Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Кнігі
Король, А. Д. Русский язык как иностранный. Практикум по развитию речи: учеб. пособие / А.Д. Король, Е.В. Бэкман, С.Я. Кострица. - Минск: РИВШ, 2017. - 190 с.
Аўтары: Кароль А.Д., Бэкман Я.В., Кастрыца С.Я.
Анатацыя (выданне на рускай мове):
Структура і змест практыкума арыентаваны на творчую самарэалізацыю студэнта, індывідуалізацыю працэсу яго адукацыі пасродкам падавання магчымасці ставіць мэты ў навучальным пазнанні, выбіраць неабходныя формы і метады, ажыццяўляць рэфлексію ўласнай адукацыйнай дзейнасці. Важным змястоўным элементам практыкума з'яўляецца эўрыстычнае заданне, якое, з аднаго боку, "адкрытае", не мае адзінага рашэння, з іншага боку, "абапіраецца" на тыпавую навучальную праграму па дысцыпліне "Руская мова як замежная". Большасць заданняў мае камунікатыўны характар, прадугледжвае прадуктыўную творчую дзейнасць студэнта. Шэраг заданняў прызначаны для выканання ў форумах курса пасродкам рэсурсаў сеткі Інтэрнэт. Утрымлівае тэксты па тэмах, рэкамендаваных навучальнай праграмай для вывучальнага чытання, перадтэкставыя і паслятэкставыя заданні. Адрасуецца замежным студэнтам, якія вывучаюць рускую мову на прасунутым этапе навучання.
Король, А.Д. Методика обучения через открытие: как обучать всех по-разному, но одинаково/А.Д. Король. - Гродно: ГрГУ, 2017 - 64 с.
Аўтары: Кароль А.Д.
Анатацыя:
У аснову курса пакладзена навучанне праз адкрыццё, якое дазваляе выявіць, ракрыць і рэалізаваць патэнцыял кожнага вучня на ўроку. Асаблівая ўвага нададзена методыцы распрацоўкі адкрытых заданняў, заняткаў эўрыстычнага тыпу, якія вядуць да творчай самарэалізацыі вучня і дазваляюць навучаць усіх аднолькава, але па-рознаму. Сістэма эўрыстычнага навучання развівае асобасны кампанент навучання, заснаваны на дыялогу вучня з навакольным светам, напаўняе адукацыю творчым сэнсам, дапамагае выбудаваць індывідуальную адукацыйную траекторыю вучня ў кожнай з адукацыйных галін з апорай на яго асобасныя якасці. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Король, А.Д. Как разработать открытое (эвристическое) задание. Разработки участников оргдеятельностного семинара, анализ, рефлексии: практикум/А.Д. Король. - Гродно: ГрГУ, 2017. - 83 с.
Аўтары: Кароль А.Д.
Анатацыя:
Прадстаўлены матэрыялы аргдзейнаснага семінара "Як распрацаваць адкрытае (эўрыстычнае) заданне". Эўрыстычнае заданне – найважнейшы кампанент зместу эўрыстычнага навучання – "адкрытага" для любога вучня, г. зн. не мае адназначных "правільных" адказаў. У адкрытасці задання закладзена магчымасць для вучня ажыццяўляць уласныя адкрыцці. Атрыманы вучнем вынік заўсёды ўнікальны і адлюстроўвае ступень яго індывідуальнага творчага самавыяўлення, а не чаканы "правільны" адказ. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
100 эвристических заданий: Разработки участников оргдеятельностного семинара "Как разработать открытое (эвристическое) задание" / под ред. А.Д. Короля. - Гродно: ГрГУ, 2017. - 50 с.
Анатацыя:
Прадстаўлены распрацоўкі ўдзельнікаў аргдзейнаснага семінара "Як распрацаваць адкрыты (эўрыстычны) занятак". Эўрыстычнае заданне – найважнейшы кампанент зместу эўрыстычнага навучання – "адкрытага" для любога вучня, г. зн. не мае адназначных "правільных" адказаў. У адкрытасці задання закладзена магчымасць для вучня ажыццяўляць уласныя адкрыцці. Атрыманы вучнем вынік заўсёды ўнікальны і адлюстроўвае ступень яго індывідуальнага творчага самавыяўлення, а не чаканы "правільны" адказ. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Король, А.Д. Как разработать и провести занятие эвристического типа. Разработки участников оргдеятельностного семинара, анализ, рефлексия: практикум / А.Д. Король. - Гродго: ГрГУ, 2017. - 96 с.
