Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Прарэктар па эканоміцы і матэрыяльна-тэхнічным развіцці
Прарэктар па эканоміцы і матэрыяльна-тэхнічным развіцці
Чарапеннiкаў Мiхаiл Барысавiч
БіяграфіяПублікацыі
Нарадзіўся ў 08 мая 1978 года ў г. Віцебску.
У 1995 годзе скончыў з залатым медалём ліцэй №1 г. Віцебска. За час вучобы двойчы станавіўся пераможцам Рэспубліканскай алімпіяды па хіміі.
У 1995 годзе паступіў на хімічны факультэт БДУ. З першага курса актыўна займаўся навукова-даследчай працай.
За час вучобы М. Б. Чарапеннікаў тройчы станавіўся лаўрэатам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў як пераможца – дыплом I ступені Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў (1998 і 2000, 2001 гг.). Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці ўніверсітэта: 1998–2000 – старшыня студэнцкага савета інтэрната, 2000–2001 – старшыня каардынацыйнага савета студэнцкіх саветаў інтэрнатаў, прымаў актыўны ўдзел у стварэнні і станаўленні сістэмы органаў студэнцкага самакіравання ў БДУ.
У 2000 г. з адзнакай скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Пачаў працоўную дзейнасць у 2000 годзе ў БДУ малодшым навуковым супрацоўнікам. У 2001 годзе быў прызначаны на пасаду начальніка ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю і пачаў выкладаць на хімічным факультэце, а ў лютым 2005 года быў прызначаны намеснікам прарэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях – дырэктарам студэнцкага гарадка, з 01.2015 – намеснікам прарэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях БДУ.
З красавіка па 7 снежня 2017 года працаваў дырэктарам установы "Нацыянальны цэнтр усынаўлення Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь".
У 2004 годзе датэрмінова абараніў кандыдацкую дысертацыю "Тэрмадынамічныя ўласцівасці адамантану і яго монагідроксівытворных і энергетычныя станы іх малекул у пластычных крышталях" па спецыяльнасці "фізічная хімія".
У 2006 годзе з адзнакай скончыў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне".
Валодае англійскай і нямецкай мовамі.
За перыяд працы на пасадзе дырэктара студэнцкага гарадка была распрацавана і ўкаранёная адзіная сярод УВА Беларусі сістэма кіравання базамі дадзеных "Студгарадок", якая забяспечыла аўтаматызацыю і кампутарызацыю ўліку і прапановы жылых памяшканняў навучэнцам, іх рэгістрацыі па месцы знаходжання і платы за карыстанне інтэрнатам. За перыяд 2009–2014 гадоў пры непасрэдным удзеле М. Б. Чарапеннікава забяспечаны ўвод у эксплуатацыю і засяленне чатырох інтэрнатаў БДУ (у тым ліку двух у комплексе "Студэнцкая вёска") агульнай ёмістасцю 4 800 койка-месцаў. М. Б. Чарапеннікаў непасрэдна ўдзельнічаў у арганізацыі размяшчэння ў інтэрнатах студэнцкай вёскі заўзятараў Чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску ў 2014 годзе і ўдзельнікаў Студэнцкага чэмпіянату свету па веславанні ў 2014 годзе. М. Б. Чарапеннікаў з'яўляўся старшынёй участковай выбарчай камісіі пры правядзенні выбараў Прэзідэнта, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, дэпутатаў Мінгарсавета з 2002 па 2013 гады.
Адміністрацыйную працу М. Б. Чарапеннікаў спалучае з выкладчыцкай дзейнасцю: з 2001 года – асістэнт, а з 2004 – дацэнт (сумяшчальнік) кафедры фізічнай хіміі хімічнага факультэта. З 2001 года ўдзельнічае ў працы прыёмнай камісіі БДУ (у тым ліку 6 гадоў намеснікам адказнага сакратара прыёмнай камісіі) і камісіі па арганізацыі цэнтралізаванага тэсціравання ў БДУ (у тым ліку 6 гадоў намеснікам адказнага сакратара камісіі і 1 год – намеснікам старшыні арганізацыйнай камісіі).
За плённую працу ў 2003 і 2008 гадах М. Б. Чарапеннікаў быў узнагароджаны Ганаровымі граматамі БДУ, у 2006 годзе – Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а ў 2011 годзе – Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у 2012 годзе занесены на Дошку пашаны БДУ. Адзначаны Падзячным лістом (2013) і Падзякай старшыні Мінгарвыканкама (2011).
Жанаты, мае 3 дзяцей (двух сыноў і дачку).
Захапляецца спортам: валейбол, баскетбол, плаванне.
 
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт