Прэс-канферэнцыя рэктара БДУ Сяргея Абламейка для прадстаўнікоў рэспубліканскіх СМІ, прысвечаная пачатку прыёмнай кампаніі ў БДУ, адбудзецца 22 сакавіка, у 10.00, у будынку рэктарата (вул. Бабруйская, 5 а).
У прэс-канферэнцыі прымуць удзел таксама намеснік старшыні прыёмнай камісіі начальнік Галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы Людміла Хухлындзіна і адказны сакратар прыёмнай камісіі Вячаслаў Малафееў.
Пра свой удзел у прэс-канферэнцыі паведаміце па тэл. 209-53-43, 209-54-10 або па адрасах: press-office@bsu.by; press-office.bsu@mail.ru.
Пачаткам прыёмнай кампаніі–2012 у БДУ стане Фестываль факультэтаў. Ён разгорнецца 24 сакавіка з 10.00 да 16.00 у галоўным корпусе ВНУ (пр. Незалежнасці, 4).
Гэта стане грандыёзным Днём адчыненых дзвярэй для абітурыентаў БДУ! Урачыстае адкрыццё з удзелам рэктара акадэміка Сяргея Абламейкі запланавана на 12.00.
Фестываль ахопіць усе паверхі галоўнага корпуса. Тут размесцяцца не толькі факультэты і навучальныя інстытуты, але і выстава апошніх навуковых дасягненняў БДУ, экспазіцыя кніг, найноўшых выданняў і перыёдыкі з фондаў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.
Старшакласнікі змогуць атрымаць вычарпальную інфармацыю пра новыя спецыяльнасці, спецыялізацыі і напрамкі навучання, пазнаёміцца са сваімі будучымі выкладчыкамі і кіраўніцтвам ВНУ. Акрамя таго, будуць арганізаваны сустрэчы з аўтарамі заданняў, якія выкарыстоўваюцца пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання. Можна будзе і праверыць свае здольнасці па адмыслова распрацаваных тэстах.
Госці фестывалю стануць удзельнікамі займальных конкурсаў і віктарын з атрыманнем памятных прызоў і падарункаў. Пазнаёмяцца будучыя студэнты БДУ і з тым, якая цікавая, багатая на культурныя і спартыўныя падзеі жыццё чакае іх ва ўніверсітэце.
Для ўсіх ахвотных будуць арганізаваны бясплатныя экскурсіі ў музеі БДУ і па знакамітым універсітэцкім дворыку.