Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Навiны
27 снежня 2018Архіў...
Пашыранае пасяджэнне савета гістарычнага факультэта, прысвечанае 90-годдзю вядомага археолага, прафесара БДУ Эдуарда Загарульскага, прайшло ва ўніверсітэце.
Пасяджэнне адкрыў дэкан гістарычнага факультэта Аляксандр Каханоўскі. Ён падкрэсліў значнасць гэтай падзеі для беларускай ВНУ і айчыннай археалагічнай навукі. На рахунку выбітнага гісторыка шэраг важных археалагічных адкрыццяў, якія значна змянілі бачанне этнакультурных працэсаў не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і Усходняй Еўропы ў цэлым. Эдуарда Загарульскага справядліва завуць стваральнікам нацыянальнай школы археалогіі.
На ўрачыстым мерапрыемстве Эдуарду Міхайлавічу быў уручаны падзячны ліст Міністэрства адукацыі Беларусі і зачытаны віншавальны ліст ад імя рэктара БДУ Андрэя Караля. Прафесар таксама ўзнагароджаны граматай Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гучалі віншаванні ад загадчыкаў кафедраў і адміністрацыі факультэта. З найлепшымі пажаданнямі і словамі падзякі звярнуліся да юбіляра выпускнікі 1972 года, сярод якіх экс-міністр замежных спраў Беларусі Пётр Краўчанка. Ён падкрэсліў унёсак Эдуарда Загарульскага ў даследаванне старажытнага Менска, раскопкі якога пад кіраўніцтвам навукоўца праводзіліся ў 1950–1960-я гады. Эдуард Загарульскі даказаў, што горад першапачаткова паўстаў як ваеннае паселішча, заходні фарпост Полацкага княства, а не як гандлёвае селішча на рацэ Менцы.
Ад Нацыянальнага гістарычнага музея да юбіляра звярнулася намесніца дырэктара па навуковай працы Ніна Калымага. Удзельнікамі мерапрыемства сталі калегі з абласных цэнтраў – дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Наталля Саўчанка і дэкан гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Мікалай Мязга.
Завяршылася пасяджэнне выступленнем Эдуарда Загарульскага. Прафесар адзначыў, што яго навуковая дзейнасць непарыўна звязана з БДУ, дзе ён працаваў на працягу 55 гадоў.
Даведка.
Загарульскі Эдуард Міхайлавіч – беларускі гісторык і археолаг. Найбуйнейшы спецыяліст па помніках сярэднявечча. Доктар гістарычных навук (1984), прафесар (1986). Заслужаны работнік вышэйшай школы Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся 18 снежня 1928 года ў Туле (Расія). У 1953 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава, у 1954 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР па спецыяльнасці "археалогія". У 1957 годзе прыняты на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка сектара археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР. З 1962 па 2015 гады працаваў у БДУ, дзе прайшоў шлях ад выкладчыка да дэкана гістарычнага факультэта (1986-1991).
У 1973 г. дзякуючы высілкам Эдуарда Міхайлавіча была адкрыта першая ў Беларусі кафедра археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гістарычных дысцыплін, якой ён кіраваў на працягу 24 гадоў.

Эдуард Загарульскі з'яўляецца адным з аўтараў "Гісторыі Беларускай ССР" (1972 г.), "Гісторыі сялянства Беларусі" (1997 г.). Яго пяру прыналежаць больш за 100 навуковых прац, у тым ліку, шматлікія брашуры, навуковыя і энцыклапедычныя артыкулы, прысвечаныя розным пытанням археалогіі і айчыннай гісторыі. У наш час рыхтуецца да друку кніга "Археалогія".

26 снежня 2019
Пытанні падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі разгледзелі на Савеце БДУ
Пасяджэнне адбылося 26 снежня
26 снежня 2019
У БДУ аб'яўлены пераможцы конкурсу "Студэнт года - 2019»
Усяго ў гэтым годзе ў спаборніцтве прынялі ўдзел 49 навучэнцаў
12 снежня 2019
Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісана паміж БДУ і Талінскім універсітэтам
Дакумент замацаваны подпісамі рэктараў дзвюх ВНУ Андрэя Караля і Ційта Ланда
24
сту
Каманда БДУ "Дзеці Цьюрынга" выйшла ў Вышэйшую лігу КВЗпадрабязней...
