Конкурс на найлепшы літаратурны твор стартаваў у БДУ. Запрашаюцца ўсе ахвотныя студэнты і супрацоўнікі ВНУ. Канкурсантам неабходна напісаць твор, прысвечаны жанчыне, на рускай ці беларускай мовах. Жанравых абмежаванняў няма. Найлепшыя творчыя працы будуць апублікаваны ў літаратурным прыкладанні часопіса "Сафія". Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і памятнымі сувенірамі.
Працы ў друкаваным выглядзе прымаюцца да 20 кастрычніка ўключна на адрасе: вул. К. Маркса, 31, каб 56.
Арганізатарамі конкурсу выступілі
Саюз жанчын БДУ і кафедра гісторыі беларускай літаратуры
філалагічнага факультэта.