Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Навiны
13 кастрычніка 2015Архіў...
Юрыдычнаму факультэту БДУ спаўняецца 90 гадоў! Гэтай значнай падзеі прысвечаны цыкл мерапрыемстваў, які стартуе 19 кастрычніка. У гэты дзень у зале Савета БДУ (вул. Бабруйская, 5а) адкрыецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Тэарэтыка-метадалагічныя і канстытуцыйныя асновы ўстойлівага развіцця нацыянальнай прававой сістэмы ва ўмовах глабальных і рэгіянальных працэсаў у кантэксце абароны правоў чалавека і пабудовы прававой дзяржавы". Пачатак у 10.00.
Яркай і, бадай, самай запамінальнай падзеяй стане Урачысты вечар, які адбудзецца 19 кастрычніка ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета (пл. Парыжскай камуны, 1). Пачатак у 18.30. На гэтую ўрачыстасць запрошана каля 200 ганаровых гасцей з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Юбіляраў павіншуюць калегі з Расіі, Украіны, Літвы, Балгарыі, Германіі, Казахстана, Азербайджана, Туркменістана, В'етнама, Галандыі і інш. Свае прывітанні адрасуюць кіраўніцтва БДУ, прадстаўнікі дыпмісій, кіраўнікі міністэрстваў адукацыі, замежных спраў, юстыцыі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нашай краіны, а таксама выканаўчых і судовых органаў.
Адмыслова для юбіляраў адбудзецца вялікі гала-канцэрт вядучых майстроў сцэны. Гледачам прадставяць папулярныя нумары з класічных твораў айчынных і замежных кампазітараў, напісаных для оперы і балета.
Сход працоўнага калектыву адбудзецца ў чацвер, 22 кастрычніка (вул. Ленінградская, 8, аўд. 609). Пачатак у 14.00. Тут ва ўрачыстай атмасферы калегаў павіншуюць кіраўніцтва факультэта, а таксама яго выпускнікі. За шматгадовую і плённую навукова-педагагічную дзейнасць і падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне юрыспрудэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне выкладчыкаў і супрацоўнікаў юрфака БДУ.
Міжнародная навуковая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў "Прававыя праблемы і шляхі іх рашэння ва ўмовах развіцця сучаснага грамадства" пачне сваю працу 23 кастрычніка (вул. Ленінградская, 8, аўд. 609). Адкрыццё ў 10.00. Удзельнікі форуму будуць працаваць у класічным фармаце. На пленарным пасяджэнні і тэматычных секцыях будуць разгледжаныя пытанні, датычныя тэорыі дзяржавы і права, гісторыя дзяржавы і права, канстытуцыйнае адміністрацыйнае і інфармацыйнае, грамадзянскае права і г.д. Выданне зборніка матэрыялаў дадзенай канферэнцыі запланавана на 2016 год.
Святочны канцэрт, падрыхтаваны студэнтамі юрыдычнага факультэта, адбудзецца ўвечар, 23 кастрычніка, на сцэне актавай залы Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8). Пачатак у 18.00. Адзначым, гэтае своеасаблівае свята моладзевага самакіравання пройдзе ў жанры стэм (студэнцкая эстрадная тэатралізаваная мініяцюра). Жартаўлівыя намінацыі і адпаведныя прызы са сцэны будуць "сыпацца" градам, а найлепшых выкладчыкаў і куратараў факультэта ўзнагародзяць памятнымі сувенірамі.
Юбілейная эстафета мерапрыемстваў плыўна "перацячэ" 24 кастрычніка ў студэнцкія аўдыторыі юрфака БДУ. У знаёмых амаль кожнаму юрысту ў нашай краіне сценах пройдуць розныя "паказальныя выступы" будучых юрыстаў: шлюбаразводны працэс, пасяджэнне выязнога суда, рэгістрацыя шлюбу і г.д. Усе гумарыстычныя дыялогі суддзяў, адвакатаў, пракурораў, пацярпелых і сведак падрыхтавалі студэнты. Пачатак тэатралізаваных прадстаўленняў у 10.00.
