Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Прарэктар па навуковай рабоце
Прарэктар па навуковай рабоце
Сафонаў Васіль Рыгоравіч
Сафонаў Васіль Рыгоравіч нарадзіўся 7 ліпеня 1965 года.
У 1991 г. з адзнакай скончыў матэматычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф.Скарыны. Пасля заканчэння універсітэта па размеркаванні працаваў асістэнтам кафедры алгебры і геаметрыі матэматычнага факультэта ГДУ імя. Ф.Скарыны.
У 1993 г. паступіў у аспірантуру ГДУ імя. Ф.Скарыны, якую скончыў датэрмінова, абараніўшы ў лістападзе 1996 г. дысертацыйную работу на суісканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці «Матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў».
У студзені 1997 годзе быў прызначаны на пасаду начальніка навукова-даследчага сектара ГДУ імя. Ф.Скарыны.
Вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Матэматыка» прысвоена ў 2000 г.
У перыяд з 1997 г па 2006 год працаваў па сумяшчальніцтве на пасадзе дацэнта кафедры алгебры і геаметрыі матэматычнага факультэта ГДУ імя. Ф.Скарыны.
У снежні 2006 года быў запрошаны на працу ў Міністэрства адукацыі на пасаду намесніка начальніка упраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці. У маі 2008 г. быў прызначаны на пасаду начальніка упраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці Міністэрства адукацыі.
У лістападзе 2008 г. абараніў дысертацыйную работу на суісканне вучонай ступені доктара фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці «Матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў».
З лютага 2009 г. працуе на кафедры вышэйшай алгебры і абароны інфармацыі механіка-матэматычнага факультэта БДУ па сумяшчальніцтве на пасадзе дацэнта, з верасня 2009 г. - прафесара.
У 2010 г. прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Матэматыка»
У лютым 2016 г. прафесар В.Р. Сафонаў прызначаны прарэктарам па навуковай рабоце БДУ.

© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт