Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Кафедра педагогікі і праблем развіцця адукацыі

Аб падраздзяленні:

 

Дата стварэння: 1925 год

Колькасць выкладчыкаў: 17, з іх 3 прафесары і 9 дацэнтаў.

Агульнаўніверсітэцкая кафедра педагогікі і праблем развіцця адукацыі ажыццяўляе педагагічную падрыхтоўку студэнтаў усіх спецыяльнасцяў, а таксама прафесійна-педагагічную падрыхтоўку студэнтаў, якія атрымліваюць дадатковую педагагічную спецыяльнасць.  

Кафедра ажыццяўляе таксама навукова-педагагічную падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз магістратуру і аспірантуру.

Навукова-даследчая дзейнасць кафедры накіравана на распрацоўку варыятыўнай педагагічнай падрыхтоўкі студэнтаў як фактару павышэння якасці ўніверсітэцкай адукацыі; стварэнне сучаснага вучэбна-метадычнага і дыягнастычнага яе забеспячэння.

Кафедра педагогікі і праблем развіцця адукацыі ажыццяўляе супрацоўніцтва з кафедрай педагогікі Сафійскага ўніверсітэта "Св. Клімента Ахрыдскага".

Праводзіцца праца па выданні сумесных збонікаў навуковых прац, арганізуюцца навукова-практычныя канферэнцыі і семінары.

 

Гістарычная даведка:

У 1925 годзе на педагагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта была адкрыта кафедра педагогікі. Да арганізацыі і ажыццяўлення вучэбна-метадычнай і навукова-даследчай дзейнасці кафедры былі запрошаны шматлікія вядучыя навукоўцы з Масквы, Петраграда і іншых гарадоў: С.М. Рывес, І. М. Салаўёў, С.М. Васілеўскі, У.М. Іваноўскі, П.Я. Панкевіч і інш.

У 1932 годзе на базе педагагічнага факультэта БДУ арганізаваны Мінскі педагагічны інстытут, у стварэнні якога прымалі актыўны ўдзел выкладчыкі кафедры педагогікі БДУ.

У 1946 годзе ў БДУ створана кафедра педагогікі і псіхалогіі, загадчыкам якой быў прызначаны Л.В. Шашкоў.

У 1964 – 1972 гадах кафедру педагогікі БДУ ўзначальваў член–карэспандэнт Акадэміі педагагічных навук СССР, прафесар С.А. Умрэйка, які паклаў пачатак даследаванням гісторыі школы і асветы ў Беларусі. Затым загадчыкамі кафедрай у розныя гады былі:

·                прафесар М.У. Піскуноў (1972–1988 г.г.), які плённа даследаваў праблемы працоўнага выхавання і палітэхнізму ў навучанні, педагогікі вышэйшай школы;

·                дацэнт В.М. Навумчык (1989–1994 г.г.), які распрацоўваў праблемы дыдактыкі, прыватных методык выкладання;

·                прафесар А.П. Сманцар (1994–1999 г.г.) – вядомы навукоўца ў галіне адукацыі, які займаецца праблемамі пераемнасці ў навучанні і выхаванні, удасканаленні падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі педагагічных кадраў;

·                з 1999 г. кафедру ўзначальвае кандыдат педагагічных навук, дацэнт В.Л. Жук, якая даследуе праблемы мадэрнізацыі вышэйшай, у тым ліку педагагічнай, адукацыі, удасканалення сістэмы педагагічнай падрыхтоўкі студэнтаў класічнага ўніверсітэта ў кантэксце сучаснага менеджменту якасці адукацыі і кампетэнтнаснага падыходу, пытанні выхавання моладзі, якая вучыцца, інавацыйнай педагагічнай дзейнасці.

У 1996 годзе кафедра педагогікі была пераназвана ў кафедру педагогікі і праблем развіцця адукацыі.

загадчык кафедры
Жук Вольга Леанідаўна, доктар педагагічных навук, прафесар
тэл.: 209-52-66
адрас: пр. Незалежнасці 4, 316
Прафесар
Казімірская Іна Іванаўна, доктар педагагічных навук
Прафесар
Сманцар Анатоль Пятровіч, доктар педагагічных навук
Дацэнт
Захарава Святлана Мікалаеўна, кандыдат педагагічных навук
Дацэнт
Канавальчык Алена Андрэеўна, кандыдат педагагічных навук
Дацэнт
Можар Алена Мікалаеўна, кандыдат педагагічных навук
Дацэнт
Паўлава Людміла Кранідаўна, кандыдат педагагічных навук
Дацэнт
Пуйман Сяргей Аляксандравіч, кандыдат педагагічных навук
Дацэнт
Сірэнка Святлана Мікалаеўна, кандыдат педагагічных навук
тэл.: 209-52-56
Дацэнт
Чэчат Віктар Віктаравіч, кандыдат педагагічных навук
Старшы выкладчык
Старшы выкладчык
Старшы выкладчык
Афанасьева Таццяна Сяргееўна
Старшы выкладчык
Багамазаў Аляксей Пятровіч
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.