Даведка.
Юрыдычны факультэт быў заснаваны ў 1925 годзе. Цяпер тут працуюць 24 дактары юрыдычных навук, 140 кандыдатаў навук. На факультэце дзейнічаюць 11 кафедраў, 6 лабараторый, бібліятэка, музей правазнаўства, 2 навучальныя кабінеты, студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя. Вучацца больш за 3 тысячы студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў.
Падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца па трох спецыяльнасцях: правазнаўства (кваліфікацыя "юрыст"); паліталогія (кваліфікацыя "юрыст-палітолаг"); эканамічнае права (кваліфікацыя "юрыст з веданнем эканомікі").
Выпускнікі юрыдычнага факультэта займаюць кіраўнчыя пасады ў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрстве юстыцыі, Генеральнай пракуратуры нашай краіны, узначальваюць Канстытуцыйны і Вярхоўны cуды, Міжнародны арбітражны суд пры Беларускім гандлёва-прамысловай палаце, з'яўляюцца дэпутатамі Нацыянальнага сходу, кіраўнікамі буйных устаноў і арганізацый.
Адзначым, за 90-гадовую гісторыю факультэт падрыхтаваў каля 25 тысяч дыпламаваных юрыстаў.
05 лістапада 2019
У БДУ вынайдзены метад ацэнкі якасці дарожнага пакрыцця
Аўтарамі навацыі выступілі супрацоўнікі Інстытута прыкладных фізічных праблем імя А.Н. Сеўчанкі БДУ
05 лістапада 2019
Студэнты Інстытута бізнесу БДУ будуць вучыцца ў абноўленым корпусе
Мадэрнізаванае будынак адкрылі рэктар БДУ Андрэй Кароль і дырэктар Інстытута бізнесу Пётр Брыгадзін
31 кастрычніка 2019
Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Мезенцев павіншаваў калектыў БДУ
Віншавальны ліст накіраваны ў сувязі з 98-годдзем універсітэта
06
ліс
XVI Міжнародны фэст студэнцкіх і моладзевых тэатраў "Тэатральны куфар, БДУ-2019" адкрые сезон 19 лістападападрабязней...
06
ліс
Факультэт журналістыкі БДУ святкуе 75-годдзе! падрабязней...
06
ліс
Выстава "Выбарчае права: ад вытокаў у будучыню" адкрыецца 12 лістапада ў БДУ падрабязней...
05
ліс
Студэнты Інстытута бізнесу БДУ будуць вучыцца ў абноўленым корпусепадрабязней...
05
ліс
Каманда студэнтаў БДУ стала бронзавым прызёрам на XX Адкрытай Усесібірскай алімпіядзе па праграмаванні імя І. В. Патосінападрабязней...
05
ліс
Студэнты БДУ ганараваны сертыфікатаў сцюардаў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкіпадрабязней...
05
ліс
У БДУ вынайдзены метад ацэнкі якасці дарожнага пакрыццяпадрабязней...
05
ліс
Набор на шасцімесячныя падрыхтоўчыя курсы да ўступных выпрабаванняў адкрыты на факультэце даўніверсітэцкай адукацыі БДУпадрабязней...
22
ліс
ФПКиП БГУ приглашает слушателей на обучающие курсы «Копирайтинг: как при помощи текстов привлечь клиентов»падрабязней...
16
ліс
В Институте бизнеса БГУ объявлен набор слушателей на прохождение обучения по 11 программам повышения квалификациипадрабязней...
15
ліс
Институт бизнеса БГУ объявляет прием документов на программу переподготовки «Рекламный менеджмент» с присвоением квалификации «менеджер рекламы»падрабязней...
