Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
УА "Юрыдычны каледж БДУ"
Гісторыя стварэння Юрыдычны каледж БДУ створаны ў 2000 годзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.12.1998 года № 632. Упершыню ён расчыніў свае дзверы выпускнікам сярэдніх школ у 2000 годзе. Дагэтуль у рэспубліцы не існавала ні адной дзяржаўнай сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, якая б спецыялізавалася па падрыхтоўцы юрыстаў. Стварэнне Юрыдычнага каледжа ў Беларускім дзяржаўным універсітэце дазваляе не толькі выкарыстоўваць высокакваліфікаваныя навукова-педагагічныя кадры, вучэбна-метадычную базу, лабараторыі юрыдычнага факультэта БДУ, але і Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі. Гэта стварае скаардынаваную адзіную сістэму бесперапыннай юрыдычнай адукацыі ў рэспубліцы. Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.11.2003 № 446 Юрыдычны каледж БДУ вызначаны ў якасці базавай сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы па праблемах прававой адукацыі.

У рамках арганізацыйна-структурных пераўтварэнняў Юрыдычнага каледжа рашэннем вучонага савета Беларускага дзяржаўнага щніверсітэта ад 30.04.2002 № 22 на падставе пункта 8.1. Статута Юрыдычнага каледжа БДУ ў каледжы створана чатыры кафедры:
  • Дзяржаўна-прававых і крымінальна-прававых дысцыплін
  • Агульнаправавых і грамадзянска-прававых дысцыплін
  • Сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
  • Прыродазнаўчанавуковых дысцыплін
  • Асноўныя напрамкі дзейнасці Мэтай стварэння Юрыдычнага каледжа з'яўляецца падрыхтоўка высокакваліфікаваных юрыдычных кадраў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй для работы ў апаратах судоў, органах юстыцыі і пракуратуры, у апараце Савета Міністраў, Парламента, у апараце Прэзідэнта, выканаўчых камітэтах, міністэрствах, ведамствах і іншых органах дзяржаўнай улады і кіравання. Вучэбны працэс у каледжы ажыццяўляецца па зацверджаных рэктарам БДУ і ўзгодненым з Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам юстыцыі вучэбных планах, якія забяспечваюць паглыбленую гуманітарную і спецыяльную падрыхтоўку, а таксама адпаведнае практычнае навучанне.

    Адметнай асаблівасцю навучальных планаў і праграм падрыхтоўкі спецыялістаў з'яўляецца сумяшчэнне фундаментальнасці і глыбокіх сістэмных ведаў з уменнем прымяняць іх на практыцы. Сучасны юрыст павінен выдатна валодаць інструментарыем аналітычнай работы, гэта значыць камп'ютэрнымі і інфармацыйнымі тэхналогіямі, статыстычнымі базамі даных, Internet. Для паспяховага міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне права трэба ў дасканаласці валодаць замежнымі мовамі. Усяму гэтаму навучаюць у каледжы. Вучэбны працэс ажыццяўляецца педагагічным калектывам высокага прафесійнага ўзроўню.
    Спецыялізацыі юрыдычнага каледжа Падрыхтоўка спецыялістаў праводзіцца па трох спецыялізацыях:
  • Дзяржаўна-прававая дзейнасць;
  • Судова-прававая дзейнасць;
  • Гаспадарча-прававая і кадравая работа.
    Выпускнікам каледжа надаецца кваліфікацыя "юрыст" і даецца магчымасць працгнуць адукацыю па адпаведнай спецыяльнасці са скарочаным тэрмінам навучання.
  • Пазавучэбная дзейнасць навучэнцаў каледжа Усе гурткі, студыі, клубы, навуковыя, спартыўныя і іншыя аб'яднанні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і яго структурных падраздзяленняў гасцінна ракчыняюць свае дзверы перад навучэнцамі Юрыдычнага каледжа. У каледжы таксама дзейнічаюць: Дэбатны клуб, Клуб інтэлектуальных гульняў, драматычны гурток "Натхненне", спартыўныя секцыі.
    Наш каледж – навучальная ўстанова для здольных і энергічных Юрыстам сёння не цяжка знайсці працу, але мы ставім нашым выпускнікам больш складаную задачу: знайсці перспектыўную, цікавую, высокааплатную працу, якая стане для іх справай усяго жыцця.
    Падрыхтоўка да паступлення ў каледж Кваліфікаваную падрыхтоўку да паступлення ў Юрыдычны каледж абітурыенты могуць атрымаць на завочным і дзённым аддзяленнях факультэта даўніверсітэцкай адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які знаходзтцца паадрасе: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 4, тэлефон: 227-75-37.
    Падрыхтоўку да паступлення можна таксама атрымаць на падрыхтоўчых курсах каледжа.
    Адрас: 220050, Юрыдычны каледж БДУ,
    вул. Камсамольская, 21
    г.Мінск, Беларусь
    Тэл./факс: +375 (17) 289-12-82
    E-mail college@bsu.by

     
    дырэктар
    Вярэнчыкаў Ігар Раманавіч, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт
    тэл.: 289-12-82
    email: verenchikov@bsu.by
    адрас: вул. Камсамольская, 21, к.203
    Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
    Старавойтаў Алег Міхайлавіч, кандыдат юрыдычных навук
    тэл.: 206-55-34
    email: staroleg@bsu.by
    адрас: вул. Камсамольская, 21, п. 311
    Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
    Суздалева Ірына Уладзіміраўна
    тэл.: 220-29-44
    email: rieber@bsu.by
    адрас: вул. Камсамольская, 21, п. 202
    Намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце
    Сцешанаў Сяргей Сцяпанавіч
    тэл.: 206-65-92
    адрас: вул. Камсамольская, 21, к. 103
    Галоўны бухгалтар
    Самойленка Ніна Валянцінаўна
    тэл.: 289-14-90
    адрас: вул. Камсамольская, 21, к. 201
    © Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт