Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Кафедра англійскай мовы прыродазнаўчанавуковых факультэтаў
Асноўныя напрамкі дзейнасці: На кафедры англійскай мовы прыродазнаўчанавуковых факультэтаў працуе 48 выкладчыкаў, якія ажыццяўляюць выкладанне англійскай мовы на фізічным, біялагічным, геаграфічным, хімічным, механіка-матэматычным факультэтах, а таксама на факультэтах прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій.
Асноўнымі напрамкамі работы, якая праводзіцца на кафедры, з'яўляюцца:
• вучэбная (правядзенне заняткаў са студэнтамі (звычайныя групы, спецгрупы), магістрантамі, аспірантамі, удзел у кіраўніцтве дыпломнымі і курсавымі работамі, удзел у стварэнні рэцэнзій на праграмы, вучэбныя дапаможнікі);
• вучэбна-метадычная (складанне рабочых планаў, распрацоўка новых курсаў па граматыцы, лексіцы; распрацоўка відэа курсаў, стварэнне распрацовак па спецлексіцы, распрацоўка тэстаў па ўсіх відах маўленчай дзейнасці, выданне падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў);
• навукова-даследчая (распрацоўка і ўкараненне новых форм самастойнай работы студэнтаў пры вывучэнні замежнай мовы, гарманізацыя адукацыйных стандартаў па англійскай мове для асоб, якія навучаюцца ў магістратуры і аспірантуры, выкарыстанне новых інфармацыйных тэхналогій у навучальным працэсе, распрацоўка дыдактычных прынцыпаў фарміравання сацыякультурнай кампетэнцыі ў студэнтаў немовазнаўчай ВНУ, напісанне выкладчыкамі кафедры навуковых артыкулаў і ўдзел у навуковых канферэнцыях);
• аказанне дапамогі ў перакладзе навуковых і акадэмічных матэрыялаў для прафілюючых кафедраў, цэнтраў;
• ажыццяўленне сінхроннага і паслядоўнага перакладу на канферэнцыях.
  Вучэбная праграма (на рускай мове)
  Рабочая праграма (на рускай мове)
  Вы можаце знайсці нас у галоўным корпусе ўніверсітэта к. 511, 514
Тэлефоны: 209-55-71, 209-50-55
  Увеличить
Загадчык кафедры
Лукша Таццяна Генадзьеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
тэл.: 209-50-55
адрас: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4, к.511
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.