Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Установа БДУ "НДІ фізіка-хімічных праблем"

Гістарычная даведка

  Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў арганізаваны на базе даследчых груп пры кафедрах хімічнага факультэта БДУ ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 22 лістапада 1977 года № 371 і пачаў функцыянаваць з 1сакавіка 1978 года.

  Пасля дзяржаўнай перарэгістрацыі ў канцы 1999 года інстытут завецца – Установа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем» (НДІ ФХП БДУ). 

Паштовы адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, ул. Ленінградская, 14.

Тел.: 226-51-41; факс: 226-46-96;

Е-mail: fhp@bsu.by

Сайт: www.fhp.bsu.by

 


Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці

  • фізіка-хімічныя працэсы фарміравання нанакрышталічных, аморфных, высокадысперсных, а таксама кампазіцыйных матэрыялаў з асаблівымі ўласцівасцямі і распрацоўка тэхналогій іх атрымання
  • хімічная мадыфікацыя прыродных і сінтэтычных палімераў з мэтай стварэння на іх аснове новых кампазіцыйных матэрыялаў тэхнічнага, медыцынскага і сельскагаспадарчага прызначэння
  • тэрмадынамічнае абгрунтаванне энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці арганічных рэчываў, матэрыялаў і паліваў
  • вывучэнне свабоднарадыкальных працэсаў пашкоджання біялагічна важных рэчываў з мэтай стварэння новых лекавых сродкаў
  • сінтэз і мадыфікацыя неарганічных матэрыялаў на аснове фасфатаў і аксідаў шматвалентных металаў з комплексам асаблівых уласцівасцей
    фізіка-хімія з'яў пераносу ў кандэнсаваных сістэмах і нанаразмерных гетэраструктурах, распрацоўка на іх аснове высокатэмпературных электрахімічных і электронных прылад, магнітных, тэрма- і зносастойкіх матэрыялаў
  • распрацоўка эфектыўных метадаў сінтэзу новых арганічных злучэнняў (поліазоцістых гетэрацыклічных, фосфарарганічных, якія змяшчаюць бялкова-пептыдныя групы)
  • распрацоўка новых метадаў раздзялення, вылучэння, канцэнтравання і вызначэння рэчываў, а таксама стварэнне новых матэрыялаў, набораў, прылад і методык для медыцынскай дыягностыкі, экалагічнага маніторынгу, кантролю якасці і сертыфікацыі прадукцыі на аснове даследавання экстракцыйных і сарбцыйных працэсаў
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.