Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Парадак прыёму ў магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на 2011 год

   Парадак прыёму ў магістратуру БДУ    

Зацверджана загадам БДУ

ад 29.03.2011 г. № 93-ОД

Парадак прыёму ў магістратуру
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на 2011 год
 
1. Парадак прыёму на другую ступень вышэйшай адукацыі(у магістратуру) БДУ вызначаецца  ў адпаведнасці з  Правіламі прыёму ў магістратуру вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, зацверджанымі Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2008 г. № 68.

2. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь і іншыя асобы, указаныя ў пункце 4 Правілаў прыёму, якія паступаюць у магістратуру, падаюць наступныя дакументы:

  • заяву на імя рэктара па ўстаноўленай форме (на бланку);
  • копіі дыплома аб вышэйшай адукацыі і дадатка да яго (засвядчаецца прыёмнай камісіяй);
  • выпіс з пратаколу паседжання савета факультэта вышэйшай навучальнай установы аб рэкамендацыі для навучання ў магістратуры (для выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў 2011 года);
  • копію працоўнай кніжкі - для працуючых;
  • даведку аб рэгістрацыі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай ахове Мінскага гарвыканкама, упраўленнях (аддзелах) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога (раённага) выканкама (для асоб, змешчаных на ўліку ў паказаных органах);
  • дакументы, што пацвярджаюць беларускую нацыянальнасць (для беларусаў, якія з'яўляюцца грамадзянамі замежных дзяржаў ці асобамі без устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы;
    2 фатаграфіі памерам 3х4 см;
  • ксеракопію пашпарта (стар. 31, 33, прапіска ці рэгістрацыя);
  • дакумент, які ідэнтыфікуе асобу (прад'яўляецца асабіста).

Таксама падаюцца спіс і копіі апублікаваных навуковых прац, апісанняў вынаходстваў, справаздачы аб выкананых даследаваннях і распрацоўках (пры іх наяўнасці).

3. Тэрміны прыёму ў магістратуру дакументаў, указаных у пункце 2 сапраўднага Парадку прыёму, - з 27 чэрвеня па 5 ліпеня. Дакументы прымаюцца на адпаведных факультэтах (у падраздзяленнях БДУ).

4. Уступныя выпрабаванні па спецыяльнасціі праводзяцца 6 ліпеня (у ІБМТ БДУ - 6-9 ліпеня). Форма правядзення ўступных выпрабаванняў – вусны экзамен па ўсіх спецыяльнасцях, акрамя спецыяльнасцей эканамічнага факультэта і спецыяльнасці "Юрыспрудэнцыя" юрыдычнага факультэта (тэсціраванне). Праграмы ўступных выпрабаванняў - на адпаведных факультэтах (у падраздзяленнях).

5. Пераважным правам пры залічэнні ў магістратуру карыстаюцца асобы:

  • указаныя ў абзацы 3 пункта 21 Правілаў прыёму;
  • якія абаранілі дыпломную працу на "дзесяць" ці "дзевяць".

6. Тэрміны залічэння ў магістратуру: на бюджэтнае навучанне - па 8 ліпеня, на платнае - па 17 ліпеня.
Пачатак навучальнага года - 1 верасня.

© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.