Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Навкова-даследчая ўстанова "Інстытут ядзерных праблем" БДУ

Колькасць супрацоўнікаў – 105
навуковых работнікаў – 66,
дактароў навук – 6,
кандыдатаў навук – 20

 

Навуковыя падраздзяленні: 9 лабараторыя у складзе 3 аддзелаў

 

Адрас 220030, г. Мінск, ул.Бабруйская 11, тэл. 226-42-31, т./факс 226-51-24

 

Гістарычная даведка

Створаны 1-га верасня 1986 г. у адпаведнасці з Загадам №556 Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР ад 3 лістапада 1986 г. на падставе Пастановы Савета Міністраў БССР №148-8 ад 21 мая 1986 года.

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці НДІ ЯП:

§  даследаванні ў галіне:

ядзернай фізікі і фізікі элементарных часціц,

фізікі высокіх энергій,

космамікрафізікі і ядзернай астрафізікі,

тэарэтычнай фізікі,

фізікі кандэнсаванага стану рэчыва 

§  стварэнне звышмагутных магнітных палёў для даследавання экстрэмальных станаў рэчыва для прымянення ў галіне тэрмаядзерных даследаванняў і прамысловасці.

 

Найважнейшыя навуковыя дасягненні апошняга дзесяцігоддзя:

Супрацоўнікамі НДІ ЯП створаны і развіваецца новы напрамак навуковых даследаванняў – ядзерная оптыка палярызаваных асяроддзяў.

§  Тэарэтычна прадказана існаванне з'яўвы спінавага дыхраізму і кручэння спіна дэйтронаў вялікай энергіі ў непалярызаваным рэчыве. Эксперыментальна выяўлена з'ява спінавага дыхраізму дэйтронаў (сумесна з Інстытутам ядзернай фізікі (г.Юліх) і Інстытутам ядзернай фізікі Кёльнскага ўніверсітэта (Германія)) і на Нуклатроне АІЯД (г.Дубна, Расія)

§  Распрацаваны новыя метады пошуку нябачнага рэчыва Сусвету.

§  Абгрунтавана прынцыповая магчымасць стварэння новага класа генератараў электрамагнітнага выпраменьвання – аб'ёмных лазераў на свабодных электронах і створаны іх эксперыментальныя прататыпы.

§  Распрацавана новае пакаленне цяжкіх хуткіх эфектыўных сцынтылятараў для прымянення ў фізіцы высокіх энергій, медыцынскай дыягностыцы і навуковых даследаваннях. Прапанаваны НДІ ЯП сцынтыляцыйны крышталь вальфрамату волава з'яўляецца асновай гамагенных каларыметраў у эксперыментах CMS, ALICE (ЦЕРН, Швейцарыя) і PANDA (Германія).

§  Навукоўцамі НДІ ЯП створана і хутка развіваецца новая даследчая дысцыпліна – нанаэлектрамагнетызм, які аб'ядноўвае метады і падыходы класічнай электрадынамікі і сучаснай квантавай фізікі кандэнсаванага стану і фізічнай электронікі

§  Вядуцца даследаванні ў галіне магнітнай кумуляцыі энергіі.

           

     Нароўні з фундаментальнымі даследаваннямі ў НДІ ЯП праводзіцца шырокі спектр прыкладных даследаванняў, у прыватнасці:

§  Вядуцца работы па прымяненні ЗВЧ-тэхнікі ў народнай гаспадарцы.

§  Распрацоўваецца апаратура для радыяцыйнага і экалагічнага кантролю.

 

Навукоўцы НДІ ЯП прыняты ў найбуйнейшыя міжнародныя калабарацыі:

§  Аб'яднаны інстытут ядзерных даследаванняў (АІЯД), г.Дубна, Расія,

§  Міжнародная калабарацыя па вымярэнні электрычных дыпольных момантаў (EDM Collaboration), Брукхэвен, ЗША.

§  Кампактны мюённы саленоід (CMS), ЦЕРН, г.Жэнева, Швейцарыя

§  праект PANDA GSI (г.Дармштадт, Германія),

§  LAPP (Лабараторыя фізікі часціц, г. Ансі-ле-Вье, Францыя)

§  GSI-COSY (Інстытут ядзернай фізікі, г. Юліх, і Інстытут фізікі Кёльнскага ўніверсітэта, Германія)

Дырэктар
Максiменка Сяргей Афанасьевіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар
тэл.: 226-51-24 (факс), 200-84-81
email: inp-director@inp.bsu.by
адрас: вул. Бабруйская, 11, к. 309
Прыёмная
 
тэл.: 200-58-44
адрас: вул. Бабруйская, 11, к. 309
Ганаровы дырэктар
Барышэўскі Уладзімір Рыгоравіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар
тэл.: 226-51-24 (факс), 200-84-81
адрас: вул. Бабруйская, 11, к. 313
Намеснік дырэктара па навуковай рабоце
Лабко Аляксандр Сяргеевіч, доктар фізіка-матэматычных навук
тэл.: 328-61-76
email: lobko@inp.bsu.by
адрас: вул. Бабруйская, 11, к. 308
Намеснік дырэктара па мiнародным навукова-тэхнічным супрацоўніцтве
Федотава Юлія Аляксандраўна, доктар фізіка-матэматычных навук
тэл.: 233-90-48
email: julia@hep.by
адрас: вул. Першамайская, 18, к.404
Вучоны сакратар
Макаранка Уладзімір Уладзіміравіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук
тэл.: 226-42-21
email: makarenko@inp.bsu.by
адрас: вул. Бабруйская, 11, к.314
Галоўны бухгалтар
Юхно Соф'я Рыгораўна
тэл.: 328-62-39
адрас: вул. Бабруйская, 11, к. 213
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.