху, ствараючы ўмовы для паўнавартаснага і рознабаковага развіцця асобы.
Студэнты ўніверсітэта маюць магчымасць, па сваім жаданні, наведваць адну з 23 секцый, якія ўзначальваюцца таленавітымі педагогамі, што ўпісалі свае імёны ў летапіс нацыянальнай і сусветнай славы.

Пачынаючы з 2008 года ў групах спартыўнага ўдасканалення атрымалі разрады больш за 150 чалавек, якія не мелі спартыўнай кваліфікацыі, 70 павялічылі яе ў абраных відах спорту.
За гэты ж перыяд студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта больш за 75 разоў падымаліся на вышэйшыя прыступкі п’едысталаў пашаны рэспубліканскіх спаборніцтваў. Прынялі ўдзел у 11 спаборніцтвах сусветнага і еўрапейскага ўзроўня, заваяваўшы пры гэтым 10 бронзавых, 7 срэбных і 3 залатыя медалі. На спаборніцтвах XXIX Алімпійскіх Гульняў у Пекіне студэнты-спартоўцы БДУ двойчы станавіліся бронзавымі прызёрамі.

Перспектыўная задача кафедры – умацаванне ролі фізічнай культуры і спорту ў рамках адукацыйнай праграмы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дадзеная пазіцыя, падтрымліваемая кіраўніцтвам БДУ, адлюстроўвае тэндэнцыі агульнадзяржаўнага ўзроўня
.

Pагадчык кафедры
Каляда Віктар Антонавіч, доктар педагагічных навук, прафесар, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь
тэл.: 209 53 25
Намеснік загадчыка кафедры па вучэбнай рабоце
Кісялёў Валянцін Максімавіч, кандыдат педагагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч фіз. культ. і спорту БССР
тэл.: 209-54-85
Намеснік загадчыка кафедры па навуковай рабоце
Ярмалінскі Валянцін Іванавіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт
тэл.: 200 67 31
Намеснік загадчыка кафедры па арганізацыйна - метадычнай рабоце
Макарэвіч Сяргей Уладзіміравіч , дацэнт, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь
тэл.: 209 53 25
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.