Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Навiны
23 студзеня 2014Архіў...
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прызначыў стыпендыі на 2014 год 13 таленавітым маладым навукоўцам БДУ. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы падпісаў 21 студзеня. Стыпендыятамі сталі перспектыўныя даследчыкі, якія дамагліся істотных навуковых і практычных вынікаў. Гэта: дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі ФПМІ Максім Васькоўскі. Ён удастоены стыпендыі за ўклад у развіццё тэорыі стахастычных дыферэнцыяльных ураўненняў. Атрыманыя вынікі апублікаваныя ў айчынных і замежных навуковых выданнях, іх практычная значнасць пацверджаная актам аб укараненні ў навучальны працэс БДУ.
На дзяржаўным узроўні была ацэненая навуковая дзейнасць загадчыка кафедры клеткавай біялогіі і біяінжынерыі раслін біялагічнага факультэта доктара біялагічных навук Вадзіма Дзямідчыка. Атрыманыя вынікі ў вывучэнні фундаментальных асноў функцыянавання і фізіялагічнай ролі іённых каналаў вышэйшых раслін у працэсах росту, развіцця, першасных стрэсавых рэакцыях, мінеральным харчаванні і клеткавай сігналізацыі былі апублікаваныя ў айчынных і замежных навуковых выданнях. Практычная значнасць даследаванняў пацверджаная 3 даведкамі аб выкарыстанні ў дзейнасці Аўстралійскага цэнтра функцыянальнай геномікі раслін.
Стыпендыятам стаў малодшы навуковы супрацоўнік «Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра маніторынгу азонасферы» БДУ Віктар Іваноў за распрацоўку спектральнага метаду аднаўлення інтэгральнага ўтрымання двухвокісу азоту ў памежным пласце атмасферы па рассеяным у зеніце сонечным выпраменьванні. Практычная значнасць пацверджаная актам аб укараненні вынікаў на Мінскай азонаметрычнай станцыі № 345.
Сярод узнагароджаных дацэнт кафедры вэб-тэхналогій і камп'ютарнага мадэлявання механіка-матэматычнага факультэта Кірыла Кузьмін за распрацоўку матэматычнага апарата і метадалогіі ідэнтыфікацыі некарэктных вектарных мадэляў дыскрэтнай аптымізацыі, распрацоўку і развіццё канструктыўнага падыходу да колькаснага даследавання ўстойлівасці шматкрытэрыяльных дыскрэтных аптымізацыйных задач. Вынікі даследаванняў ужо ўкаранёныя ў навучальны працэс БДУ.
За абгрунтаванне мадэляў фарміравання канататыўнага значэння тапоніма, выяўленне асноўных працэсаў развіцця тапанімічнай семантыкі і тэкстаўтваральных магчымасцяў французскіх тапонімаў стыпендыі ўдастоеная дацэнт кафедры раманскіх моў філалагічнага факультэта Таццяна Кажарына. Практычная значнасць вынікаў пацверджаная 6 актамі аб укараненні ў навучальны працэс устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Стыпендыяй узнагароджаны дацэнт кафедры глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сістэм геаграфічнага факультэта Дзмітрый Курловіч за распрацоўку методыкі структурна-геамарфалагічнага ГІС-аналізу, выяўленне заканамернасцяў прасторавай дыферэнцыяцыі і дынамікі морфаструктур Беларускага Паазер'я. Практычная значнасць вынікаў пацверджаная 8 актамі аб укараненні ў дзейнасць арганізацый Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
У спісе ўзнагароджаных таксама дацэнт кафедры грамадзянскага права юрыдычнага факультэта Дар'я Ландо за распрацоўку прапаноў па ўдасканаленні сістэмы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю ва ўмовах гарманізацыі заканадаўства дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Еўрапейскага саюза і падрыхтоўкі прававой базы для ўступу Рэспублікі Беларусь у Сусветную гандлёвую арганізацыю. Практычная значнасць пацверджаная 6 актамі аб укараненні ў навучальны працэс БДУ і Хмяльніцкага ўніверсітэта кіравання і права (Украіна), 5 даведкамі аб выкарыстанні вынікаў даследаванняў.
