Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Навiны
26 верасня 2019Архіў...
Міжнародная навуковая канферэнцыя "Узаемадзеянне выпраменьванняў з цвёрдым целам" (УВЦТ–2019) пройдзе з 30 верасня па 3 кастрычніка ў БДУ (пр. Незалежнасці, 2, аўд. 220). Пачатак у 10.15.
На адкрыцці мерапрыемства выступяць прарэктар па навуковай рабоце БДУ Васіль Сафонаў, а таксама старшыні міжнароднага праграмнага і арганізацыйнага камітэтаў канферэнцыі Віктар Анішчык і Уладзімір Углоў адпаведна.
Усяго ў праграму мерапрыемства ўключана больш за 160 дакладаў ад удзельнікаў з 16 краін: Арменіі, Беларусі, В'етнама, Германіі, Грузіі, Ізраіля, Казахстана, Кітая, Літвы, Расіі, Румыніі, Украіны, Францыі, Швейцарыі, ПАР, Японіі.
У рамках пленарнага пасяджэння прагучаць даклады загадчыка лабараторыі плазменнай электронікі кафедры фізікі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта сістэм кіравання і радыёэлектронікі Яфіма Окса, прафесара Універсітэта Нэльсана Мандэлы (ПАР) Яханэса Нітлінга (Johannes Neethling) і інш. Акрамя таго, сваё даследаванне прадставіць загадчык лабараторыі Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Вайтовіч. Тэма яго навуковай працы прысвечана фарміраванню нанаструктур і радыяцыйных дэфектаў з новымі ўласцівасцямі ў іонных крышталях. Такія крышталі характарызуюцца моцным паглынаннем інфрачырвонага выпраменьвання, звычайна маюць высокую тэмпературу і ў расплаўленым выглядзе добра праводзяць электрычнасць.
Актуальныя пытанні ўзаемадзеяння пучкоў паскораных зараджаных часціц з рознымі матэрыяламі разгледзяць падчас працы наступных секцый: "Працэсы ўзаемадзеяння выпраменьвання і плазмы з цвёрдым целам", "Радыяцыйныя эфекты ў цвёрдым целе", "Мадыфікацыя ўласцівасцяў матэрыялаў", "Фарміраванне нанаматэрыялаў і нанаструктур", "Уплыў выпраменьванняў на структуру і ўласцівасці пакрыццяў", "Сучаснае абсталяванне і тэхналогіі". Напрыклад, навукоўцы абмяркуюць праблемы ядзернай энергетыкі ў галіне матэрыялазнаўства, радыяцыйнай устойлівасці матэрыялаў і распрацоўкі рэактараў новага пакалення. Будуць разгледжаны найноўшыя дасягненні ў галіне вывучэння ўздзеяння на цвёрдыя целы і кандэнсаваныя асяроддзі розных тыпаў выпраменьванняў і паскораных зараджаных часціц: нейтронаў, гама-квантаў, фатонаў, электронаў і іонаў у шырокім энергетычным дыяпазоне, а таксама лазернага выпраменьвання, нізка- і высокатэмпературнай плазмы. Вялікая ўвага будзе нададзена працэсам апрацоўкі матэрыялаў.
Таксама ў рамках канферэнцыі адбудзецца конкурс дакладаў маладых навукоўцаў. Свае працы прадставяць магістранты, аспіранты і маладыя спецыялісты, якія не маюць навуковых ступеняў і званняў ва ўзросце да 35 гадоў. Па выніках выступлення будуць вызначаны найлепшыя даследаванні, аўтары якіх атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі.
Арганізатарамі УВЦТ–2019 выступаюць БДУ, Міністэрства адукацыі, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў.
З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца на сайце.
Даведка.
Міжнародная навуковая канферэнцыя "Узаемадзеянне выпраменьванняў з цвёрдым целам" праводзіцца з 1995 года на фізічным факультэце БДУ з перыядычнасцю адзін раз у два гады. Гэта мерапрыемства паспрыяла цеснаму міжнароднаму супрацоўніцтву беларускай ВНУ з вядомымі навуковымі цэнтрамі Германіі, Літвы, Польшчы, Расіі, якія займаюцца праблемамі ўзаемадзеяння выпраменьвання і плазмы з цвёрдым целам.
02 снежня 2019
Выяўлены новыя віды пахавальнага абраду другой паловы Х - першай паловы XI стагоддзя раннесярэднявечнага насельніцтва Паўночнай Беларусі
Даследаванні праведзены супрацоўнікамі МДЭІ ім. А.Д. Сахарава Мікалаем Плавінскім і Марыяй Сцяпанавай
26 лістапада 2019
Каманда факультэта радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій заваявала кубак рэктара БДУ ў конкурсе «Капуснік - 2019»
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 250 першакурснікаў 16 навучальных падраздзяленняў ВНУ
25 лістапада 2019
Студэнцкія ініцыятывы прымаюцца на конкурс «Лепшы маладзёжны праект БДУ»
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ВНУ ва ўзросце да 31 года
11
сне
Дабрачынны канцэрт італьянскай музыкі пройдзе 11 снежня ў БДУпадрабязней...
