Сярэбранага медаля 31-й Міжнароднай алімпіяды школьнікаў па інфарматыцы (IOI2019) ганараваны дзесяцікласнік Ліцэя БДУ Сяргей Процкі. Змаганне завяршылася 11 жніўня ў г. Баку (Азербайджан).
"Серабро" нацыянальнай камандзе таксама прынёс дзесяцікласнік Віцебскай гімназіі № 8 Яраслаў Барысаў. Бронзавымі прызёрамі сталі выпускнікі сярэдняй школы № 2 Лунінца Аляксей Філіновіч і брэсцкай гімназіі № 1 Кірыл Шырма.
Правілы алімпіяды прадугледжваюць індывідуальныя выступленні ўдзельнікаў. У кожным з двух тураў школьнікам прапануецца вырашыць па тры задачы з выкарыстаннем некалькіх моў праграмавання. На выкананне задання адводзіцца па пяць гадзін.
Усяго ўдзельнікамі змагання сталі 327 школьнікаў з 87 краін.
Адзначым, першая Міжнародная алімпіяда па інфарматыцы ўпершыню прайшла ў 1989 годзе ў горадзе Правец (Балгарыя) і з'яўляецца адным з найбольш прэстыжных інтэлектуальных спаборніцтваў па праграмаванні.