Аўтары: Кароль А.Д.
Анатацыя:
Прадстаўлены матэрыялы аргдзейнаснага семінара "Як распрацаваць і правесці занятак эўрыстычнага тыпу". Эўрыстычнае навучанне – навучанне праз адкрыццё. Паводле метадалогіі эўрыстычнага навучання, навучэнец на першым этапе пазнання вывучае фундаментальны адукацыйны аб'ект – галіну рэальнасці. Затым, на другім этапе эўрыстычнай дзейнасці, суб'ектыўны прадукт супастаўляецца з культурна-гістарычным аналагам. На трэцім этапе эўрыстычнай дзейнасці вучня ў дыялогу "свайго" з чужым" адукацыйны прадукт вучня выбудоўваецца да абагульненага адукацыйнага прадукту, які ўключае ў сябе асобасны і сацыякультурны складнікі. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Эвристические занятия по учебный предметам: разработки участников оргдеятельностного семинара "Как разработать и провести занятие эвристического типа" / под ред. А.Д. Короля. - Гродно: ГрГУ, 2017. - 58 с.
Анатацыя:
Прадстаўлены распрацоўкі ўдзельнікаў аргдзейнаснага семінара "Як распрацаваць і правесці занятак эўрыстычнага тыпу". Эўрыстычнае навучанне – навучанне праз адкрыццё. Паводле метадалогіі эўрыстычнага навучання, навучэнец на першым этапе пазнання вывучае фундаментальны адукацыйны аб'ект – галіну рэальнасці. Затым, на другім этапе эўрыстычнай дзейнасці, суб'ектыўны прадукт супастаўляецца з культурна-гістарычным аналагам. На трэцім этапе эўрыстычнай дзейнасці вучня ў дыялогу "свайго" з чужым" адукацыйны прадукт вучня выбудоўваецца да абагульненага адукацыйнага прадукту, які ўключае ў сябе асобасны і сацыякультурны складнікі. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Король, А.Д. Как спроектировать и провести эвристическое интернет-занятие. Разработки участников оргдеятеьностного семинара, анализ, рефлексия: практикум / А.Д. Король. - Гродно: ГрГУ, 2017 - 67 с.
Аўтары: Кароль А.Д.
Анатацыя:
Прадстаўлены матэрыялы аргдзейнаснага семінара "Як спраектаваць і правесці эўрыстычны інтэрнэт-занятак". Уяўленні навучэнца пра тое, як яго адукацыйны прадукт ацэньваюць іншыя суб'екты адукацыйнага працэсу, істотна ўплываюць на выбудоўванне яго індывідуальнай адукацыйнай траекторыі. У гэтым і заключаецца чалавекаадпаведны сэнс тэлекамунікацый у навучальным працэсе – даць навучэнцу магчымасць для самарэалізацыі, якая немагчымая без атрымання "зваротнай сувязі" – інфармацыі ад іншых пра тое, які яго адукацыйны прадукт. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Интернет-занятия по учебный предметам: разработки участников оргдеятельностного семинара "Как спроектировать эвристическое интернет-занятие" / под ред. А.Д. Короля. - Гродно: ГрГУ, 2017. - 56 с.
Анатацыя:
Прадстаўлены распрацоўкі ўдзельнікаў аргдзейнаснага семінара "Як спраектаваць і правесці эўрыстычны інтэрнэт-занятак". Уяўленні навучэнца пра тое, як яго адукацыйны прадукт ацэньваюць іншыя суб'екты адукацыйнага працэсу, істотна ўплываюць на выбудоўванне яго індывідуальнай адукацыйнай траекторыі. У гэтым і заключаецца чалавекаадпаведны сэнс тэлекамунікацый у навучальным працэсе – даць навучэнцу магчымасць для самарэалізацыі, якая немагчымая без атрымання "зваротнай сувязі" – інфармацыі ад іншых пра тое, які яго адукацыйны прадукт. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
   
Понятийный аппарат педагогики и образования [Текст] : коллективная монография / отв. ред. Е. В. Ткаченко, М. А. Галагузова. - Вып. 8. - Екатеринбург, 2015. - 368 с.
Анатацыя:
Восьмы выпуск зборніка навуковых прац прысвечаны паняційна-тэрміналагічным праблемам, абумоўленым шырокамаштабнымі працэсамі мадэрнізацыі айчыннай адукацыі. Мэта дадзенага выпуску, прадстаўленага ў жанры калектыўнай манаграфіі, – даследаваць новыя педагагічныя з'явы і паняцці, якія адлюстроўваюць розныя грані мадэрнізацыі адукацыі, яго змястоўнага і тэхналагічнага абнаўлення ў адпаведнасці з пастаянна зменлівымі сацыяльнымі рэаліямі і новымі тэндэнцыямі ў яго развіцці.