11
ліс
Институт бизнеса БГУ приглашает слушателей на программы переподготовки по специальностям «Логистика», «Промышленная экология и рациональное использование природных ресурсов» и «Информационное и правовое обеспечение бизнеса» падрабязней...
08
ліс
Институт бизнеса БГУ объявляет набор на курсы повышения квалификации по программе «Право и экономика интеллектуальной собственности»падрабязней...
05
ліс
Факультет повышения квалификации и переподготовки совместно с Международным научно-образовательным центром медиации, примирения и третейских процедур юридического факультета БГУ приглашают слушателей на курсы по «Медиации»падрабязней...
30
кас
В Институте бизнеса БГУ открыт набор слушателей на выездной семинар в Сочи по программе «МВА»падрабязней...
10
кас
МГЭИ им. А.Д. Сахарова БГУ объявляет набор на курсы повышения квалификации по образовательной программе «Квантово-химическое моделирование биологически активных веществ и лекарственных препаратов»падрабязней...
Газета “Універсітэт”
06
ліс
Ці будзе ІТ-універсітэт у БДУ? Свае меркаванні выказалі выкладчыкі і студэнты
У нашай краіне разгарнулася дыскусія пра тое, якім павінен быць новы ІТ-універсітэт, анансаваны главой дзяржавы. Кіраўніцтва БДУ прапанавала стварыць такую ўстанову на базе факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, паколькі ён дае магчымасць фундаментальнай шматпрофільнай...падрабязней...
05
ліс
Як палепшыць школьную адукацыю? Пры ўдзеле супрацоўнікаў БДУ далі старт унікальнай праграме «Настаўнік для Беларусі»
Праграму запусцілі сёлета з мэтай, каб у кожнага вучня павінна быць магчымасць раскрыць свае здольнасці і таленты, нягледзячы на тое, у якой мясцовасці ён пражывае. Самае галоўнае пра праект перадае газеты "Універсітэт". Як сфарміравалася...падрабязней...
31
кас
Аксана Здрок: “Крэатыўнае навучанне дапаможа падрыхтаваць юрыстаў, якія вырашаюць спрэчкі ў пазасудовым парадку”
Загадчыца кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права юрыдычнага факультэта Аксана ЗДРОК атрымала прэмію імя У. І. Пічэты ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук за цыкл прац, якія абгрунтоўваюць канцэпцыю прававога рэгулявання прымірэнчых працэдур як...падрабязней...
30
кас
Хто найбольш запатрабаваны? Даведаліся студэнты прыкладных спецыяльнасцяў БДУ падчас дня кар’еры
Дзень кар’еры прайшоў 17 кастрычніка на эканамічным факультэце БДУ. Студэнты даведаліся пра наяўнасць вакантных месцаў, перспектывы працаўладкавання і магчымасці стажыровак і практык, наведалі лекцыі і майстар-класы. На мерапрыемстве было прадстаўлена больш за 10 беларускіх...падрабязней...
30
кас
АБ’ЯВЫ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ Аб'яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: канстытуцыйнага права, крымінальнага права, фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці, глебазнаўства і геаінфармацыйных сістэм, інтэлектуальных сістэм, тэлебачання і радыёвяшчання, медыялогіі; ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: міжнароднага...падрабязней...
29
кас
Нашы юбіляры
01 лістапада Усоўская Эліна Аркадзьеўна, загадчыца кафедры культуралогіі, факультэт сацыякультурных камунікацый 01 лістапада Яцэвіч Кацярына Аляксандраўна, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай, факультэт міжнародных адносін 02 лістапада Толсцік Аляксей Леанідавіч,...падрабязней...
25
кас
Дзень маці ў БДУ: добрая штогадовая традыцыя
Кожны год БДУ святкуе Дзень маці: гэта не толькі павага да родных, а яшчэ і шанаванне выкладчыц і супрацоўніц універсітэта. Як прайшла галоўная імпрэза агульнаўніверсітэцкага свята і які сэнс у яго укладаюць арганізатары, даведалася...падрабязней...
