Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Навукова-метадычая ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека"
Адрас

220108, г. Мінск, вул. Курчатава, 7, тэл./факс: 212 53 07, e-mail: petbsu@tut.by

Дата стварэння

11 ліпеня 1994 г.

Гістарычная даведка

11 ліпеня 1994 г. быў створаны Цэнтр заказнога абсталявання і тэхналогій НДІ прыкладных фізічных праблем імя А.Н. Сеўчанкі. Мэтай стварэння цэнтра было своечасовае і якаснае выкананне дзяржаўных заказаў і іх эфектыўнае прымяненне ў галіне аховы здароўя, экалогіі і перапрацоўкі другасных рэсурсаў. 3 мая 2000 года цэнтр быў ператвораны ў навукова-метадычную ўстанову БДУ "Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека". Мэтай дзейнасці РЦПЧ БДУ з'яўляецца даследаванне, распрацоўка і ўкараненне псіхафізіялагічных тэхналогій, накіраваных на фарміраванне кадравага патэнцыялу рэспублікі, а таксама распрацоўка адаптыўных малатанажных хімічных тэхналогій, якія забяспечваюць вытворчасць імпартазамяшчальных злучэнняў для павышэння рэнтабельнасці вытворчай сферы Рэспублікі Беларусь.

Колькасць супрацоўнікаў

Агульная колькасць - 43, з іх навуковых супрацоўнікаў - 12, дактароў навук - 1, кандыдатаў навук - 5. 
 

Падраздзяленні
  • лабараторыя псіхафізіялогіі і прафесіяграфіі
  • лабараторыя вучэбных і інфармацыйных тэхналогій
  • лабараторыя хімічнага сінтэзу, аналізу і тэхналагічнага мадэлявання
  • эксперыментальна-вытворчая лабараторыя
  • аддзел інфармацыйнага забеспячэння і маркетынгу
  • аддзел сістэм бяспекі
Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці
  • Псіхафізіялогія і псіхалогія экстрэмальных відаў дзейнасці.
  • Стварэнне метадалогіі, метадычных і інфармацыйна-інструментальных сродкаў псіхалагічнай і псіхафізіялагічнай дыягностыкі ўзроўню прафесійнай надзейнасці кадраў.
  • Распрацоўка новых метадалагічных прынцыпаў і апаратна-праграмных сродкаў трэнінгу прафесійна важных якасцяў для экстрэмальных і сацыяльна-значных прафесій.
  • Распрацоўка адаптыўных біямеханічных стымулятараў і даследаванне іх выніковасці ў рэабілітацыйнай медыцыне і спорце вышэйшых дасягненняў.
  • Распрацоўка імпартазамяшчальных тэхналогій тонкага арганічнага сінтэзу і аптымізацыя вытворчасці хімічных злучэнняў для сельскагаспадарчых мэтаў.
  • Даследаванне функцыянальнасці і адаптацыя эксперыментальнага малатанажнагя абсталявання для вытворчасці паверхне-актыўных рэчываў, сродкаў пажаратушэння, у тым ліку цвёрдацельных картрыджаў, і іншых заказных рэактываў.
Дырэктар
Сагайдак Дзмітрый Ільіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук
тэл.: (+37517)209 54 73, факс: 209 54 75
адрас: г.Мінск,вул. Ленінградская, 16, п. 100
Намеснік дырэктара па навуковай рабоце
Сахарук Сяргей Адамовіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук
тэл.: (+37517)209 54 74
адрас: г.Мінск,вул. Ленінградская, 16, п. 101
Намеснік дырэктара па эканоміцы, галоўны бухгалтар
Халанская Алена Уладзіміраўна
тэл.: 212 53 07 (факс)
адрас: г.Мінск,вул. Курчатава, 7, п. 301
Галоўны інжынер
Яшчук Уладзімір Васіл'евіч
тэл.: (+37517)212 94 63
адрас: г.Мінск,вул. Курчатава, 7, к. 301
Загадчык лабараторыі псіхафізіялогіі і прафесіяграфіі
Сагайдак Святлана Станіславаўна, кандыдат псіхалагічных навук
тэл.: (+37517)209 54 76
адрас: г.Мінск,вул. Ленінградская, 16, п. 104
Загадчык лабараторыі навучальных і інфармацыйных тэхналогій
Бандаровіч Павел Сяргеевіч
тэл.: (+37517)209 54 75
адрас: г.Мінск,вул. Ленінградская, 16, п. 102
Загадчык лабараторыі хімічнага сінтэзу, аналізу і тэхналагічнага мадэлявання
Сарокіна Таццяна Анатол'еўна
тэл.: (+37517)212 56 26
адрас: г.Мінск,вул. Курчатава, 7, к. 306а
Загадчык эксперыментальна-вытворчай лабараторыі
Нікольскі Эдуард Аляксандравіч
тэл.: (+37517)212 94 63
адрас: г.Мінск,вул. Курчатава, 7, п. 301
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.