Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Віртуальная экскурсія па ўніверсітэцкім гарадку

            Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт заснаваны ў 1921 годзе і з'яўляецца прадаўжальнікам навуковых, адукацыйных і культурных традыцый, закладзеных нашымі знакамітымі асветнікамі і першымі нацыянальнымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Візітнай карткай БДУ, сімвалічным увасабленнем яго гісторыі з'яўляецца ўніверсітэцкі гарадок – комплекс будынкаў і скульптурных кампазіцый, ствараемых з 1925 года па цяперашні час.

            Прапанаваная тэматычная экскурсія, якая праводзіцца непасрэдна ва ўніверсітэцкім гарадку, прысвечана, галоўным чынам, знакамітым беларускім культурным дзеячам, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё нацыянальнай самасвядомасці і асвету беларусаў. 

© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.