21
кас
Жыве фальклор малой радзімы. Размова з прафесарам Ірынай Казаковай
Трыццаць гадоў уваходзіць ва ўніверсітэцкую аўдыторыю доктар філалагічных навук прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры Ірына КАЗАКОВА. Яна ўзначальвае «Саюз жанчын БДУ», з’яўляецца намеснікам старшыні пярвічнай арганізацыі «Белая Русь». Мы пагаварылі з ёй пра значныя...падрабязней...
18
кас
Што было б, калі б не было “КЛУмБы”? Клуб аматараў мастацкага слова справіў юбілейную вечарыну
“Жыве, “КЛУмБа”, жыве!” - такая думка з’яўлялася ў кожнага, хто прыйшоў на вечарыну клуба аматараў мастацкага слова, каб у добрай кампаніі адзначыць пяцігадовы юбілей аб’яднання. У гэты восеньскі вечар у гасціннай зале бібліятэкі факультэта...падрабязней...
16
кас
Прылегчы і памаляваць: што прапануюць зоны рэкрэацыі на хімічным факультэце?
Пакуль універсітэт толькі распрацоўвае праект пра зону адпачынку на кожным факультэце, хімічны факультэт ужо паклапаціўся пра сваіх студэнтаў. Пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Жанны Цабкала, намесніка дэкана па вучэбнай і выхаваўчай рабоце, некалькі такіх месцаў...падрабязней...
Візіт дэлегацыі Цэнтра даследаванняў праблем развіцця пры Дзяржаўным савеце КНР на чале з віцэ-прэзідэнтам Чжанам Цзюнько 25 красавіка 2019 г.Візіт дэлегацыі Чжэцзянскаго Шужэн універсітэта (КНР) на чале з рэктарам Сю Чын 23 красавіка 2019 г.Узнагароджанне пераможцаў конкурсаў «Лепшы арганізатар НДР студэнтаў і аспірантаў" і "Лепшая СНДЛ» 22 красавіка 2019 г.Рэспубліканскі суботнік 20 красавіка 2019 г.Прагляд прамой трансляцыі звароту Прэзідэнта РБ А. Лукашэнкі да беларускага народа і Нацыянальнага сходу ў БДУ 19 красавіка 2019 г.Міністру адукацыі РБ Ігару Карпенка прадставілі адукацыйныя праекты БДУ 17 красавіка 2019 г.
БДУ у СМI
Спектакли из Индонезии и Непала покажут на фестивале «Тэатральны Куфар»: что ещё необычного будет?SMM-специалисты: никаких рамок в Instagram, меньше эмодзи, больше отдачиНа факультете журналистики БГУ наградили лучших преподавателей и студентовАгитплакаты, бюллетени и депутатские мандаты XX века и современности собраны на выставке в БГУВ БГУ отмечают эффективность профориентационной акции для старшеклассников «Студент на неделю»На фестивале «Тэатральны куфар» покажут спектакли из 9 странXVI Международный театральный фестиваль "Тэатральны куфар, БДУ-2019" начнется 19 ноября У "Тэатральным куфары БДУ—2019" возьмуць удзел калектывы з 9 краінВыстава "Выбарчае права: ад вытокаў у будучыню" адкрыецца 12 лістапада ў БДУФакультэт журналістыкі БДУ святкуе сваё 75-годдзеВ БГУ изобрели метод бесконтактной оценки качества дорожного покрытияУ БДУ адкрыўся абноўлены навучальны корпус Інстытута бізнесуУ БДУ вынайдзены метад ацэнкі якасці дарожнага пакрыццяСтаршеклассники на неделю смогли стать студентами БГУМаладзёжны адукацыйны форум “Mass media weekend” упершыню пройдзе ў БДУФакультету журналистики 75 лет
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.