Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Навiны
18 лістапада 2019Архіў...
Філалагічны факультэт БДУ святкуе 80-годдзе! Усе знакавыя падзеі факультэта на працягу бягучага года праходзяць пад эгідай юбілею.
Галоўным мерапрыемствам па традыцыі стане пашыранае пасяджэнне савета факультэта. Яно адбудзецца 22 лістапада (вул. К. Маркса, 31, аўд. 304). Пачатак у 14.30. Да ўдзелу запрошаны кіраўніцтва ВНУ, выкладчыкі, вядомыя выпускнікі, ветэраны і студэнты факультэта. Узнагароды БДУ супрацоўнікам урачыста ўручыць рэктар універсітэта Андрэй Кароль. Пра гісторыю факультэта і яго сучаснасць распавядзе дэкан Іван Роўда.
Да юбілею роднай альма-матар далучацца і студэнты. Яны падрыхтавалі тэатралізаваны капуснік "Шлях даўжынёю ў 80 гадоў", які пройдзе 25 лістапада (вул. К. Маркса, 31, актавая зала). Пачатак у 18.00. На адной сцэне выступяць студэнты, выпускнікі і выкладчыкі навучальнага падраздзялення. Тэмай канцэрта абрана вандраванне па краінах, нацыянальныя мовы якіх вывучаюць на філалагічным факультэце. Будуць прадстаўлены вакальныя і танцавальныя нумары, гумарыстычныя мініяцюры, якія распавядаюць пра свет філолага. Уваход на мерапрыемства ажыццяўляецца па запрашальных білетах.
На працягу юбілейнага тыдня ў холе перад актавай залай размесціцца ўстаноўка пра гісторыю факультэта "Кубы часу". На палотнах будуць намаляваны партрэты народных паэтаў і пісьменнікаў Беларусі, якія ў розны час з'яўляліся студэнтамі, супрацоўнікамі ці былі ганараваны звання "Ганаровы прафесар БДУ". Дарэчы, у свой час на філалагічным факультэце вучыліся і працавалі восем з 17 народных паэтаў і пісьменнікаў Беларусі: Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Іван Мележ, Іван Навуменко, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін, Іван Чыгрынаў. Пры стварэнні экспазіцыі выкарыстоўваліся архіўныя фотаматэрыялы.
Працягне гістарычную тэму фотавыстава "Філфак - гэта я". На здымках паўстануць знакамітыя крытыкі, гісторыкі і тэарэтыкі літаратуры, лінгвісты, перакладчыкі і інш.
Урачысты прыём з нагоды юбілею факультэта пройдзе 27 лістапада. Сярод гасцей святочнага вечара кіраўнікі дыпламатычных місій, кіраўнікі ведамстваў, арганізацый і ВНУ-партнёраў.
Фінальнай падзеяй юбілейнай праграмы стане сустрэча ветэранаў філалагічнага факультэта, якія зрабілі значны ўнёсак у станаўленне падраздзялення. Мерапрыемства пройдзе ў снежні.
Усе ахвотнікі ў святочныя дні змогуць набыць футболкі, нататнікі, сумкі-шоперы і іншыя прадметы з сімволікай факультэта. Даведка.
Філалагічны факультэт
БДУ створаны ў 1939 годзе. Першым дэканам стаў навуковец-лінгвіст прафесар Цімафей Пятровіч Ломцеў. Аднак падрыхтоўка філолагаў у БДУ вядзецца з дня засанавання БДУ - з 1921 года. Да 1931 года спецыялістаў па мове і літаратуры рыхтавалі на этнолага-лінгвістычным аддзяленні (пазней пераназвана ў літаратурна-лінгвістычнае) педагагічнага факультэта.
Сёння ў структуру факультэта ўваходзіць 14 кафедраў, 12 спецыялізаваных кабінетаў, цэнтр інфармацыйных тэхналогій, 25 мультымедыйных аўдыторый, 6 камп'ютарных класаў і 3 лінгафонныя кабінеты. Навучанне праходзяць больш за 1500 студэнтаў, у ліку якіх каля 500 замежнікаў. Навучальны працэс забяспечваюць каля 300 супрацоўнікаў, сярод якіх 24 дактары і 102 кандыдаты навук. Падрыхтоўка студэнтаў па шэрагу спецыяльнасцяў ("класічная філалогія", "славянская філалогія", "усходняя філалогія") вядзецца толькі на філалагічным факультэце БДУ.
На факультэце дзейнічаюць навуковыя школы прафесараў Алега Антонавіча Лойкі, Вячаслава Пятровіча Рагойшы, Ларысы Аляксандраўны Мурынай, Таццяны Іванаўны Шамякінай, Паўла Паўлавіча Шубы, Адама Яўгенавіча Супруна, Льва Міхайлавіча Шакуна.
Філалагічны факультэт ажыццяўляе таксама актыўнае міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках дамоў больш чым з 20 замежнымі ўніверсітэтамі.