11
сне
У БДУ падведзены вынікі конкурсу "Найлепшы моладзевы праект БДУ–2019"падрабязней...
11
сне
Унікальная фаблаб-платформа створана ў Ліцэі БДУпадрабязней...
10
сне
Зборныя Ліцэя БДУ заваявалі дыпломы II і III ступені на XXI Рэспубліканскім турніры юных матэматыкаўпадрабязней...
10
сне
Студэнты эканамічнага факультэта БДУ распрацавалі сістэму па выяўленні "безбілетнікаў" у грамадскім транспарцепадрабязней...
09
сне
Досвед адміністрацыйна-гаспадарчага кіравання БДУ быў прадстаўлены калегам з Універсітэта Цінхуа (КНР)падрабязней...
09
сне
Пераможцам V Міжнароднай студэнцкай алімпіяды "ПсіАлімп–2019" стала зборная БДУ "Эфект апошняга ўражання" падрабязней...
09
сне
У БДУ пройдзе конкурс сярод студэнтаў і маладых журналістаў "ІКТ-аглядальнік"падрабязней...
17
сту
Институт бизнеса БГУ приглашает слушателей на программы переподготовки по ряду специальностейпадрабязней...
16
сне
Институт бизнеса БГУ приглашает слушателей на программы переподготовки по ряду специальностейпадрабязней...
22
ліс
ФПКиП БГУ приглашает слушателей на обучающие курсы «Копирайтинг: как при помощи текстов привлечь клиентов»падрабязней...
16
ліс
В Институте бизнеса БГУ объявлен набор слушателей на прохождение обучения по 11 программам повышения квалификациипадрабязней...
15
ліс
Институт бизнеса БГУ объявляет прием документов на программу переподготовки «Рекламный менеджмент» с присвоением квалификации «менеджер рекламы»падрабязней...
11
ліс
Институт бизнеса БГУ приглашает слушателей на программы переподготовки по специальностям «Логистика», «Промышленная экология и рациональное использование природных ресурсов» и «Информационное и правовое обеспечение бизнеса» падрабязней...
08
ліс
Институт бизнеса БГУ объявляет набор на курсы повышения квалификации по программе «Право и экономика интеллектуальной собственности»падрабязней...
05
ліс
Факультет повышения квалификации и переподготовки совместно с Международным научно-образовательным центром медиации, примирения и третейских процедур юридического факультета БГУ приглашают слушателей на курсы по «Медиации»падрабязней...
Газета “Універсітэт”
10
сне
Иностранные студенты БГУ покорили жюри конкурса республиканского фестиваля Fеst.-ART.bу
Талантливые студенты и сотрудники взяли призовые места в каждом республиканском конкурсе фестиваля. Гран-при и дипломы I степени за свои творческие работы получили Мая КЛЫЧЕВА, Арслан НЕПЕСОВ, Шахзод ШАРИПОВ, Мекан МАМЕДСОЮНОВ, Ровшен АТАЕВ и выпускница этого...падрабязней...
05
сне
Уладзімір Сувораў абраны старшынёй Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ
У БДУ адбылася 36 справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ. У ёй прынялі ўдзел больш за 320 дэлегатаў. Былі агучаны даклады пра працу прафсаюзнага камітэта і рэвізійнай камісіі ППА работнікаў за перыяд з...падрабязней...
04
сне
«Зёрна в камне». Молодой поэт Александр Паршенков презентовал новый литературный сборник
21 ноября в читальном зале юридического факультета состоялась встреча с молодым поэтом, студентом исторического факультета БГУ Александром ПАРШЕНКОВЫМ. Здесь собрались его друзья, преподаватели, студенты, сотрудники библиотеки и, конечно же, члены клуба любителей художественного слова...падрабязней...
02
сне
Паказваць сябе і свае пачуцці. У БДУ прайшоў міжуніверсітэцкі паэтычны форум
Творчыя людзі, акіян паэзіі, а таксама неверагодныя эмоцыі – гэта Міжуніверсітэцкі паэтычны форум, які прайшоў на факультэце журналістыкі БДУ ў чацвёрты раз. 26-28 лістапада форум сабраў самых крэатыўных і таленавітых студэнтаў вышэйшых і сярэдніх...падрабязней...
28
ліс
Адказваем на 8 важных пытанняў пра зніжкі на навучанне
У 2019/2020 навуч. годзе ў БДУ 411 студэнтаў атрымалі зніжку на аплату навучання. Сярод іх 1 студэнт завочнай формы навучання і 5 замежных грамадзян. На пытанні пра тое, як атрымаць такое паніжэнне аплаты, нам...падрабязней...