Король, А.Д. Педагогика диалога: от методологии к методам обучения: монография / А.Д.Король. – Гродно: ГрГУ, 2015. – 195 с.
Аўтары: Кароль, А.Д.
Анатацыя:
У манаграфіі разглядаецца праблема праектавання і рэалізацыі прынцыпу чалавекаадпаведнасці ў адукацыі пасродкам дыялогу. Змест адукацыі як педагагічна адаптаваны сацыяльны вопыт, які перадаецца навучэнцу, не ўлічвае яго мэты, сэнсы і асобасныя асаблівасці, уяўляе сабою шлях да "страты чалавека" ў адукацыі, маналагічнасці яго мыслення, паводзін і зносінаў. Сістэма эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу забяспечвае спалучэнне засваення навучэнцамі базавага зместа адукацыйных галін з выбудоўваннем імі ўласнай індывідуальнай адукацыйнай траекторыі. Галоўным метадалагічным, змястоўным і метадычным складнікам адукацыйнага працэсу з'яўляецца пытанне вучня. Філасофска-метадалагічны і тэарэтычны аналіз праблемы чалавекаадпаведнасці ў адукацыі ўвасоблены ў тэхналогію распрацоўкі структуры і зместу ўрока-дыялогу. Асаблівая ўвага нададзена метадалагічнаму і метадычнаму падыходу да праблемы творчай самарэалізацыі навучэнца пасродкам тэлекамунікацый, падрыхтоўцы "эўрыстычнага" настаўніка. Адрасуецца навуковым супрацоўнікам, аспірантам, метадыстам, універсітэцкім педагогам, настаўнікам-эксперыментатарам.
   
Актуальные проблемы современного социогуманитарного знания / под науч. Ред. Ч.С.Кирвеля. – Гродно: ГрГУ, 2015. – 462 с. (с. 27 – 40).
Анатацыя:
Утрымліваецца матэрыял даследаванняў 40 аўтараў, падрыхтаваны па выніках працы гарадскога міжуніверсітэцкага тэарэтыка-метадалагічнага семінара "Актуальныя праблемы сучасных сацыягуманітарных ведаў", які дзейнічае на базе аб'яднання кафедраў сацыяльна-гуманітарных навук установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы". Адлюстраваны асноўныя кампаненты жыцця сучаснага грамадства (адукацыя, навука, палітыка і права). Асаблівае месца ў даследаваннях займае тэма ўсходняга славянства. Кніга будзе цікавая ўсім неабыякавым і творча думаючым людзям, дапаможа знайсці адказы на шматлікія актуальныя пытанні сучаснасці, глыбей пранікнуць у сутнасць працэсаў і трансфармацый жыцця грамадства.
Король, А. Д. Эвристический практикум по педагогике : учеб.-метод. пособие / А. Д. Король, А. В. Хуторской, Е. И. Белокоз. - Гродно : ГрГУ, 2014.- 193 с.
Анатацыя:
Структура і змест практыкума з'яўляюцца эўрыстычнымі, арыентаванымі на творчую самарэалізацыю студэнта, індывідуалізацыю працэсу адукацыі пасродкам падавання магчымасці ставіць мэты ў навучальным пазнанні, выбіраць неабходныя формы і метады, ажыццяўляць рэфлексію ўласнай адукацыйнай дзейнасці. Важны змястоўны элемент выдання – эўрыстычнае заданне, якое, з аднаго боку, "адкрытае", не мае адзінага рашэння, а з іншага – "абапіраецца" на адукацыйны стандарт і праграму па дысцыпліне "Педагогіка". Большасць эўрыстычных заданняў мае камунікатыўны характар, прадугледжвае прадуктыўную творчую дзейнасць студэнта; шэраг заданняў прызначаны для выканання на форумах пасродкам інтэрнэту. Рэкамендавана вучэбна-метадычным аб'яднаннем у сферы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь па педагагічнай адукацыі для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, якія навучаюцца па педагагічных спецыяльнасцях.
Король А.Д. Психология, 1-11 классы. Сборник эвристических заданий. Учебно-методическое пособие / под ред. А. В. Хуторского. — М.: Издательство «Эйдос»; Издательство Института образования человека, 2013. — 71 с. : ил. (Серия «ФГОС: задания для уроков»)
Аўтары: Кароль А.Д.