Стыпендыятам стаў дацэнт кафедры неарганічнай хіміі хімічнага факультэта Віталь Матуліс за ўсталяванне механізму адсорбцыі ў працэсе фрагментацыі аксідаў азоту ў выхлапных газах аўтамабіляў, які дазваляе сінтэзаваць метал-аксідныя каталізатары, істотна знізіць утрыманне аксідаў азоту ў выхлапных газах; атрыманыя вынікі апублікаваныя ў айчынных і замежных навуковых выданнях, прызнаныя навуковай грамадскасцю ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.
Дацэнт кафедры тэорыі функцый механіка-матэматычнага факультэта Міхаіл Прахаровіч за доказ тэарэмы Лузіна для класаў Собалева з адвольным паказчыкам гладкасці на прасторах шматмернага p-адычнага аргументу таксама ўдастоены стыпендыі на 2014 год.
Сярод узнагароджаных дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта Вадзім Самарын за распрацоўку прапаноў па ўдасканаленні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў кантэксце процідзеяння злачыннасці на нацыянальным і наднацыянальным узроўнях. Практычная значнасць даследаванняў пацверджаная 3 актамі аб укараненні ў навучальны працэс устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, даведкай аб выкарыстанні ў дзейнасці сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Стыпендыі ўдастоеная дацэнт кафедры неарганічнай хіміі хімічнага факультэта Таццяна Свірыдава за распрацоўку канцэпцыі сольватэрмічнага сінтэзу нана- і мікрачасцін індывідуальных і змяшаных аксідаў пераходных металаў слоістай будовы з кіраванай дысперснасцю і габітусам, што дазволіла прапанаваць новыя самазмазвальныя матэрыялы, фотаакумулюючыя біяцыдныя пакрыцці для памяшканняў медыцынскага прызначэння, новыя метады атрымання спектральна-селектыўных паверхняў сонечных калектараў, ахоўных пакрыццяў на сталі, якія забяспечваюць павышэнне іх зносастойкасці да 7 разоў.
Узнагароджаны стыпендыяй старшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем Дзмітрый Шыман за распрацоўку новых метадаў сінтэзу полістыролу і амфіфільных блок-супалімераў стыролу з малеінавым ангідрыдам з кантраляванымі малекулярна-масавымі характарыстыкамі, якія дазваляюць ствараць новыя палімерныя матэрыялы з зададзенымі ўласцівасцямі; атрыманыя вынікі апублікаваныя ў айчынных і замежных навуковых выданнях, іх практычная значнасць пацверджаная 2 патэнтамі, 2 тэхналагічнымі рэгламентамі на атрыманне высокаэфектыўных умацавальных дадаткаў, тэхнічнымі ўмовамі, актам аб укараненні ў навучальны працэс БДУ.
Стыпендыятам стаў таксама вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута ядзерных праблем Міхаіл Шуба за цыкл прац, накіраваных на развіццё тэорыі ўзаемадзеяння аптычнага і электрамагнітнага выпраменьвання з рознымі мадыфікацыямі вугляродных нанатрубак, тэарэтычнае мадэляванне і тлумачэнне эксперыментальна зарэгістраваных аптычных уласцівасцяў тонкіх плёнак, кампазітных матэрыялаў і суспензіі на аснове вугляродных нанатрубак; атрыманыя вынікі апублікаваныя ў айчынных і замежных навуковых выданнях, прызнаныя навуковай грамадскасцю ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.
Усяго штомесячныя стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у памеры 3 млн рублёў прызначаныя 90 таленавітым маладым навукоўцам, у тым ліку 10 дактарам навук ва ўзросце да 45 гадоў, 47 кандыдатам навук ва ўзросце да 35 гадоў, 33 маладым навукоўцам без ступені ва ўзросце да 30 гадоў.
26 снежня 2019
Пытанні падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі разгледзелі на Савеце БДУ
Пасяджэнне адбылося 26 снежня
26 снежня 2019
У БДУ аб'яўлены пераможцы конкурсу "Студэнт года - 2019»
Усяго ў гэтым годзе ў спаборніцтве прынялі ўдзел 49 навучэнцаў
12 снежня 2019
Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісана паміж БДУ і Талінскім універсітэтам
Дакумент замацаваны подпісамі рэктараў дзвюх ВНУ Андрэя Караля і Ційта Ланда
16
сту
Загадчык кафедры гісторыі новага і найноўшага часу гістарычнага факультэта БДУ Уладзімір Кошалеў стаў лаўрэатам XVI Міжнароднага конкурсу дзяржаў-удзельніц СНД "Мастацтва кнігі"падрабязней...
