Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Установа БДУ "Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр маніторынгу азонасферы"
Дата стварэння: 14 чэрвеня 1997 года
Дырэктар: кандыдат фізіка-матэматычных навук Красоўскі Аляксандр Мікалаевіч, 278-47-00, 212-53-12, Курчатава 7, 910
Колькасць навуковых супрацоўнікаў:
15, з іх доктар навук - 1, кандыдатаў навук - 8.
Агульная колькасць супрацоўнікаў:
20
Гістарычная даведка: Установа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта "Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр маніторынгу азонасферы" створана 14 чэрвеня 1997 г. у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.05.1997 N 484, загадам Міністэрства адукацыі ад 27.06.97 N 353, загадам рэктара БДУ ад 02.07.1997 № 573-Д.
Асноўныя задачы ННДЦ МА БДУ - маніторынг азонавага пласта, прыземнай ультрафіялетавай радыяцыі, іншых параметраў атмасферы, выкананне навукова-даследчых работ па фізіцы атмасферы і сумежных пытаннях.
Падраздзяленні • лабараторыя фізікі атмасферы;
• лабараторыя біяфатонікі;
• лабараторыя аптычных сродкаў вымярэнняў;
• лабараторыя сродкаў аўтаматызацыі;
• інфармацыйна-аналітычны цэнтр;
• азонаметрычная станцыя N 354 GAW;
• сектар метралогіі
Асноўныя напрамкі дзейнасці цэнтра • Даследаванні ў галіне фізікі азонасферы і праблем захавання азонавага слою.
• Аператыўны маніторынг, аналіз і прагноз стану азонасферы і ўзроўняў прыземнага УФ - выпраменьвання, абмен інфармацыяй з айчыннымі, замежнымі даследчымі цэнтрамі і міжнароднымі арганізацыямі.
• Правядзенне вымярэнняў у адпаведнасці з праграмай Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі Global Atmosphere Watch.
• Даследаванне медыцынскіх і біялагічных аспектаў ўздзеяння УФ - выпраменьвання і хімічных рэчываў, якія забруджваюць атмасферу.
• Распрацоўка і стварэнне новай вымяральнай апаратуры для маніторынгу атмасферы.
• Забеспячэнне вучэбнаг працэсу і павышэнне кваліфікацыі айчынных і замежных спецыялістаў у галіне маніторынгу азонасферы і распрацоўкі новай вымяральнай апаратуры.
Дырэктар
Красоўскі Аляксандр Мікалаевіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук
тэл.: (+37517)278-47-00, 212-53-12
адрас: г.Мінск,вул. Курчатава 7, 910
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.