Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Навучальна-адукацыйная ўстанова "Ліцэй БДУ"

Дата стварэння

1989 г.

Нашы дасягненні

Ліцэй БДУ – першая ў Рэспубліцы Беларусь навучальная ўстанова новага тыпу.

За 20 гадоў ліцэістамі заваявана 1064 дыплома рэспубліканскіх алімпіяд. Гэта больш за 50 пераможцаў кожны год. 138 раз ліцэісты станавіліся пераможцамі міжнародных алімпіяд школьнікаў. Штогод ліцэісты займаюць прызавыя месцы на міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях, турнірах. Больш за 650 навучэнцаў ліцэя заахвочаны спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. У 2010 годзе 99,4 % выпускнікоў ліцэя паступілі ў вну. Пяць выпускнікоў атрымалі на цэнтралізаваным тэсцірванні 100 балаў, з іх двое набралі 100 балаў адразу па двух прадметах. Сярэдні бал, паказаны ліцэістамі на цэнтралізаваным тэсцірванні, значна пераўзыходзіць сярэдні бал па рэспубліцы.

Вынікі цэнтралізаванага тэсцірвання 2010 года (сярэдні бал)

Ліцэй БДУ з'яўляецца лаўрэатам Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў вобласці якасці.

Асноўныя накірункі дзейнасці

Ліцэй з'яўляецца агульнаадукацыйнай установай, якая забяспечвае навучанне і выхаванне на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі (10 і 11 класы). У навучальнай установе чатыры накірункі навучання: фізіка-матэматычнае (10 класаў), хіміка-біялагічнае (6), філалагічнае (4), грамадазнаўчае (4).
У наш час Ліцэй БДУ з'яўляецца эксперыментальнай пляцоўкай Міністэрства адукацыі, на якой ажыццяўляецца апрабацыя электронных сродкаў навучання, распрацаваных у рамках праграмы «Комплексная інфарматызацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Для забеспячэння навучальнага працэсу і эксперыментальнай дзейнасці ў ліцэі маюцца класы, абсталяваныя медыяпраэктарам, экранам і інтэрактыўнай дошкай, два камп'ютарных класа і медыятэка. Усе камп'ютары ў ліцэі аб'яднаны ў лакальную сетку з выхадам у Інтэрнэт.
Іншагароднім навучэнцам прадстаўлена магчымасць пражывання ў інтэрнаце.

Ліцэй праводзіць адкрытыя завочныя алімпіяды па прадметах, турніры юных, навукова-практычныя канферэнцыі, і з'яўляецца ўнікальным адукацыйным асяроддзем для адораных навучэнцаў.

Ліцэй аказвае платныя адукацыйныя паслугі: курсы для паступаючых у Ліцэй БДУ і курсы для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсцірвання, рэпетыцыйнае тэсцірванне, дыстанцыйнае навучанне, кансультацыйныя паслугі па прафесійнай арыентацыі і выбару напрамку навучання на старэйшай ступені школы.

Дырэктар
Матуліс Вадзім Эдвардавіч
тэл.: 209-52-65
адрас: вул. Ульянаўская, 8, да 204
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.