24
сту
У БДУ адкрылі імянную аўдыторыю акадэміка Вячаслава Сямёнавіча Сцёпінападрабязней...
24
сту
У БДУ прайшла сустрэча міністра адукацыі Ігара Карпенкі з маладымі навукоўцамі краіныпадрабязней...
24
сту
Доктарскія і кандыдацкія дысертацыі супрацоўнікаў БДУ прызнаны найлепшымі па выніках штогадовага конкурсу Вышэйшай атэстацыйнай камісіі падрабязней...
23
сту
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў сёння, 23 студзеня, дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам БДУпадрабязней...
23
сту
Імянную аўдыторыю акадэміка Вячаслава Сямёнавіча Сцёпіна адкрыюць у БДУпадрабязней...
23
сту
Падзяка Прэзідэнта Беларусі абвешчана загадчыку кафедры філасофіі і метадалогіі навукі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Анатолю Зелянковупадрабязней...
23
сту
У БДУ абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва з японскімі тэлежурналістаміпадрабязней...
14
лют
Институт бизнеса БГУ приглашает слушателей на программы переподготовки по ряду специальностейпадрабязней...
14
лют
Институт бизнеса БГУ приглашает слушателей на курсы повышения квалификации по ряду специальностейпадрабязней...
17
сту
Институт бизнеса БГУ приглашает слушателей на программы переподготовки по ряду специальностейпадрабязней...
16
сне
Институт бизнеса БГУ приглашает слушателей на программы переподготовки по ряду специальностейпадрабязней...
22
ліс
ФПКиП БГУ приглашает слушателей на обучающие курсы «Копирайтинг: как при помощи текстов привлечь клиентов»падрабязней...
16
ліс
В Институте бизнеса БГУ объявлен набор слушателей на прохождение обучения по 11 программам повышения квалификациипадрабязней...
15
ліс
Институт бизнеса БГУ объявляет прием документов на программу переподготовки «Рекламный менеджмент» с присвоением квалификации «менеджер рекламы»падрабязней...
11
ліс
Институт бизнеса БГУ приглашает слушателей на программы переподготовки по специальностям «Логистика», «Промышленная экология и рациональное использование природных ресурсов» и «Информационное и правовое обеспечение бизнеса» падрабязней...
Газета “Універсітэт”
27
сту
Как стать международным гроссмейстром по шашкам? Студенты БГУ – интеллектуальные спортсмены
Летом на Всемирном чемпионате по шашкам студенты БГУ Владислав Валюк и Яна ЯКУБОВИЧ победили известных и опытных шашистов, получив звание международных гроссмейстеров. Они рассказали газете «Университет» о методах обучения, свой интеллектуальный рацион и наставников....падрабязней...
15
сту
Основные страхи перед сдачей экзаменов. Как их преодолеть?
В январе, после новогодних праздников, для студентов начинается самая горячая пора — экзаменационной сессии. В этот период им приходится задействовать все физические и умственные ресурсы, а также справляться с психологическими трудностями. Рассказываем, как подойти...падрабязней...
09
сту
У БДУ паступіла рэкордная колькасць замежных студэнтаў (+інфаграфіка)
Прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Канстанцін КАЗАДАЕЎ распавёў пра вынікі самай паспяховай прыёмнай кампаніі замежных студэнтаў, пра прывабнасць дыплома БДУ, а таксама пра новыя адукацыйныя магчымасці. – Замежных студэнтаў у БДУ значна...падрабязней...
31
сне
Аб’явы
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: мікрабіялогіі, дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі; сістэмнага аналізу і камп’ютарнага мадэлявання; лічбавай эканомікі; камп’ютарнага мадэлявання; англійскага мовазнаўства; гісторыі новага і найноўшага часу; гісторыі паўднёвых і...падрабязней...
28
сне
БДУ ў СМІ
Пра выставу навуковых прац «20-годдзе Саюзнай дзяржавы» ў БДУ – БелТА, sb.by, souzveche.ru, dompressy.by, mil.by (05.12), soyuz.by (06.12), mininform.gov.by (10.12), rg.ru (11.12). РІКК БДУ першы ў свеце ганараваны права правядзення Міжнароднага кваліфікацыйнага экзамену для...падрабязней...