22
ліс
Выбарчае права: ад вытокаў у будучыню. Выстава да выбараў
У БДУ адбылася выстава, прысвечаная галоўнай палітычнай падзеі года – выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, якія прайшлі 17 лістапада. У бібліятэчнай зале юрыдычнага факультэта дэманстравалася больш за 200 унікальных экспанатаў, прадстаўленых...падрабязней...
22
ліс
Начальнік аддзела УМС Аляксандр Рытаў распавёў пра трэнды ў навучанні бізнесменаў
БДУ прыняў удзел у міжнародным праекце «Інтэграцыя беларускай бізнес­адукацыі ў рэгіёне Балтыйскага мора, у межах якога даследавалі прафесійную дзейнасць выпускнікоў, а таксама выявілі, што і як неабходна палепшыць у падрыхтоўцы такіх спецыялістаў. Мэтай міжнароднага...падрабязней...
20
ліс
“Тэатральны куфар, БДУ–2019”: 12 яркіх спектакляў, больш за 150 артыстаў з 9 краін
Урачыстае адкрыццё XVI Міжнароднага фэсту студэнцкіх і моладзевых тэатраў адбылося 19 лістапада. Дэвіз фэсту ў гэты раз – “Парушаем раўнавагу”. Сёлета арганізатары вырашылі адысці ад традыцыйных тэатральных жанраў і падрыхтавалі для гледачоў унікальныя пластычныя...падрабязней...
18
ліс
Корпус Інстытута бізнеса на вул. Маскоўская адкрыўся пасля рамонту (+відэа)
У абноўленай атмасферы працаваць і вучыцца будзе камфортна, упэўнены навасельцы Інстытута бізнесу БДУ. Завяршылася мадэрнізацыя будынка плошчай 3 660 квадратных метраў па вуліцы Маскоўская, 15а. Пра тое, якія пераўтварэнні адбыліся, даведалася газета “Універсітэт”. Перад...падрабязней...
16
ліс
Ровшен Атаев: «Учиться на одни десятки реально!»
Безупречный отличник Ровшен Атаев – магистрант механико-математического факультета приехал учиться в БГУ из столицы Туркменистана. Все сессии студент сдал на десятки, в этом году он закончил обучение и поступил в магистратуру. С газетой «Университет» парень...падрабязней...
Візіт дэлегацыі Цэнтра даследаванняў праблем развіцця пры Дзяржаўным савеце КНР на чале з віцэ-прэзідэнтам Чжанам Цзюнько 25 красавіка 2019 г.Візіт дэлегацыі Чжэцзянскаго Шужэн універсітэта (КНР) на чале з рэктарам Сю Чын 23 красавіка 2019 г.Узнагароджанне пераможцаў конкурсаў «Лепшы арганізатар НДР студэнтаў і аспірантаў" і "Лепшая СНДЛ» 22 красавіка 2019 г.Рэспубліканскі суботнік 20 красавіка 2019 г.Прагляд прамой трансляцыі звароту Прэзідэнта РБ А. Лукашэнкі да беларускага народа і Нацыянальнага сходу ў БДУ 19 красавіка 2019 г.Міністру адукацыі РБ Ігару Карпенка прадставілі адукацыйныя праекты БДУ 17 красавіка 2019 г.
БДУ у СМI
В Лицее БГУ открылась первая в стране учебная лаборатория по прототипированиюСтуденты БГУ предложили вычислять безбилетников по весу автобуса Студенты БГУ придумали новый способ выявления безбилетников в общественном транспортеСістэму па выяўленні “безбілетнікаў” у грамадскім транспарце распрацавалі ў БДУСтуденты БГУ выработали свою систему обнаружения "зайцев" в транспорте«Зайцы» на вес: студенты БГУ придумали оригинальный способ выявления безбилетниковСтуденты БГУ разработали систему по выявлению безбилетников в общественном транспортеВ БГУ разработали интеллектуальный аксессуар для молодежиСтуденты БГУ приняли участие в международном бизнес-хакатонеКонкурс "ИКТ-обозреватель" стартовал на журфаке БГУВ Белорусском госуниверситете открылась выставка к 20-летию Союзного государстваВ БГУ откроют большой центр робототехники. Зачем он нужен Інстытут кітаязнаўства будзе атэстоўваць перакладчыкаў кітайскай мовыСтудэнты БДУ распрацавалі ўпрыгожванне для маніторынгу навакольнага асяроддзяРИКК БГУ впервые за пределами Китая получило право проведения квалификационного экзамена для переводчиков CATTIПодразделение БГУ первым в мире удостоено права проведения международного экзамена для переводчиков CATTI
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.