16
сту
У БДУ адбылося ўшаноўванне пераможцаў універсітэцкіх студэнцкіх конкурсаў 2019 годападрабязней...
16
сту
Унікальная адукацыйная праграма Master Цэнтра кароткатэрміновай стратэгічнай тэрапіі ўпершыню стартуе ў БДУпадрабязней...
14
сту
Спецыяльны прыз для выкладчыкаў БДУ заснаваны Саюзам жанчын ВНУпадрабязней...
13
сту
Першым прарэктарам БДУ прызначаны доктар педагагічных навук Дзмітрый Мядзведзеўпадрабязней...
10
сту
Дзяржаўных узнагарод ганараваны супрацоўнікі БДУпадрабязней...
10
сту
Больш за 30 супрацоўнікаў ВНУ сталі членамі арганізацыі БДУ "Белая Русь"падрабязней...
09
сту
Грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2020 год у галіне навукі і адукацыі вылучаны дацэнту кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ Сяргею Басяковупадрабязней...
14
лют
Институт бизнеса БГУ приглашает слушателей на программы переподготовки по ряду специальностейпадрабязней...
14
лют
Институт бизнеса БГУ приглашает слушателей на курсы повышения квалификации по ряду специальностейпадрабязней...
17
сту
Институт бизнеса БГУ приглашает слушателей на программы переподготовки по ряду специальностейпадрабязней...
16
сне
Институт бизнеса БГУ приглашает слушателей на программы переподготовки по ряду специальностейпадрабязней...
22
ліс
ФПКиП БГУ приглашает слушателей на обучающие курсы «Копирайтинг: как при помощи текстов привлечь клиентов»падрабязней...
16
ліс
В Институте бизнеса БГУ объявлен набор слушателей на прохождение обучения по 11 программам повышения квалификациипадрабязней...
15
ліс
Институт бизнеса БГУ объявляет прием документов на программу переподготовки «Рекламный менеджмент» с присвоением квалификации «менеджер рекламы»падрабязней...
11
ліс
Институт бизнеса БГУ приглашает слушателей на программы переподготовки по специальностям «Логистика», «Промышленная экология и рациональное использование природных ресурсов» и «Информационное и правовое обеспечение бизнеса» падрабязней...
Газета “Універсітэт”
15
сту
Основные страхи перед сдачей экзаменов. Как их преодолеть?
В январе, после новогодних праздников, для студентов начинается самая горячая пора — экзаменационной сессии. В этот период им приходится задействовать все физические и умственные ресурсы, а также справляться с психологическими трудностями. Рассказываем, как подойти...падрабязней...
09
сту
У БДУ паступіла рэкордная колькасць замежных студэнтаў (+інфаграфіка)
Прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Канстанцін КАЗАДАЕЎ распавёў пра вынікі самай паспяховай прыёмнай кампаніі замежных студэнтаў, пра прывабнасць дыплома БДУ, а таксама пра новыя адукацыйныя магчымасці. – Замежных студэнтаў у БДУ значна...падрабязней...
31
сне
Аб’явы
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: мікрабіялогіі, дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі; сістэмнага аналізу і камп’ютарнага мадэлявання; лічбавай эканомікі; камп’ютарнага мадэлявання; англійскага мовазнаўства; гісторыі новага і найноўшага часу; гісторыі паўднёвых і...падрабязней...
28
сне
БДУ ў СМІ
Пра выставу навуковых прац «20-годдзе Саюзнай дзяржавы» ў БДУ – БелТА, sb.by, souzveche.ru, dompressy.by, mil.by (05.12), soyuz.by (06.12), mininform.gov.by (10.12), rg.ru (11.12). РІКК БДУ першы ў свеце ганараваны права правядзення Міжнароднага кваліфікацыйнага экзамену для...падрабязней...
24
сне
Карьерный форум БГУ: работа для студентов или студенты для работы?
