Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Аргдзейнасны семiнар (Гродна, 2017)Аргдзейнасны семiнар (Мiнск, 2018)
Аргдзейнасны семiнар (Гродна, 2017)
Аргдзейнасны семiнар (Гродна, 2017)Аргдзейнасны семiнар (Мiнск, 2018)
Школа эўрыстычнага дыялогу ў адукацыі
ВОЧНА-ДЫСТАНЦЫЙНЫ АРГДЗЕЙНАСНЫ КУРС “МЕТОДЫКА НАВУЧАННЯ ПРАЗ АДКРЫЦЦЁ: ЯК НАВУЧАЦЬ УСІХ ПА-РОЗНАМУ, АЛЕ АДНОЛЬКАВА”

У рамках курса ў красавіку-маі 2017 года прайшлі тры семінары.

 

Падчас першага семінара ўдзельнікі авалодалі методыкай складання адкрытых заданняў, якія з’яўляюцца найважнейшым кампанентам зместу эўрыстычнага навучання, “адкрытыя” для любога вучня, бо не маюць адназначных “правільных” адказаў. У адкрытасці задання закладзена магчымасць для вучня здзяйсняць уласныя адкрыцці. Атрыманы вучнем вынік заўсёды ўнікальны і адлюстроўвае ступень яго індывідуальнага творчага самавыяўлення, а не чаканы “правільны” адказ.

 

Чаканым прадуктам другога семінара “Як распрацаваць і правесці занятак эўрыстычнага тыпу” стала стварэнне кожным удзельнікам плана-канспекта эўрыстычнага занятку па сваім прадмеце. Эўрыстычнае навучанне – навучанне праз адкрыццё. Паводле метадалогіі эўрыстычнага навучання навучэнец на першым этапе пазнання вывучае фундаментальны адукацыйны аб'ект – галіну рэальнасці. Вынікам падобнай дзейнасці з’яўляецца створаны вучнем першасны (суб’ектыўны) адукацыйны прадукт. Затым, на другім этапе эўрыстычнай дзейнасці, суб’ектыўны прадукт супастаўляецца з культурна-гістарычным аналагам. На трэцім у дыялогу “свайго” з “чужым” адукацыйны прадукт вучня выбудоўваецца да абагульненага адукацыйнага прадукту, які складаецца з асобаснага і сацыякультурнага кампанентаў. У параўнанні “свайго” з “чужым” вучань пазнае сябе самога. Усяленне вучня ў навакольны свет ёсць яго шлях да сябе. У эўрыстычным навучанні пазнанне вучнем аб’ектаў навакольнага свету ёсць адкрыццё самога сябе.

 
Трэці семінар “Як спраектаваць і правесці эўрыстычны інтэрнэт-занятак” дапамог удзельнікам асвоіць тэхналогію распрацоўкі інтэрнэт-заняткаў, арыентаваных на самарэалізацыю вучня, адказаць на пытанне, як ажыццявіць сінтэз адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій. Чалавекаадпаведны сэнс тэлекамунікацый у навучальным працэсе – падаць навучэнцу магчымасць самарэалізацыі, якая немагчымая без “люстэрка” – атрымання “сігналу” ад іншых пра тое, які яго адукацыйны прадукт. Калі сэнсы і мэты адукацыі – “выгадаваць”, а не “даць”, то інфарматызацыя – сродак для дэманстрацыі і параўнання адукацыйных праектаў вучняў, супастаўлення “свайго” з “чужым”. Сродак для самарэалізацыі вучня. Тады тэхніка і чалавек маюць агульны шлях.
 

Па выніках аргдзейнаснага курса ўдзельнікі атрымалі метадычныя рэкамендацыі па распрацоўцы адкрытых заданняў, вочных і дыстанцыйных заняткаў эўрыстычнага тыпу па прадмеце, уласныя практычныя распрацоўкі ў адпаведнасці з тэматыкай семінара для іх прымянення на занятках, а таксама вопыт распрацоўкі метадычных комплексаў і жывыя зносіны з педагогамі, калегамі-аднадумцамі.

 
 
Аўтар і вядучы семінараў: Кароль А. Д., доктар педагагічных навук, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.