Рус Бел Eng De Cn Es
Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны Куфар"

Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар” з’яўляецца адным з найбольш крупнамаштабных з ліку міжкультурных праэктаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Мэтай фестываля з’яўляецца выхаванне ў моладзі пачуццяў патрыятызму, адказнасці і эстэтычнага густу, пачуццяў нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскага абавязка; прывабліванне новых творчых рэсурсаў да ўдзелу ў сацыяльным і культурным жыцці ў суадносінах з ідыялагічнымі і маральнымі каштоўнасцямі беларускай дзяржавы; папулерызацыя студэнцкага аматарскага беларускага і сусветнага тэатра, прапаганда класічнай тэатральнай спадчыны; наладжванне творчых сувязей, кантактаў паміж студэнцкімі тэатрамі Беларусі, краін бліжняга і дальняга замежжа. 

Дэвіз фестываля – “Традыціі. Пошук. Эксперымент”. 

Пры гэтым увага надаецца выхаваўчаму аспекту – майстар-класы і семінары-практыкумы рознабаковай тэматыкі, у ходзе якіх адбываецца узаемаабагачэнне і узаемаабмен тэатральнымі, эстэтычнымі ідэямі ў галіне рэжысуры, акцерскага майстэрства, сцэнаграфіі, навацыямі ў галіне студэнцкага тэатральнага мастацтва. 

За гады свайго існавання фестываль стаў яскравай падзеяй у культурным жыцці студэнцкай моладзі, напоўненай атмасферай сяброўства і мастацтва. Прапануя лепшыя дасягненні міжнароднага тэатральнага руху, фестываль нязменна выклікае непадробны інтарэс не толькі ў гледачоў (каля 12000 штогод), але і ў спецыялістаў, дзеячаў тэатральнага мастацтва з усяго свету. Усе фестывальныя мерапрыемствы атрымліваюць традыцыйна высокую адзнаку і вялікі рэзананс. 

У папярэдніх фэстывалях прымалі ўдзел лепшыя тэатральныя студэнцкія калектывы з Беларусі, Расіі, Англіі, Швейцарыі, Літвы, Іспаніі, Славеніі, Германіі, Румыніі, Грэцыі, Ірана, Чэхіі, Латвіі, Бельгіі, Эстоніі, Балгарыі. У склад міжнароднага незалежнага журы ўваходзілі вядучыя тэатральныя дзеячы, выкладчыкі, рэжысеры і крытыкі з такіх краін свету, як ЗША, Германія, Велікабрытанія, Фінляндыя, Грэцыя, Беларусь, Эстонія, Швейцарыя, Францыя, Літва, Ізраіль, Турцыя, Італія. 

Сярод адметнасцей і вартасцей фестывалю міжнародныя назіральнікі, менавіта Экс-Прэзідэнт IUTA, рэжысёр тэатра Каралеўскага Льежскага універсітэта (TURLg), прафесар Раббэр Жармэ, адзначылі тры спецыяльныя рэчы: якасць праграмы (асабліва ўзровень выканання маладых акцераў), устойлівы інтарэс маладой публікі, вельмі шматлікай і захапляльнай (некаторые залы, якія палічвалі звыш 500 месцаў, не маглі прыняць усіх жадаючых) і, у рэшце, высокую якасць арганізацыіі і прыёма. 

У верасні ў Мінску прайшоў VI Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар – 2009”. З 28 верасня па 3 кастрычніка гледачы ўбачылі 22 пастановы тэатральных калектываў з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Славеніі, Англіі, Бельгіі, Мексікі, Сербіі, Нямеччыны, Ірану, Польшчы, Алжыру, Турцыі. У фестывалі прынялі ўдзел каля 300 замежных гасцёў. 

Лепшым спектаклем была прызнана пастанова тэатру “На балконе”, які атрымаў галоўную ўзнагароду (Гран-пры) – “Прыз сімпатый гледачоў”, які быў прысуджаны па выніках рэйтынгавага галасавання гледачоў. 

У рамках фестывалю прайшлі майстар-класы тэатральных рэжысёраў і настаўнікаў Лейфа Олсана са Швецыі, Арыела Зохара з Ізраілю і Карэлайн Хэдлі з Вялікай Брытаніі. 

Акрамя традыцыйнай конкурснай праграмы былі падрыхтаваны новыя праекты “MonoK” (два спектаклі ў жанры “монадрама”) і Koufar-to-Stage, накіраваны на стварэнне платформы для культурнага і творчага абмену паміж студэнцкімі тэатрамі розных краін. Па існуючай традыцыі, прайшла і творчая акцыя Koufar-in-Motion, мэта якой – стварэнне ўдзельнікамі фестывалю арыгінальнага кароткага па часе сцэнічнага дзеяння з наступнай прэзентацыяй.

Больш падрабязна  - на сайце

Организатор:
Белорусский дзяржаўны университет
Управление по делам культуры

Контакты:
пл.Незалежнасці, 4- 211
220050, г.Мінск
Тел./факс: +375 17 2095469
E-mail: culture@bsu.by 

Контактное лицо: 
Кацярына Саладуха (k_saladukha@yahoo.com