24
сне
Карьерный форум БГУ: работа для студентов или студенты для работы?
Ежегодный Карьерный форум БГУ прошел 5 декабря в функциональном пространстве IMAGURU. В нем приняли участие 16 компаний и более 300 студентов. Быстрые собеседования, знакомство с компаниями, полезные лекции — газета «Университет» узнала, что ожидало студентов....падрабязней...
20
сне
Студэнты ФПМІ БДУ прэзентавалі тэхналогію «разумнага» парніка
В проектную команду вошли второкурсники Алексей Андреев, Илья Веретило, Денис Соболевский и первокурсник Алексей Кармазин. Разработанная система автономно осуществляет полив и проветривание теплиц на основе показаний датчиков освещения, влажности и температуры воздуха и почвы....падрабязней...
19
сне
Філфак жыве пад дэвізам: роднае варта берагчы! Размова з дэканам Іванам Роўда
Філалагічнаму факультэту, на якім студэнты адкрываюць для сябе глыбіню і шматграннасць мастацкага слова, – 80 гадоў! Пра яго мінулае  і сучаснасць распавёў дэкан прафесар Іван РОЎДА. Даведаліся, якія тэхналогіі дапамагаюць навучаць філолагаў, раскрываць таямніцы...падрабязней...
17
сне
В БГУ прошел конкурс по туристическому потенциалу Беларуси на английском языке (+фото)
Студенческий конкурс «Academic Startup Competition ‘Travel Guide’» состоялся 12 декабря 2019 года на факультете географии и геоинформатики БГУ по инициативе кафедры английского языка естественных факультетов ФСК. Это событие провели для того, чтобы посодействовать развитию...падрабязней...
16
сне
Нашы юбіляры
01 снежня Доўгань Алена Фёдараўна, прафесар кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права 04 снежня Фурс Аляксандр Мікалаевіч, загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі і астрафізікі 05 снежня Камкоў Васіль Нічыпаравіч, прафесар кафедры аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі...падрабязней...
Візіт дэлегацыі Цэнтра даследаванняў праблем развіцця пры Дзяржаўным савеце КНР на чале з віцэ-прэзідэнтам Чжанам Цзюнько 25 красавіка 2019 г.Візіт дэлегацыі Чжэцзянскаго Шужэн універсітэта (КНР) на чале з рэктарам Сю Чын 23 красавіка 2019 г.Узнагароджанне пераможцаў конкурсаў «Лепшы арганізатар НДР студэнтаў і аспірантаў" і "Лепшая СНДЛ» 22 красавіка 2019 г.Рэспубліканскі суботнік 20 красавіка 2019 г.Прагляд прамой трансляцыі звароту Прэзідэнта РБ А. Лукашэнкі да беларускага народа і Нацыянальнага сходу ў БДУ 19 красавіка 2019 г.Міністру адукацыі РБ Ігару Карпенка прадставілі адукацыйныя праекты БДУ 17 красавіка 2019 г.
БДУ у СМI
Імянная аўдыторыя акадэміка Вячаслава Сцёпіна з’явіцца ў БДУ Команда Белгосуниверситета «Дети Тьюринга» пробилась в Высшую лигу КВНКаманда БДУ «Дзеці Цьюрынга» выйшла ў Вышэйшую лігу КВЗ Команда БГУ вышла в Высшую лигу КВН Минобразования планирует увеличить объем грантовой поддержки докторантов и аспирантовКарпенко: проект «Университет 3.0» призван сформировать у студентов интерес к карьере ученогоМинобразования планирует увеличить объем грантовой поддержки докторантов и аспирантовПрезидент вручил дипломы докторов наук и аттестаты профессоров "Проблема, чему учить и как, остается" - Лукашенко предлагает пересмотреть образовательные программыСформированы цели и задачи белорусской науки на годМагістранты з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў пройдуць навучанне ў БДУМагистранты из ОАЭ пройдут обучение в БелгосуниверситетеНовый участок технопарка БГУ оснастили высокотехнологичным оборудованиемЦырымонія ўводу маркі і канверта з серыі "Усходні каляндар" прайшла ў БДУГашение почтовой марки "Год Крысы" прошло в МинскеВ БГУ открыли инновационный центр для преподавателей и студентов
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.