Рус Бел Eng De Cn Es
Газета "Унiверсiтэт"
ГАЗЕТА “УНІВЕРСІТЭТ”
БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА УНІВЕРСІТЭТА
 
ГІСТОРЫЯ
Газета БДУУніверсітэт”адно з найстарэйшых перыядычных выданняў Беларусі. Яшчэ ў 1929г.убачыў свет першы нумар агульнауніверсітэцкай шматтыражнай газеты “Ленінскім шляхам”. Далей яна выходзіла пад рознымі назвамі. З 1955 г. да 2006 г. газета называлася – “Беларускі універсітэт”. З верасня 2006 г. існуе як “Універсітэт”.  
На стронках выдання знайшла адлюстраванне ўся шматгадовая гісторыя БДУ і краіны ўвогуле. Газета захоўвае і развівае навуковыя, навучальныя і культурныя традыцыі флагмана айчыннай вышэйшай адукацыі – Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
У розныя гады рэдактарамі і штатнымі супрацоўнікамі «Універсітэта» працавалі вядомыя дзеячы і журналісты: М.Аўрамчык, Г.Булацкі, А.Воўк, І.Навуменка, А.Лойка, М.Цікоцкі, В.Сікорскі, А.Нікаленка, В.Вараб’ёў, М.Загорская, Т.Казак. Шмат пакаленняў выдатных “акул пяра” атрымала тут сваё прафесійнае станаўленне.
ДАСЯГНЕННІ
У 1982г. газета была ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, неаднаразова з’яўлялася пераможцай рэспублікансіх конкурсаў за лепшае асвятленне маладзёжнай тэматыкі ў прэсе. Акрамя таго “Універсітэт” прызнаваўся “Найлепшай студэнцкай газетай” на VI Міжнародным фестывалі маладзёжнай прэсы “Націскай на RECord” , якія прайшоў у верасні 2007 г. на Украіне і атрымаў дыплом за “Найлепшую інтэрнет-версію” у конкурсе журналістскага майстэрства на III Міжнароднай “Зімовай школе журналістыкі” у лютым 2008 г. У маі 2009 г. выданне БДУ “Універсітэт” стала пераможцам V Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая літара” ў намінацыі “Найлепшая шматтыражная газета”.
ЗМЕСТ
Зараз на старонках “Універсітэта” можна знайсці афіцыйную інфармацыю, аналітычныя матэрыялы, публікацыі пра жыццё факультэтаў і дзейнасць астатніх падраздзяленняў, аператыўныя рэпартажы пра самыя важныя падзеі і з’явы ў Белдзяржуніверсітэце, змястоўныя інтэрв’ю з цікавымі асобамі, нарысы пра вучобу, грамадскую актыўнасць, побыт і адпачынак навучэнскай моладзі, пра навукова-даследчую работу выкладчыкаў і студэнтаў і шмат чаго іншага.  
СТАН
Газета “Універсітэт” уваходзіць у структуру прэс-службы БДУ.
Тыраж 2000 экзэмпляраў. Распаўсюджваецца па тэрыторыі БДУ. Выдаецца 2 разы ў месяц на беларускай мове. Друкуецца ў РУП “Выдавецкі цэнтр БДУ”.
Штат рэдакцыі — 4 чалавекі.Рэдактар — Сяргей Сяргеевіч Шафаловіч.
Газету “Універсітэт” можна атрымаць у рэдакцыі і дэканатах, а таксама прачытаць у Фундаментальнай бібліятэцы БДУ, чытальных залах і на спецыяльных стэндах на факультэтах, акрамя таго, на ўласным сайце www.gazeta.bsu.by  
 
ПРЫЁМНАЯ РЭДАКЦЫІ:
вул. Кальварыйская, 9, каб. 102,
тэл. 209-53-45; e-mail: gazeta@bsu.by