Король А.Д. История, 6-11 классы. Сборник эвристических заданий. Учебно-методическое пособие / под ред. А. В. Хуторского. — М.: Издательство «Эйдос»; Издательство Института образования человека, 2013. — 78 с. : ил. (Серия «ФГОС: задания для уроков»).
Аўтары: Кароль А.Д.
Эвристическое обучение. В 5 т. Т.4. Интернет и телекоммуникации / под ред. А. В. Хуторского. – М.: Издательство «Эйдос»; Издательство Института образования человека, 2012. – 204 с. (Серия «Инновации в обучении»).
Анатацыя:
Кніга адказвае на пытанне: як навучаць дзяцей па-эўрыстычнаму. Выкладзены асновы методыкі эўрыстычнага навучання, формы і метады заняткаў, спосабы кантролю і ацэнкі адукацыйных вынікаў. Прапанаваны інструментарый для арганізацыі навучання, якое накіравана на раскрыццё творчага патэнцыялу вучняў сродкамі навучальных прадметаў. Для настаўнікаў, метадыстаў, педагогаў вышэйшых навучальных устаноў.
Эвристическое обучение. В 5 т. Т.3. Методика / под ред. А. В. Хуторского. – М.: Издательство «Эйдос»; Издательство Института образования человека, 2012. – 208 с. (Серия «Инновации в обучении»).
Анатацыя:
Кніга адказвае на пытанне: як навучаць дзяцей па-эўрыстычнаму. Выкладзены асновы методыкі эўрыстычнага навучання, формы і метады заняткаў, спосабы кантролю і ацэнкі адукацыйных вынікаў. Прапанаваны інструментарый для арганізацыі навучання, якое накіравана на раскрыццё творчага патэнцыялу вучняў сродкамі навучальных прадметаў. Для настаўнікаў, метадыстаў, педагогаў вышэйшых навучальных устаноў.
Эвристическое обучение. В 5 т. Т.2. Исследования / под ред. А.В. Хуторского. — М.: Издательство «Эйдос»; Издательство Института образования человека, 2012. – 198 с. (Серия «Инновации в обучении»).

Анатацыя:
Кніга прысвечана навукова-педагагічным даследаванням у галіне эўрыстычнай адукацыі. Даследаванні вядуцца навуковай школай чалавекаадпаведнай адукацыі на базе Інстытута адукацыі чалавека, цэнтра дыстанцыйнай адукацыі "Эйдас", эксперыментальных пляцовак. Прыведзены праграма навуковай школы, фрагменты дысертацый, артыкулы настаўнікаў-эксперыментатараў, дыскусіі на форумах. Кніга адказвае на пытанні: як весці дысертацыйнае даследаванне, як спланаваць і правесці педагагічны эксперымент па праектаванні і ўкараненні эўрыстычнага навучання. Для педагогаў-эксперыментатараў, інавацыйных школ, навуковых супрацоўнікаў, суіскальнікаў навуковых ступеняў.

Король А.Д. Урок-диалог : как подготовить и провести / Под ред. А.В.Хуторского. — М.: Издательство «Эйдос»; Издательство Института образования человека, 2012. — 54 с. (Серия «Современный урок»)
Аўтары: Кароль А.Д.
Анатацыя:
Брашура ўтрымлівае метадычныя рэкамендацыі па распрацоўцы і правядзенні ўрокаў з выкарыстаннем метаду эўрыстычнага дыялогу. Урокі-дыялогі прапануецца распрацоўваць на аснове тэхналогіі эўрыстычнага навучання. Пытанне вучня выступае адначасова вынікам і сродкам арганізацыі яго дзейнасці. Прыведзены прыклады ўрокаў-дыялогаў, якія праводзяцца як у вочнай, так і ў вочна-дыстантнай формах – у сацыяльнай сетцы. Для настаўнікаў, метадыстаў, педагогаў вышэйшых навучальных устаноў.
Лещенко, В.Г. Курс медицинской и биологической физики = The course of medical and biological physics : учеб.-метод.пособие / В.Г. Лещенко, М.В. Гольцев, А.Д. Король, Г.К. Ильич, Л.В. Кухаренко, О.В. Недзведь ; пер.с рус.яз. В.Г. Лещенко [и др. ].
