Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Галоўнае ўпраўленне адукацыйнай дзейнасціГалоўнае ўпраўленне навукіГалоўнае ўпраўленне бухгалтарскага ўліку і фінансаўГалоўнае ўпраўленне планавання, эканомікі і інвестыцыйнай дзейнасціГалоўнае гаспадарчае ўпраўленнеУпраўленне выхаваўчай работы з моладдзюУпраўленне міжнародных сувязяўУпраўленне па рабоце з персаналамУпраўленне па справах культурыУпраўленне арганізацыйнай работы і дакументацыйнага забеспячэнняУпраўленне аховы працы і па надзвычайных сітуацыяхУпраўленне рэдакцыйна-выдавецкай работыУпраўленне прававой работыЦэнтр інфармацыйных тэхналогійЦэнтр закупак тавараў, работ і паслугЦэнтр карпаратыўных камунікацыйЦэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняўРэспубліканскі цэнтр праблем чалавекаФундаментальная бібліятэка Студэнскі гарадокПсіхалагічная служба БДУСпартыўны клубСлужба аховы і бяспекіПрэс-служба БДУПершы аддзелДругі аддзелШтаб ГАКантрольна-рэвізійны аддзелВучэбна-метадычная лабараторыя інавацый у адукацыіАддзел аналітыкі і прагназаванняЦэнтр грамадскага харчавання БДУ
Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў
Адрасы электроннай пошты lsr@bsu.by
rotman@bsu.by
lev@bsu.by
 

ЦЭНТР сацыялагічных і палітычных даследаванняў Белдзяржуніверсітэта (ЦСПД БДУ) узначальвае Ротман Давід Генрыхавіч, доктар сацыялагічных навук, прафесар, віцэ-прэзідэнт Беларускага грамадскага аб'яднання “Сацыялагічнае таварыства”. ЦСПД БДУ з'яўляецца вядучым сацыялагічным цэнтрам рэспублікі і працягвае традыцыі першай беларускай сацыялагічнай установы – Праблемнай навукова-даследчай лабараторыі сацыялагічных даследаванняў (ПНДЛСД), створанай у БДУ ў 1967 годзе.

ЦСПД забяспечвае поўны комплекс сучасных тэхналогій арганізацыі і правядзення даследчых работ: ад распрацоўкі праграмы сацыялагічнага даследавання да прэзентацыі аналітычных справаздач. У ЦСПД працуюць прафесійныя спеціялісты ў галіне сацыялогіі, паліталогіі, эканомікі, псіхалогіі, метадалогіі і методыкі арганізацыі і правядзення масавых апытанняў, апрацоўкі і аналізу даных. Цэнтр мае сур'ёзны навуковы досвед тэарэтычных і прыкладных даследаванняў у сферы сацыялогіі моладзі, адукацыі, палітыкі, СМІ і ўласны ўнікальны банк даных сацыялагічнай інфармацыі за перыяд з 1986 г.

Асноўнымі накірункамі дзейнасці ЦСПД з'яўляюцца вывучэнне праблем:

  • якасці адукацыі і выхавання, іх ролі ў фарміраванні светапогляду моладзі;
  • сацыялізацыі і прафесійнай арыентацыі студэнцкай моладзі;
  • функцыянавання палітычных інстытутаў і аналізу палітычнай культуры;
  • электаральных паводзін розных сацыяльных груп і станаўлення новых палітычных эліт;
  • функцыянавання інфармацыйнай прасторы Рэспублікі Беларусь і сацыяльнага мадэлявання сродкаў аптымізацыі інфармацыйнага ўздзеяння СМІ;
  • сацыякультурных працэсаў, у тым ліку этнаканфесійных адносін;
  • трансфармацыі каштоўнаснай свядомасці;
  • аховы здароўя;
  • кіравання і прадпрымальніцтва;
  • дэвіянтных паводзін.

Для атрымання верагодных і рэпрэзентатыўных даных ЦСПД выкарыстоўвае розныя метады збору інфармацыі, у тым ліку масавыя апытанні, апытанні экспертаў, глыбінныя інтэрв'ю, фокус-групы, кантэнт-аналіз і інш. Цэнтр мае прафесійную рэспубліканскую апытальную сетку і службу кантроля якасці збору інфармацыі, якая кантралюе метадам “паўторнага наведвання” да 20% рэспандэнтаў. У ЦСПД забяспечваецца высокі ўзровень інфармацыйнай культуры, кампэютэрнага праграмавання; выкарыстоўваюцца сучасныя інфармацыйныя рэсурсы і тэхналогіі, камп'ютарная і аўдыё-візуальная тэхніка новага пакалення.

Цэнтр падтрымлівае партнёрскія сувязі з сацыялагічнымі структурамі ў краінах СНД і Заходняй Еўропы, у тым ліку у Расіі з УЦВГД (ВЦИОМ), з Цэнтрам сацыялагічных даследаванняў МДУ, з Romir monitoring, з сацыялагічнай службай “Левада-Цэнтр”, маркетынгавай кампаніяй Бізнес Аналітыка (Масква); ва Украіне з кампаніяй “СОЦЫС Гэлап” і TNC (Кіеў) і Усходне-Украінскім фондам сацыяльных даследаванняў (Харкаў); у Грузіі з GORBI (Тбілісі,), у Арменіі з Ерэванскім тэхнічным універсітэтам; у Малдове са службай OPINIA (Кішынёў); у Аўстрыі з Венскім універсітэтам і Інстытутам перспектыўных даследаванняў (Вена); у Германіі з Інстытутам усходнееўрапейскіх даследаванняў (Мюнхен), з Даследчым цэнтрам Берліна і Вольным нямецкім універсітэтам (Берлін); у Швейцарыі з Інстытутам культуралагічных даследаванняў (Цюрых); у Польшчы з Інстытутам сацыялогіі Беластоцкага ўніверсітэта; у Шатландыі з Універсітэтам Глазго і Універсітэтам Абердзін.

ЦСПД выступае галаўной арганізацыяй пры рэалізацыі шматлікіх міжнародных праектаў па лініі INTAS (Брусэль), Фонду Каперніка (Брусэль), прымае ўдзел у сусветных і еўрапейскіх праектах, у тым ліку “Вывучэнне электаральных сістэм краін свету”, “Сусветныя і еўрапейскія каштоўнасці”, “Новы Еўрапейскі барометр”.

ЦСПД неаднаразова праводзіў даследаванні па замове розных міжнародных арганізацый, у тым ліку Прадстаўніцтва ААН у Беларусі, UNICEF, UNESCO, Сусветнага банка рэканструкцыі і развіцця, Міжнароднай фінансавай карпарацыі, шэрагу міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь (міністэрства інфармацыі, адукацыі, аховы здароўя, гандлю, унутраных спраў), шматлікіх беларускіх прадпрыемстваў і ўстаноў.

Адрас 220030, г.Мінск, вул. Карла Маркса, 31, пак. 101–104 тэл./факс: +375-17-220-28-79; тэл.: +375-17-227-25-21; +375-17-227-27-89.
Дырэктар
Ротман Давід Генрыхавіч, доктар сацыялагічных навук
тэл.: 227-25-21
email: rotman@bsu.by
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт