Членам студэнцкага штаба IX чэмпіянату свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ 2020 года стаў чацвёртакурснік філалагічнага факультэта БДУ Іван Міцкевіч. Права прадстаўляць вядучую беларускую ВНУ ён ганараваны за заслугі ў веславанні на байдарках і каноэ і актыўны ўдзел у добраахвотніцкай дзейнасці.
Таксама ў склад штаба ўвайшлі прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Старшынёй штаба прызначаны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, чэмпіён XXIX летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года, старшыня БАСС Аляксандр Багдановіч. Асноўнай задачай штаба з'яўляецца каардынацыя дзейнасці валанцёраў падчас міжнародных змаганняў.
IX чэмпіянату свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ пройдзе ў перыяд з 21 па 23 жніўня 2020 года ў г. Заслаўль (Беларусь) на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту. Плануецца ўдзел больш чым 35 краін і больш чым 300 валанцёраў.
Арганізатарамі змагання выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту.
Акрамя таго, напярэдадні дадзенай падзеі абвешчаны Рэспубліканскі конкурс на распрацоўку талісмана "IX чэмпіянату свету сярод студэнтаў на байдарцы і каноэ 2020 года". Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотнікі. З умовамі конкурсу можна азнаёміцца тут.