Ежегодный Карьерный форум БГУ прошел 5 декабря в функциональном пространстве IMAGURU. В нем приняли участие 16 компаний и более 300 студентов. Быстрые собеседования, знакомство с компаниями, полезные лекции — газета «Университет» узнала, что ожидало студентов....падрабязней...
20
сне
Студэнты ФПМІ БДУ прэзентавалі тэхналогію «разумнага» парніка
В проектную команду вошли второкурсники Алексей Андреев, Илья Веретило, Денис Соболевский и первокурсник Алексей Кармазин. Разработанная система автономно осуществляет полив и проветривание теплиц на основе показаний датчиков освещения, влажности и температуры воздуха и почвы....падрабязней...
19
сне
Філфак жыве пад дэвізам: роднае варта берагчы! Размова з дэканам Іванам Роўда
Філалагічнаму факультэту, на якім студэнты адкрываюць для сябе глыбіню і шматграннасць мастацкага слова, – 80 гадоў! Пра яго мінулае  і сучаснасць распавёў дэкан прафесар Іван РОЎДА. Даведаліся, якія тэхналогіі дапамагаюць навучаць філолагаў, раскрываць таямніцы...падрабязней...
17
сне
В БГУ прошел конкурс по туристическому потенциалу Беларуси на английском языке (+фото)
Студенческий конкурс «Academic Startup Competition ‘Travel Guide’» состоялся 12 декабря 2019 года на факультете географии и геоинформатики БГУ по инициативе кафедры английского языка естественных факультетов ФСК. Это событие провели для того, чтобы посодействовать развитию...падрабязней...
16
сне
Нашы юбіляры
01 снежня Доўгань Алена Фёдараўна, прафесар кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права 04 снежня Фурс Аляксандр Мікалаевіч, загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі і астрафізікі 05 снежня Камкоў Васіль Нічыпаравіч, прафесар кафедры аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі...падрабязней...
13
сне
Вольга Чупрыс: «Універсітэт задае жыццёвы тонус»
Вольга Чупрыс – першая жанчына ў гісторыі БДУ на пасадзе прарэктара. Гэта паслужыла падставай для інтэрв’ю, якое мы ўзялі ў Вольгі Іванаўны для нашай газеты ў пачатку снежня. Пакуль нумар рыхтаваўся да друку, стала...падрабязней...
Візіт дэлегацыі Цэнтра даследаванняў праблем развіцця пры Дзяржаўным савеце КНР на чале з віцэ-прэзідэнтам Чжанам Цзюнько 25 красавіка 2019 г.Візіт дэлегацыі Чжэцзянскаго Шужэн універсітэта (КНР) на чале з рэктарам Сю Чын 23 красавіка 2019 г.Узнагароджанне пераможцаў конкурсаў «Лепшы арганізатар НДР студэнтаў і аспірантаў" і "Лепшая СНДЛ» 22 красавіка 2019 г.Рэспубліканскі суботнік 20 красавіка 2019 г.Прагляд прамой трансляцыі звароту Прэзідэнта РБ А. Лукашэнкі да беларускага народа і Нацыянальнага сходу ў БДУ 19 красавіка 2019 г.Міністру адукацыі РБ Ігару Карпенка прадставілі адукацыйныя праекты БДУ 17 красавіка 2019 г.
БДУ у СМI
В БГУ состоится мероприятие к 25-летию действия резолюции о нейтралитете ТуркменистанаВыкладчык БДУ стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі”Як правільна скласці рэзюмэ?Студэнты ФПМІ БДУ распрацавалі тэхналогію "разумнага" парнікаТехнологию умного парника разработали студенты БГУДля продвинутых дачников. Технологию умного парника разработали студенты БГУБелорусы придумали "умный парник" Студенты БГУ разработали технологию умного парника В БГУ разработали технологию «умного» парника На журфаку БДУ ўпершыню прайшоў Тыдзень культурыКаждый третий китайский студент в Беларуси обучается в БГУШкола юнага філолага БДУ пашырае свае напрамкі«Школа юного филолога» стартует в БГУ 3 январяШкола юного филолога БГУ 3 января открывает новый образовательный сезонСовременное состояние и перспективы развития высшего образования в БеларусиКасперович: экономика определяет структуру подготовки кадров и их количество
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.