Аўтары: В.Р. Лешчанка, М.У. Гольцев, А.Д. Кароль, Г.К. Ільіч, Л.В. Кухарэнка, В.В. Недзведзь
Эвристическое обучение. В 5 т. Т.1. Научные основы / под ред. А. В. Хуторского. – М.: ЦДО «Эйдос», 2011. – 320 с. (Серия «Инновации в обучении»).
Анатацыя:
Як арганізаваць эўрыстычнае навучанне? Якія дыдактычныя і метадычныя асновы творчай самарэалізацыі вучня на эўрыстычных уроках? Для адказу на гэтыя пытанні неабходна вызначыць навуковыя асновы эўрыстычнага навучання. У кнігу ўвайшлі вынікі навуковых і практыка-арыентаваных даследаванняў, якія праводзяцца навуковай школай А. В. Хутарскога на базе цэнтра дыстанцыйнай адукацыі "Эйдас" (http://eidos.ru). Праблемы эўрыстычнага навучання разглядаюцца з пазіцый чалавекаадпаведнасці адукацыі. Раскрываюцца місія і прынцыпы эўрыстычнага навучання, спецыфіка яго зместу, формаў і метадаў, сутнасць эўрыстычнага задання, асновы эўрыстычнага падручніка. Прыведзены дыскусіі навукоўцаў і педагогаў-практыкаў, якія вядуцца на форумах навуковай школы. Для настаўнікаў-даследчыкаў, педагогаў вышэйшых навучальных устаноў, навуковых супрацоўнікаў, суіскальнікаў навуковых ступеняў, метадыстаў.
Король, А.Д. Педагогическая практика: организация и проведение : учебно-методическое пособие для студентов медико-диагностического факультета / А.Д. Король, Т.И.Спасюк. – Гродно : ГрГМУ, 2011. – 72 с.
Аўтары: А.Д. Кароль, Т.І. Спасюк
Пространство и общение: взаимосвязи и взаимозависимости: коллективная монография / под ред. И.А.Ахьямовой / Урал.гос.пед.ун-т – Екатеринбург, 2010. – 244 с.
Анатацыя:
У дадзенай манаграфіі аналіз інтэграцыйных феноменаў прасторы і зносінаў ажыццёўлены ў святле сучасных навуковых ведаў з пазіцый філасофіі, культуралогіі, псіхалогіі, антрапалогіі, сацыялогіі, педагогікі, вызначаны іх узаемасувязі, апісаны патэнцыял зносінаў і прадстаўлены педагагічны вопыт прымянення вербальных і невербальных сродкаў зносінаў у адукацыйнай прасторы ДАУ, школ і ВНУ. Для спецыялістаў сістэмы агульнай і прафесійнай адукацыі, студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, навукоўцаў, якія цікавяцца дадзенай праблематыкай.
Эвристический практикум по основам педагогики : учебно-методическое пособие для студентов лечебного, педиатрического, медико-психологического факультетов, для студентов медико-диагностического факультета специальности: медико-диагностическое дело, сестринское дело / А.В. Хуторской, А.Д. Король. - 2-е изд. – Гродно : ГрГМУ, 2010. – 184
Анатацыя:
Ці можна навучаць усіх па-рознаму, выконваючы пры гэтым патрабаванні адукацыйнай праграмы па прадмеце? Структура і змест дадзенага практыкума з'яўляецца эўрыстычнымі, арыентаванымі на творчую самарэалізацыю студэнта, індывідуалізацыю працэсу яго адукацыі пасродкам падавання магчымасці ставіць мэты ў навучальным пазнанні, выбіраць неабходныя формы і метады, ажыццяўляць рэфлексію ўласнай адукацыйнай дзейнасці. Важным змястоўным элементам практыкума з'яўляецца эўрыстычнае заданне, якое, з аднаго боку, "адкрытае", не мае адзінага рашэння, з іншага боку, "абапіраецца" на адукацыйны стандарт і праграму па прадмеце "Асновы псіхалогіі і педагогікі". Большасць эўрыстычных заданняў мае камунікатыўны характар – аснову прадуктыўнай творчай дзейнасці студэнта, шэраг заданняў прызначаны для выканання ў форумах курса, пасродкам рэсурсаў сеткі Інтэрнэт. Асобасную арыентацыю практыкума складаюць таксама выкананыя заданні, рэфлексіі студэнтаў мінулых гадоў. Прызначана для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, метадыстаў, настаўнікаў, усіх ахвотнікаў.
Хуторской, А.В. Эвристика и телекоммуникации в медвузе / учебно-методическое пособие для преподавателей и студентов / А.В. Хуторской, А.Д. Король – Гродно : ГрГМУ, 2010. – 130 с.