02 снежня 2019
Выяўлены новыя віды пахавальнага абраду другой паловы Х - першай паловы XI стагоддзя раннесярэднявечнага насельніцтва Паўночнай Беларусі
Даследаванні праведзены супрацоўнікамі МДЭІ ім. А.Д. Сахарава Мікалаем Плавінскім і Марыяй Сцяпанавай
26 лістапада 2019
Каманда факультэта радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій заваявала кубак рэктара БДУ ў конкурсе «Капуснік - 2019»
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 250 першакурснікаў 16 навучальных падраздзяленняў ВНУ
25 лістапада 2019
Студэнцкія ініцыятывы прымаюцца на конкурс «Лепшы маладзёжны праект БДУ»
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ВНУ ва ўзросце да 31 года
05
сне
Дэлегацыя Універсітэта Беластока (Польшча) наведала БДУпадрабязней...
05
сне
Выстава навуковых прац "20-годдзе Саюзнай дзяржавы" адкрылася ў БДУпадрабязней...
05
сне
Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ першы ў свеце ганараваны права правядзення Міжнароднага кваліфікацыйнага экзамену для вусных і пісьмовых перакладчыкаў CATTIпадрабязней...
04
сне
Пытанні адукацыйнай, навуковай і міжнароднай дзейнасці разгледзеў Савет БДУпадрабязней...
04
сне
Зборная БДУ атрымала перамогу ў Рэспубліканскай універсіядзе–2019 па настольным тэнісепадрабязней...
04
сне
Дыплома II ступені ганараваны студэнты БДУ ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі на Міжнароднай экалагічнай алімпіядзе ВНУ краін СНДпадрабязней...
04
сне
Упершыню дэлегацыя з Гуансіскага навукова-тэхнічнага педагагічнага ўніверсітэта (КНР) наведала БДУпадрабязней...
04
сне
Студэнты БДУ распрацавалі "інтэлектуальнае" ўпрыгожванне, прызначанае для маніторынгу навакольнага асяроддзяпадрабязней...
16
сне
Институт бизнеса БГУ приглашает слушателей на программы переподготовки по ряду специальностейпадрабязней...
22
ліс
ФПКиП БГУ приглашает слушателей на обучающие курсы «Копирайтинг: как при помощи текстов привлечь клиентов»падрабязней...
16
ліс
В Институте бизнеса БГУ объявлен набор слушателей на прохождение обучения по 11 программам повышения квалификациипадрабязней...
15
ліс
Институт бизнеса БГУ объявляет прием документов на программу переподготовки «Рекламный менеджмент» с присвоением квалификации «менеджер рекламы»падрабязней...
11
ліс
Институт бизнеса БГУ приглашает слушателей на программы переподготовки по специальностям «Логистика», «Промышленная экология и рациональное использование природных ресурсов» и «Информационное и правовое обеспечение бизнеса» падрабязней...
08
ліс
Институт бизнеса БГУ объявляет набор на курсы повышения квалификации по программе «Право и экономика интеллектуальной собственности»падрабязней...
05
ліс
Факультет повышения квалификации и переподготовки совместно с Международным научно-образовательным центром медиации, примирения и третейских процедур юридического факультета БГУ приглашают слушателей на курсы по «Медиации»падрабязней...
30
кас
В Институте бизнеса БГУ открыт набор слушателей на выездной семинар в Сочи по программе «МВА»падрабязней...
Газета “Універсітэт”
05
сне
Уладзімір Сувораў абраны старшынёй Першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў
У БДУ адбылася 36 справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ. У ёй прынялі ўдзел больш за 320 дэлегатаў. Былі агучаны даклады пра працу прафсаюзнага камітэта і рэвізійнай камісіі ППА работнікаў за перыяд з...падрабязней...
04
сне
«Зёрна в камне». Молодой поэт Александр Паршенков презентовал новый литературный сборник
21 ноября в читальном зале юридического факультета состоялась встреча с молодым поэтом, студентом исторического факультета БГУ Александром ПАРШЕНКОВЫМ. Здесь собрались его друзья, преподаватели, студенты, сотрудники библиотеки и, конечно же, члены клуба любителей художественного слова...падрабязней...
02
сне
Паказваць сябе і свае пачуцці. У БДУ прайшоў міжуніверсітэцкі паэтычны форум
Творчыя людзі, акіян паэзіі, а таксама неверагодныя эмоцыі – гэта Міжуніверсітэцкі паэтычны форум, які прайшоў на факультэце журналістыкі БДУ ў чацвёрты раз. 26-28 лістапада форум сабраў самых крэатыўных і таленавітых студэнтаў вышэйшых і сярэдніх...падрабязней...
28
ліс
Адказваем на 8 важных пытанняў пра зніжкі на навучанне
У 2019/2020 навуч. годзе ў БДУ 411 студэнтаў атрымалі зніжку на аплату навучання. Сярод іх 1 студэнт завочнай формы навучання і 5 замежных грамадзян. На пытанні пра тое, як атрымаць такое паніжэнне аплаты, нам...падрабязней...
