Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях
Прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях
Янушэвіч Іван Іванавіч
БіяграфіяПублікацыі

Адукацыя:
У 1996 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ, у 1999 годзе аспірантуру РІВШ, у 2011 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.


 
Праца:
Працаваў выхавальнікам у інтэрнаце № 1 БДУ; галоўным спецыялістам, намеснікам начальніка аддзела, начальнікам аддзела, начальнікам упраўлення ў апараце Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі патрыятычны саюз моладзі”; галоўным спецыялістам Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь; загадчыкам сектара аналітычнай працы ўпраўлення аналітычнай работы і перспектыўнага развіцця БДУ; начальнікам навукова-метадычнага аддзела РІВШ; намеснікам дэкана гуманітарнага факультэта БДУ па выхаваўчай рабоце. З лютага 2017 па студзень 2018 года – дэкан факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ. 18.01.2018 прызначаны прарэктарам па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях БДУ.


 
Грамадская дзейнасць:
Член Савета БДУ.
Член прэзідыума камісіі па прысуджэнні прэміі імя У. І. Пічэты ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук.
Старшыня савета факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.
Старшыня камісіі па жыллёва-побытавых пытаннях навучэнцаў факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.
Член камісіі па жыллёва-побытавых пытаннях супрацоўнікаў БДУ.
Член савета студэнцкага самакіравання факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.
Старшыня камісіі па матэрыяльнай дапамозе навучэнцаў факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.
Член камісіі па прафілактыцы п’янства і правапарушэнняў факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.
Кіраўнік інфармацыйнай групы факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.
Член камісіі БДУ па аказанні матэрыяльнай дапамогі на праезд студэнтам, якія маюць патрэбу.
Член Экспертнага савета пры ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.


 
Курсы павышэння кваліфікацыі:
прайшоў курсы павышэння кваліфікацыі: “Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы: метадалогія і методыка выкладання”, “Вялікая Айчынная вайна ў кантэксце ваенна-палітычнай гісторыі Беларусі”, “Тэорыя і методыка навучання гісторыі: сучасныя адукацыйныя тэхналогіі”, “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці і патрыятычнае выхаванне”, “Гiсторыя Беларусi ў кантэксце рэгiянальнага цывiлiзацыйнага развiцця: распрацоўка новых стандартаў i вучэбных праграм”, “Тэорыя i методыка навучання гiсторыi”, “Тэорыя і методыка навучання гісторыі: сучасныя адукацыйныя тэхналогіі”, “Традыцыйныя і нетрадыцыйныя канфесіі ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць”; “Сістэма прафесійных кампетэнцый сучаснага лідара ў сферы навукі і адукацыі”.

Прайшоў вучэбна-метадычную стажыроўку на факультэце глабальных працэсаў Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава і навуковую стажыроўку ў Інстытуце этналогіі і антрапалогіі Расійскай акадэміі навук.

Прайшоў навучанне ў “Школе лідара” БДУ. Засвоіў адукацыйную праграму “Стратэгічны менеджмент”.


 
Навуковыя інтарэсы:
спецыяліст у галіне вывучэння гісторыі дзяржаўна-царкоўных адносін у Беларусі ў ХХ – пач. ХIХ стст. Аўтар больш чым 100 навукова-метадычных работ, у тым ліку манаграфіі, а таксама 3 навучальна-метадычных дапаможнікаў для студэнтаў і абітурыентаў.
Суаўтар 4 электронных навучальна-метадычных комплексаў і 3 электронных комплексаў для тэсціравання студэнтаў завочнага аддзялення.

© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.