Святочны канцэрт, прысвечаны 98-годдзю БДУ, прайшоў ва ўніверсітэце. Музычны падарунак супрацоўнікам і гасцям ВНУ падрыхтавала арт-група "Беларусы".
Адкрыў імпрэзу рэктар БДУ Андрэй Кароль. Кіраўнік падзякаваў калектыву БДУ за ўнёсак у развіццё ўніверсітэта, падкрэсліў значнасць кожнага яго прадстаўніка ў дасягненні паказальных вынікаў. У сваім прывітанні рэктар пазначыў важнасць традыцый ВНУ, што валодаюць аб'яднаўчай сілай у рашэнні агульных задач БДУ. Наказваючы супрацоўнікам і гасцям вечара, Андрэй Кароль, пажадаў здароўя і добрага настрою, а таксама сугучнасці асабістых і прафесійных мэт для паспяховага руху БДУ.
Канцэртная праграма пачалася кампазіцыяй "Беларусы мы" - візітнай карткай мужчынскага музычнага калектыву. Песня напісана кампазітарам Валерыем Шматам на словы паэта-песенніка Алега Жукава. У працяг вечара арт-група арганізавала для гледачоў музычнае вандраванне ў часе і краінах. Вакалісты выканалі румынскую песню "Ад відна да відна", іспанскую серэнаду "Выйдзі на балкон", французскую кампазіцыю "Пара сабораў кафедральных", хіт 70-х "Хафанана" і падарылі знакамітую "7:40", перанёсшы гасцей у Адэсу 20-х.
У рамках праграмы вечара адбыўся розыгрыш каштоўных прызаў ад Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ. Таксама госці змаглі наведаць інтэрактыўныя пляцоўкі.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ўпраўленні па справах культуры і выхаваўчай работы з моладдзю,Пярвічная прафсаюзная арганізацыя работнікаў і Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ.