22
ліс
Выбарчае права: ад вытокаў у будучыню. Выстава да выбараў
У БДУ адбылася выстава, прысвечаная галоўнай палітычнай падзеі года – выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, якія прайшлі 17 лістапада. У бібліятэчнай зале юрыдычнага факультэта дэманстравалася больш за 200 унікальных экспанатаў, прадстаўленых...падрабязней...
22
ліс
Начальнік аддзела УМС Аляксандр Рытаў распавёў пра трэнды ў навучанні бізнесменаў
БДУ прыняў удзел у міжнародным праекце «Інтэграцыя беларускай бізнес­адукацыі ў рэгіёне Балтыйскага мора, у межах якога даследавалі прафесійную дзейнасць выпускнікоў, а таксама выявілі, што і як неабходна палепшыць у падрыхтоўцы такіх спецыялістаў. Мэтай міжнароднага...падрабязней...
20
ліс
“Тэатральны куфар, БДУ–2019”: 12 яркіх спектакляў, больш за 150 артыстаў з 9 краін
Урачыстае адкрыццё XVI Міжнароднага фэсту студэнцкіх і моладзевых тэатраў адбылося 19 лістапада. Дэвіз фэсту ў гэты раз – “Парушаем раўнавагу”. Сёлета арганізатары вырашылі адысці ад традыцыйных тэатральных жанраў і падрыхтавалі для гледачоў унікальныя пластычныя...падрабязней...
18
ліс
Корпус Інстытута бізнеса на вул. Маскоўская адкрыўся пасля рамонту (+відэа)
У абноўленай атмасферы працаваць і вучыцца будзе камфортна, упэўнены навасельцы Інстытута бізнесу БДУ. Завяршылася мадэрнізацыя будынка плошчай 3 660 квадратных метраў па вуліцы Маскоўская, 15а. Пра тое, якія пераўтварэнні адбыліся, даведалася газета “Універсітэт”. Перад...падрабязней...
16
ліс
Ровшен Атаев: «Учиться на одни десятки реально!»
Безупречный отличник Ровшен Атаев – магистрант механико-математического факультета приехал учиться в БГУ из столицы Туркменистана. Все сессии студент сдал на десятки, в этом году он закончил обучение и поступил в магистратуру. С газетой «Университет» парень...падрабязней...
15
ліс
Студэнты і супрацоўнікі БДУ паставілі спектакль «Белы анёл Масквы»
Выступленне сарвана! Рэжысёр-пастаноўшчык у выкананні Ірыны ІВАШКА кідаецца, хапаючыся то за тэлефон, то за галаву. Спакойна, так задумана «КЛУмБай»: пачатак пастаноўкі па аднайменнай п’есе Рымы Кашурнікавай чапляе. Актывісты аб’яднання разам з супрацоўнікамі ўніверсітэта паказалі на выставе...падрабязней...
Візіт дэлегацыі Цэнтра даследаванняў праблем развіцця пры Дзяржаўным савеце КНР на чале з віцэ-прэзідэнтам Чжанам Цзюнько 25 красавіка 2019 г.Візіт дэлегацыі Чжэцзянскаго Шужэн універсітэта (КНР) на чале з рэктарам Сю Чын 23 красавіка 2019 г.Узнагароджанне пераможцаў конкурсаў «Лепшы арганізатар НДР студэнтаў і аспірантаў" і "Лепшая СНДЛ» 22 красавіка 2019 г.Рэспубліканскі суботнік 20 красавіка 2019 г.Прагляд прамой трансляцыі звароту Прэзідэнта РБ А. Лукашэнкі да беларускага народа і Нацыянальнага сходу ў БДУ 19 красавіка 2019 г.Міністру адукацыі РБ Ігару Карпенка прадставілі адукацыйныя праекты БДУ 17 красавіка 2019 г.
БДУ у СМI
Биографию Игоря Сергеенко и Ольги Чуприс изучили наши обозревателиОт преподавателя до проректора БГУ. Кем работала Ольга Чуприс до назначения замглавы Администрации ПрезидентаВыставка научных работ к 20-летию Союзного государства открылась в БГУРапота: Союзное государство воплощает искреннее желание россиян и белорусов строить общий домПодразделение БГУ первым в мире удостоено права проведения международного экзамена для переводчиков CATTI«Каратэ — гэта шлях даўжынёй у жыццё»Студэнты ФМА БДУ атрымалі званне «Міжнародны гросмайстар» па шашкахЯк псіхалагічная служба БДУ дапамагае студэнтамАналогов в стране и мире нет: наши ученые изобрели инновационный метод оценки качества дорожного покрытияВ БГУ разработаны «интеллектуальные» украшения, следящие за окружающей средойБГУ и Фошаньский университет Китая откроют совместную аспирантуруКаманды трох ВНУ выйшлі ў фінал чэмпіянату свету па праграмаванніНовыя віды пахавальнага абраду выяўлены навукоўцамі БДУСтуденты БГУ вышли в финал Чемпионата мира по программированию среди студентовНовые виды погребальных обрядов установлены учеными БГУКультурно-образовательный центр Беларуси создан в Китае
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.