Аўтары: А.В. Хутарскі, А.Д. Кароль
Интернет-уроки. Поурочные разработки участников Всероссийского конкурса «Дистанционный учитель года» / под ред. А.В. Хуторского, А.Д.Короля — М.: ЦДО «Эйдос», 2010. — 152 с. (Серия «Интернет в обучении»)
Анатацыя:
У кнігу ўключаны матэрыялы інтэрнэт-урокаў, якія распрацоўваліся і праводзіліся ўдзельнікамі XI Усерасійскага конкурсу "Дыстанцыйны настаўнік года–2009". Урокі ствараліся з апорай на тэхналогію, якая прымяняецца ў цэнтры дыстанцыйнай адукацыі "Эйдас" (аўтар – А.В. Хутарскі). У яе аснове – прынцып чалавекаадпаведнасці, творчая самарэалізацыя навучэнца, развіццё камунікатыўных кампетэнцый. Кніга ўтрымлівае метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы і правядзенні інтэрнэт-урокаў, развіцці кампетэнтнасцяў навучэнцаў, а таксама паўрочныя распрацоўкі па матэматыцы, інфарматыцы, літаратуры, фізіцы, геаграфіі, гісторыі, тэхналогіі, выяўленчым мастацтве, англійскай мове. Для настаўнікаў, педагогаў вышэйшых навучальных устаноў, метадыстаў.
Король, А. Д. Эвристический практикум по основам психологии : учебно-методическое пособие для студентов лечебного, педиатрического, медико-психологического, медико-диагностического (специально-сти: медико-диагностическое дело, сестринское дело) факультетов / А.Д. Король, Е.Д. Мишина, Л.Э. Кевляк-Домбровская - Гродно: ГрГМУ, 2009. - 168 с.
Аўтары: А.Д. Кароль, А.Д. Мішына, Л.Э. Кеўляк-Дамброўская
Король, А.Д. Диалог в образовании: эвристический аспект. Научное издание [Текст] / А.Д.Король. – М. : ЦДО «Эйдос», Иваново : Издательский центр «Юнона», 2009. – 260 с. (15,11 п.л.).
Аўтары: Кароль, А.Д.
Король, А.Д. Медицинская информатика : курс лекций : пособие для студ. мед.-психол. факультета [Текст] / А.Д.Король, А.В.Прудило. – Гродно : ГрГМУ, 2008. – 132 с. (7,67 п.л.)
Авторы: А.Д.Король, А.В.Прудило
Король, А.Д. Избранные лекции по медицинской и биологической физике = Selected lectures in Medical and Biological Physics : пособие для фак. ин. учащихся [Текст] / А.Д. Король, Н.Н. Забелин, Т.А. Литвинова – Гродно : ГрГМУ, 2007. – 188 с. (10,93 п.л.).
Аўтары: А.Д. Кароль, М.М. Забелін, Т.А. Літвінава
Бертель, И.М. Руководство к лабораторным и практическим занятиям по медицинской и биологической физике / И.М. Бертель, С.И. Клинцевич, А.Д. Король и др. – Гродно : ГрГМУ,2007. – 108 с.
Аўтары: І.М. Бертэль, С.І. Клінцэвіч, А.Д. Кароль і інш.
Korol, A.D. Integrated dialogue-based course in Medical and Biological Physics. Part 1. = Интегрированный диалогический курс медицинской и биологической физики. Часть 1. : учеб. пособие для студ. отд. ин. студентов [Текст] / A.D. Korol. – Гродно : ГрГМУ, 2004. – 163 с. (9,3 п.л.)
Аўтары: Кароль А.Д.
Король, А.Д. Диалогический курс медицинской и биологической физики : учеб. пособие для студ. леч., педиатр., мед.-психол. факультетов [Текст] / А.Д. Король. – Гродно : ГрГМУ, 2004. – Ч.1. – 174 с. (10,1 п.л.).
Аўтары: Кароль А.Д.
Король, А.Д. Диалог восточного и западного культурного типов в модернизации современного образования : монография [Текст] / А.Д. Король. – Гродно : Изд-во ГрГМУ, 2003. – 148 с.(8,2 п.л.)
Аўтары: Кароль А.Д.
Король, А.Д. Диалог в эвристическом обучении : учеб. пособие [Текст] / А.Д. Король. – Гродно, 2001. – 97 с. (5,6 п.л.)
Аўтары: Кароль А.Д.
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт